Шляхецкі рух за аднаўленне Рэчы Паспалітай (Віленская асацыацыя 1796 – 97 гг.)
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2013 в 02:33, контрольная работа
Описание работы
Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расійскай імперыі. 5 жніўня 1772 года Расіяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя, паводле якой да Расіі пераходзілі цалкам Мсціслаўскае і Інфляндскае ваяводствы, усходнія землі Мінскага ваяводства і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводстваў. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі Аўстрыя атрымоўвала Галіцыю, Прусія – Памор'е (апроч Гданьска) і частку Вялікай Польшчы.
«1772 г. июля 25. – Из конвенции между Австрией и Россией о первом разделе Речи Посполитой
Содержание работы
Геаграфічныя праблемы; 2
Шляхецкі рух за аднаўленне Рэчы Паспалітай (Віленская асацыацыя 1796 – 97 гг.); 6
Масоны; 10
Філаматы і філарэты; 17
Паўстанне 1830-31 гг.; 23
Дэмакратычнае таварыства Францыса Савіча; 29
Сымон Канарскі, Міхаіл Валовіч; 30
Спіс літаратуры. 32
Файлы: 1 файл
План1.docx
— 346.31 Кб (Скачать файл)Англаман і былы ліберал Навасільцавым распрацаваў тэорыю аб трох ступенях вінаватасці філарэтаў:
«Первая вина заключается в самом учреждении тайных обществ. Оно последовало в противность строгого запрещения со стороны университетского начальства заводить какие либо тайные общества и противу данного в том торжественного обещания всем студентам, при записывании имен своих в университетский список, или так называемый Альбум.
Вторая вина состоит в противозаконном присвоении себе, без воли и ведома своего начальства, и через хитрые и сокровенные средства, самопроизвольного влияния над образованием юношества, в намерении переменить способ учения, цель оного и направления умов. Сверх того, в явном обнаружении намерений противным видам и намерениям Правительства.
Третья вина - в чтении на собраниях филаретов дерзких и ругательством против россиян наполненных стихов и в произнесении приветствий и речей, противных верности к Российскому Престолу.
… Третья вина падает именно на членов общества: Ивана Чечота, Адама Сузина и Ивана Янковского».
Як бачым, сярод галоўных злачынцаў ёсць два берестейца - выпускніка Свіслацкай гімназіі. Ды і жыццё Яна Чачота цесна звязана з Берасцейшчына: Новая Мыш, вольную, Туганавічы, Бортнікі ... (25)
- Паўстанне 1830-31 гг.
У канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы
рух, узброены ідэяй незалежнасці Рэчы
Паспалітай, уступіў у новую фазу
свайго развіцця. Нетрываласць у самой
аснове саюза паміж самадзяржаўнай
Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай,
невыкананне палажэння, зафіксаванага
Венскім кангрэсам пра
У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікла тайнае ваеннае Таварыства падхарунжых. Таварыства планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Непасрэдна падштурхнулі да паўстання рэвалюцыйныя падзеі ў Франціі і Бельгіі (ліпень 1830 г.).
Мікалай I планаваў кінуць на разгром рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве, і кіраўнікі апазіцыі адчулі. што далей адцягваць паўстанне нельга. У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала большасць насельніцтва. Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, фактычны намеснік імператара ў Царстве Польскім, дзейнічаў нерашуча, а потым увогуле прыняў рашэнне аб адводзе расійскіх войскаў з польскай тэрыторыі.
У паўстанцкім руху вылучыліся дзве асноўныя плыні: кансерватыўная, на чале з арыстакратам А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная, так званая "левіца", сярод кіраўнікоў якой найбольш актыўную ролю адыгрываў I. Лялевель. Кансерватары баяліся ўзмацнення народнага руху ў ходзе паўстання, а таму і не лічылі патрэбным здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Яны вырашыць канфлікт арыстакраты прапаноўвалі дыпламатычным шляхам.
Асноўная ідэя праграмы "Патрыятычнага таварыства", так званай "левіцы", заключалася ў барацьбе за незалежнасць, аднаўленне Рэчы Паспалітай 1772 г. як цэнтралізаванай дзяржавы. "Левіца" выступала адзінай палітычнай сілай, сацыяльная праграма якой улічвала інтарэсы падатковых саслоўяў. У змаганні з расійскім самадзяржаўем яна разлічвала на польскі народ.
Кіраўніцтва паўстаннем сканцэнтравалася ў руках кансерватыўных дзеячаў, якія спачатку спрабавалі наладзіць перамовы з Мікалаем I, але безвынікова. У студзені 1831 г. сейм дэтранізаваў Мікалая I з польскага прастола.
Многія паслы разумелі неабходнасць тэрытарыяльнага пашырэння паўстання на заходнія губерні Расіі. I. Лялевель настойваў на тым, што польская армія павінна пачаць рух на ўсход і дапамагчы сваім братам скінуць прыгнёт расійскага царызму. Але толькі з пачаткам паўстання на землях былога ВКЛ на разгляд сейма былі вынесены пытанні аб палітычных адносінах паміж Царствам Польскім і ВКЛ у будучай дзяржаве. Толькі 1 мая Нацыянальны ўрад прыняў рашэнне аб дапамозе жыхарам беларуска-літоўскіх зямель.
На тэрыторыі Беларусі
непасрэдная падрыхтоўка да паўстання
пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя,
распаўсюджванне пісьмовых
За развіццём падзей на
Беларусі ўважліва сачылі ў Пецярбургу.
У снежні 1830 г. у Віленскай, Гродзенскай,
Мінскай губернях і Беластоцкай
вобласці было ўведзена ваеннае становішча.
У пачатку красавіка з войскаў,
размешчаных каля Брэста і Гродна,
і рэзервовых часцей была сфарміравана
спецыяльная армія. Яна прызначалася
для прадухілення паўстання на тэрыторыі
ВКЛ. Паміж Царствам Польскім, літоўскімі
і беларускімі губернямі была
абмежавана сувязь, уведзена цэнзура
перапіскі, узмацніўся паліцэйскі нагляд
нядобранадзейных высылалі ў глыб Расіі.
Секвестру падвяргаліся маёнткі
тых памешчыкаў, якія з пачатку
паўстання знаходзіліся ў Царстве
Польскім. Але прынятыя меры не змаглі
прадухіліць пашырэнне
На тэрыторыі Брэстчыны ў вялікіх населеных пунктах стаялі узмоцненыя гарнізоны войск Літоўскага корпуса. Яго камандзір, генерал-ад’ютант Розен, які ахоўваў масты праз Буг, сачыў за тым, каб паўстанскія атрады не з’яўляліся з боку Польшчы. Мясцовая шляхта, якая магла падтрымаць паўстанне рознымі спосабамі выдалялася адсюль.
«Список с предписания Господина Корпусного Командира 6-го пехотного корпуса Генерал-Адьютанта и кавалера барона Розена 1-го Господину Гродненскому Гражданскому губернатору от 12 апреля 1831 г.
По дошедшим до меня сведениям,
с Кобринского повета заметно
некоторое беспокойство и говорят
о возмущении долженствующем вспыхнуть
через несколько дней. Уездного Маршала,
Капитана Исправника исправляющего
должность и Городничего и
почти всех чиновников и дворян считают
весьма не благонадёжными, в особенности
же Исправника. Имея повеление Господина
Главнокомандующего принимать меры
для обеспечения спокойствия, действуя
на праве командира отдельного корпуса
в Уездах, коих сообщение прервано
с Военным Губернатором, а по сему
извещая о сем Господина
Генерал-Адъютант Розен»
У студзені 1831 г. для кіраўніцтва паўстаннем быў створаны Віленскі цэнтральны камітэт. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада і не праяўляў асаблівай ініцыятывы. Камітэт займаўся зборам грашовых сродкаў на паўстанцкія мэты, арганізацыяй майстэрні па вырабу зброі, спрабаваў каардынаваць дзейнасць павятовых камітэтаў. Але ў яго не было выразнай лініі паводзін і праграмы дзеянняў.
Вясной 1831 г. у Беларусі склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вялі да пагаршэння і так дрэннага становішча значнай часткі насельніцтва. Адпаведную рэакцыю выклікалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі не было расійскіх вайсковых сіл. Яны рушылі на захад. Таму шляхта Віленшчыны і Міншчыны скарыстала зручны момант.
У красавіку 1831 г. узброенае
выступленне ахапіла Ашмянскі і
Свянцянскі паветы Віленскай губерні,
Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай
губерні. 3 першых дзён праявіліся асаблівасці
ў арганізацыі паўстанцкай
У кожным павеце выбіраўся
паўстанцкі ўрад і абвяшчалася мабілізацыя.
У выпадку перамогі ў кожным павеце
стваралася асобнае апалчэнне і
паўстанцкае кіраўніцтва (з прадстаўнікоў
буйной і сярэдняй шляхты), якое толькі
часткова падпарадкоўвалася Віленскаму
цэнтральнаму камітэту. Па сутнасці, дзейнасць
павятовых паўстанцкіх органаў
вызначалася канкрэтнымі
Цэнтрам паўстання на Гарадзеншчыне была Белавежская пушча. Там дзейнічала тры паўстанцкія аддзелы, у якіх было каля 1000 чалавек.
