Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр
Курсовая работа, 05 Марта 2014, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.
Файлы: 1 файл
Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx
— 150.92 Кб (Скачать файл)Маральная культура асобы ў плане развіцця яе паводзін можа існаваць на розных узроўнях: ніжэйшы ўзровень арыентацыя на успрыманне маральнай культуры праз перайманне ўзору паводзін, узнаўленне агульнапрынятага зместу ўчынкаў па звычцы, аўтаматычна; сярэдні ўзровень рэалізацыя маральных норм і каштоўнасцей пад уздзеяннем грамадскай думкі, выкліканых спаборніцтвам, пачуццямі гонару і сораму, страхам перад асуджэннем і ганьбай; вышэйшы ўзровень самарэгуляцыі, апоры на ўласнае сумленне і маральныя патрэбы з’яўляецца паказчыкам уласна маральнай культуры. У працэсе асобасна арыентаванага навучання школьнікаў неабходна арыентавацца менавіта на вышэйшы ўзровень развіцця іх дзейнасных здольнасцей. Маральная культура школьнікаў фарміруецца пад уплывам вучэбнай дзейнасці, уздзеяння мастацтва, выхавання, жыццёвага вопыту, уласнага імкнення да самаўдасканалення. Маральныя нормы, прынцыпы з’яўляюцца адным з асноўных спосабаў рэгуляцыі дзейнасці чалавека ў грамадстве і атрымліваюць каштоўнаснае абгрунтаванне ў выглядзе праяўленняў дабра, справядлівасці, гуманнасці, сумленнасці і г. д. Маральная культура вучня праяўляецца ў адносінах да бацькоў, сяброў, іншых людзей, да самога сябе, да прыроды. Паводзіны вучня ў любой жыццёвай сітуацыі, у зносінах з аднагодкамі ці дарослымі з’яўляюцца па-сутнасці адзіным найбольш аб’ектыўным паказчыкам яго маральнай культуры, маральная пазіцыя школьніка — устойлівае сведчанне яго сфарміраванасці як асобы высокамаральнай.
Ролю літаратуры як школьнага
прадмета ў выхаванні маральнай культуры
вучняў цяжка перабольшыць. Даючы ўзор
маральных паводзін, пісьменнік звяртаецца
да сэрца і розуму чытача, выклікае ў яго
глыбокае эстэтычнае перажыванне (катарсіс)
і змушае да рэфлексіі. Толькі моцнае перажыванне
паступова цалкам захоплівае чытача, абуджае
яго розум, эмоцыі, пачуцці, волю, уплываючы
на яго паводзіны і каштоўнасныя арыенціры.
Вучань эмацыянальна адгукаецца на мастацкі
твор, у яго з’яўляецца асобаснае стаўленне
да адлюстраваных герояў і падзей. Развіццё асобаснага
стаўлення школьніка да літаратурнага
твора ад пазнавальнага інтарэсу праз
каштоўнасна-эмацыянальна-маральна-ацэначныя
адносіны да эстэтычнай яго ацэнкі -- мэта
літаратурнага навучання.
Змест вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» складаюць: творы нацыянальнай класікі, якія маюць вялікае мастацкае значэнне ў гісторыі айчыннай літаратуры, выяўляюць шлях літаратурнага развіцця ад старажытнасці да пачатку XXI стагоддзя;
творы сучаснай літаратуры высокай мастацка-эстзтычнай каштоўнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне і задавальняюць запатрабаванні навучальна-выхаваўчага працэсу;
лепшыя творы сусветнай літаратурнай класікі (у перакладзе на беларускую мову);
інфармацыя пра стадыі развіцця літаратуры і спецыфіку мастацкіх сістэм (антычнай літаратуры, літаратуры Сярэднявечча, Адраджэння, Асветніцтва, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм і інш.);
звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў;
літаратуразнаўчыя працы (літаратурная крытыка);
тэарэтычныя літаратуразнаўчыя паняцці;
творы сумежных відаў мастацтва.
Змест літаратурнай адукацыі прад’яўляецца на базавым (5 – 12 класы), павышаным і паглыбленым узроўнях (9 – 12 класы).
Структура прадмета. Літаратурная адукацыя ў школе ажыццяўляецца ў чатырох канцэнтрах: пачатковы (1 – 4 класы); сярэдні (5 – 8 класы), базавы (9 – 10 класы; агульнаадукацыйны (11 – 12 класы).
Курс літаратуры ў 5 – 8 класах будуецца на жанрава-тэматычнай аснове, у 9 – 12 класах – на гісторыка-храналагічнай аснове. Знаёмства вучняў з мастацкімі творамі прадугледжвае розную ступень паглыбленасці ў іх змест: тэкстуальнае вывучэнне пад кіраўніцтвам настаўніка і самастойнае чытанне (для агульнага азнаямлення і агляду). Вучні спасцігаюць прадмет найперш на ўроках, а таксама ў працэсе пазакласнай работы (факультатывы, семінары, гурткі, курсы на выбар, літаратурныя вечарыны і інш.), пазашкольнай работы (гурткі, студыі, творчыя суполкі і г.д.), а таксама ў працэсе самаадукацыі.
Праграмы, падручнікі, рознага роду вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі для самастойнага і пазакласнага чытання, выданні серыі «ШБ» і інш. служаць крыніцамі для атрымання.літаратурнай адукацыі.
Настаўнік выступае пасрэднікам паміж пісьменнікам і вучнямі, дапамагае ім як мага паўней і глыбей успрымаць і асэнсоўваць мастацкі твор як з’яву літаратурнага жыцця, а праз яго спасцігаць духоўна-маральныя і эстэтычныя ідэалы народа, яго культуру і ментальнасць.
Вучань рэалізоўвае свой інтэлектуальны і духоўны патэнцыял у пазнавальнай, эмацыйнай і валявой дзейнасці
Вывучэнне нацыянальнай літаратуры ўсебакова развівае эмацыйную сферу школьнікаў, узбагачае інтэлект, развівае мысленне, мову, выхоўвае сістэму маральных каштоўнасцей, фарміруе іх светапогляд, духоўнае аблічча, развівае эстэтычную і маральную культуру.
Структурна-лагічная схема зместу паняцця “духоўна-маральная культура вучняў” у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура)