Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр
Курсовая работа, 05 Марта 2014, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.
Файлы: 1 файл
Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx
— 150.92 Кб (Скачать файл)Пяты этап. Вялікая Айчынная вайна. Апошнія гады жыцця вялікага пясняра беларускага народа Янкі Купалы. Вераломны напад фашысцкай Германіі парушыў мірнае жыццё народа. У першыя дні вайны былі спалены дом паэта і дача ў Ляўках. У полымі загінулі асабістыя рэчы Янкі Купалы, яго багацейшы архіў і бібліятэка. Янка Купала, развітаўшыся з роднай зямлёй, пераязджае ў Маскву. 9 верасня 1941 года піша вершы “Беларускім партызанам”, “Грабежнік”. Янка Купала падрабязна чытаў газеты, разглядаў геаграфічныя карты, уважліва слухаў радыё. Кожная падзея на фронце, гераізм Чырвонай Арміі, мужнасць у барацьбе беларускіх партызан да глыбіні хвалявала яго. Гэтым ён жыў. Упэўненасць у перамозе над фашызмам ніколі не пакідала паэта. Яна выявілася ва ўсіх яго творах часу Вялікай айчыннай вайны. Янка Купала не дажыў да радаснага дня Перамогі. 28 чэрвеня 1942г. заўчасная смерць забрала ад нас вялікага сына беларускай зямлі, выдатнейшага мастака слова. Але і сёння гучыць палымянае слова паэта. Вечна жывое, яно заклікае да міру ў свеце, дабрабыту і шчасця на зямлі. Напрыканцы вывучэння манаграфічнай тэмы “Янка Купала”, яго лірычных твораў варта адзначыць, што жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы – гэта выяўленне духоўных сіл, мужнасці, маральнай прыгажосці беларускага народа. Можна прапанаваць вучням падрыхтаваць як вусныя так і пісьмовыя сачыненні на адну з тэм: “Талент мастака і лёс народа”, “Лёс чалавека і лёс Радзімы”. Яны будуць абмеркаваны на апошнім уроку па тэме “Янка Купала”. Накіроўваць вучняў да гэтай самастойнай работы неабходна ў працэсе вывучэння лірыкі Янкі Купалы. Так, правяраючы як вучні засвоілі матэрыял па жыццёваму і творчаму шляху паэта, якое уздзеянне аказала яго творчасць,пажадана даць ім і такое заданне: прывядзіце прыклады з біяграфіі Янкі Купалы, з якіх ён паўстае перад намі як грамадзянін, патрыёт, верны сын свайго народа. Усе гэтыя пытанні і далейшая праца вучняў над біяграфічным матэрыялам ва ўзаемасувязі з вывучэннем твораў паэта будуць садзейнічаць фарміраванню ў дзевяцікласнікаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі і высакародных маральных каштоўнасцей.