Адзін з паўстанцкіх аддзелаў быў створаны галоўным ляснічым Яўгенам Ронка. Ён паходзіў са швейцарскай сям’і, але паланізаваўся, ажаніўшыся на польцы. У 1831 годзе ўступіў у арганізацыю паўстанцаў, якую стварыў сакратар губернатара Томаш Краскоўскі. Ронка стварыў атрад стральцоў (каля 300 чалавек) з лясной варты пад кіраўніцтвам Якуба Шрэттэра, падпарадкаванага яму ляснічага. Ваявалі з пераменным поспехам, перазыходзячымі рускімі войскамі выцясняліся з пушчы. У канцы мая 1831 гада Ронка далучыў частку сваіх стральцоў да корпуса генерала Хлапоўскага, а частка (каля 100 чалавек) засталася пад кіраўніцтвам Шрэттэра засталася ў пушчы і ў канцы ліпеня далучылася да генерала Дэмбінскага.
У Белавежскую пушчу ў атрады Нямцэвіча і Ронка збегла шмат памешчыкаў і шляхты Брэсцкага уезда. Аб гэтым сведчыць наступны дакумент:
«По разным сведениям Господина Главнокомандующим Действующею Армиею полученным о сборе Оружия и Злонамеренных замыслах некоторых жителей в Беловежской Пуще и Пружанском уезде. Его Сиятельство изволит приказать мне, немедленно отправить туда самым тайным образом для открытия всего на месте и для захвата Главных Зачинщиков, достаточную Квалерийскую Команду, в исполнение чего и Командирован мною вчерашняго числа по направлению к Шерешеву Генерального Штабу Подполковника Горский с двумя Эскадронами Волынского Уланского полка и несколькими казаками, которого и снабдил я нужными сведениями для исполнения сего поручения по вновь полученным мною известиям. Многие Пружанские чиновники и помещики под видом предосторожности от Холеры никого не пускают к себе в имении. Кроме принадлежащих к Шайкам. Теже самые слухи дошли до меня и о Кобрине где как говорят даже почти все Чиновники и должностные Дворяне разъехались также под видом спасения от Холеры и действительно посторонних к себе не допускают и сами к должностям в город не являются».
Яшчэ адзіным атрадам,
які дзейнічаў у пушчы быў
Самуэль Ружыцкі. У пачатку 1831 года
ён са створанным палком прыбыў у Варшаву.
Там, атрымаўшы загад, пачаў рухацца
на Палессе, але яго паход, скончыўся
ў Белавежскай пушчы. 6 ліпеня Ружыцкі
з аддзелам у 1000 шабель выступіў у
накірунак Палесся. Аднак у Высока-Літоўске
і Бельске стаялі моцныя гарнізоны
і таму ён вымушаны быў рухацца
ў бок Белавежскай пушчы. 24 ліпеня
Ружыцкій перарэзаў камунікацыі
паміж Брэстам і Гродна. Ім быў
узяты ў палон генерал Панюцін,
які ехаў заняць пасаду начальніка
штаба арміі Паскевіча. Руская пяхота
і кавалерыя (драгунскі полк) стараліся
адбросіць паўстанцаў за Буг, але
гэта ім не ўдалося і Ружыцкі дабраўся
да Белавежскай пушчы. 25 ліпеня адбыўся
бой у пушчы пад вёскай Лясное.
Пазіцыі паўстанцаў знаходзіліся на
гары і аддзяляліся ад рускіх ракай
Лясная. Сілы корпуса Ружыцкгага складалі
каля 900 чалавек: эскадрон Калішскага рэзерву,
татарскі атрад з 40 коней, атрад стралкоў
Кушла ў 250 чалавек, пешы атрад афіцэраў
і унтэр-афіцэраў палкоўніка Абуховіча,
а таксама батарэя капітана Кінаста
з двума пушкамі. Рускія сілы, якімі
кіраваў генерал Боглен, былі значна
большыя, і апасля бою Ружыцкі
аставіў пазіцыі і пачаў
Спрыяльныя ўмовы для
паўстання былі і ў іншых беларускіх
губернях, але шляхта ў ім не прыняла
ўдзелу. Сваю ролю тут адыгралі як папярэднія
меры расійскіх уладаў, так і боязь
шляхты выклікаць стыхійны сялянскі
рух. Урад прымаў захады, каб не дапусціць
аб'яднання шляхецкага руху з сялянскім.
У красавіку 1831 г. з'явіўся ўказ, якім
прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-
3 канца мая 1831 г. паўстанне
на беларускіх землях уступіла
ў новы этап, што было звязана
з падыходам польскай
Набліжэнне польскіх войскаў выклікала хваляванні ў Лідскім, Навагрудскім, Пружанскім, Кобрынскім і Слонімскім паветах Гродзенскай губерні. 3 самага пачатку ўступлення польскай рэгулярнай арміі на тэрыторыю Белавежскай пушчы, дзеянні паўстанцаў (да 800-1000 чалавек) сталі больш інтэнсіўнымі і рашучымі. Яны сур'ёзна пагражалі камунікацыям расійскай арміі, якая ваявала на тэрыторыі Царства Польскага. На задушэнне паўстання ў Белавежскай пушчы ўлады кінулі значныя вайсковыя сілы, і ў хуткім часе ачагі супраціўлення былі знішчаны.