Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Марта 2014 в 00:12, курсовая работа

Описание работы

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.

Файлы: 1 файл

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx

— 150.92 Кб (Скачать файл)

    Творчыя біяграфіі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа з'яўляюцца выдатным прыкладам сыноўскага служэння Радзіме і самаадданага змагання за перадавыя ідэалы чалавецтва. Пачынальнікі сучаснай беларускай літаратуры прайшлі разам са сваім народам складаны шлях, і на ўсіх этапах гісторыі іх жыццё ўяўляла найлепшы ўзор грамадзянскасці і чалавечнасці, кроўнай сувязі з роднай краінай і народам.

Летапісам жыцця беларускага народа, выяўленнем яго нацыянальнага характару называюць творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Каб стварыць гэты летапіс, патрэбны былі не толькі незвычайная таленавітасць, але і вялікаяо грамадзянская мужнасць, самаадданая праца. Як жа глыбока патрэбна было пранікнуцца светаразуменнем, светаўспрыманнем народа, адчудь яго думкі, мары і спадзяванні, ведаць яго духоўную культуру, каб напісаць “Курган”, “Бандароўну”, “Раскіданае гняздо”, “Новую зямлю”, трылогію “На ростанях”! Гэтыя творы — адкрыццё душэўнай мудрасці і гераічнага пачатку ў характары беларускага народа. У іх абуджэнне рэвалюцыйнай і нацыянальнай самасвядомасці працоўнага беларуса, яго імкненне да свабоднай долі.

Жыццё і творчы шлях Янкі Купалы і Якуба Коласа — невычэрпная крыніца для маральна-этычнага выхавання вучняў. Шукаючы адказы на пытанні, як Іван Луцэвіч стаў Янкам Купалам, а Канстанцін Міцкевіч — Якубам Коласам, школьнікі ўвойдуць у духоўны свет жыцця народа, адчуюць і спасцігнуць душэўную шчодрасць і таленавітасць працоўных людзей, сярод якіх выраслі і ўзмужнелі класікі беларускай літаратуры; прыгледзяцца да сяброў і паплечнікаў Купалы і Коласа, якія разам з імі стваралі родную літаратуру або спрыялі яе стварэнню, і змогуць зрабіць вывад аб тым, што толькі духоўна багатыя, адданыя народу людзі становяцца змагарамі за яго шчасце, стваральнікамі яго культуры. Зацікаўленасць жыццём, асобай, творчай індывідуальнасцю кожнага з народных песняроў дазволіць вучням дакрануцца да такіх каштоўных чалавечых якасцей, як мэтаімкнёнасць, адданасць выбранай справе, увага да чалавека працы, дбайныя адносіны да роднай зямлі і яе багаццяў, працавітасць, сціпласць.

Вывучэнне творчых біяграфій Янкі Купалы і Якуба Коласа садзейнічае эстэтычнаму выхаванню школьнікаў. Услед за Янкам Купалам і Якубам Коласам яны прыгледзяцца да хараства роднай прыроды, да прыгажосці беларускай вусна-паэтычнай творчасці, зацікавяцца творамі рускіх і беларускіх пісьменнікаў, якія ў свой час уплывалі на развіццё светапогляду і таленту народных песняроў. 3 дапамогай настаўніка вучні зробяць для сябе адкрыцці і ў такім важным пытанні эстэтыкі, як суадноснасць гістарычнай эпохі, асобы пісьменніка і яго творчасці. Пашырэнню эстэтычнага кругагляду вучняў паспрыяе азнаямленне на біяграфічных уроках з такімі творамі мастацтва, як партрэты, карціны на тэму жыцця пісьменніка.

Урок, прысвечаны вывучэнню жыцця і творчасці Янкі Купалы, мэтазгодна правесці ў форме завочнай экскурсіі. Эмацыянальны настрой урока, багаты ілюстрацыйны матэрыял ажывяць у памяці вучняў і сістэматызуюць веды пра Янку Купалу і яго творчасць, набытыя ў папярэдніх класах, зацікавяць іх лёсам народнага песняра, засяродзяць увагу на яго чалавечым і творчым вобліку.

У пачатку ўрока можна прыгожа прачытаць з паэзіі Я. Купалы “сваё”, найбольш любімае. Можна растлумачыць паходжанне яго псеўданіма, прыгадаўшы пры гэтым цудоўныя словы Міхася Лынькова: “Відаць, не было няма і ніколі не будзе ў мастацкай літаратуры больш трапнага псеўданіма, як псеўданім Купала. Тут і вясна з яе нараджэннем жыцця, з яе радасцямі і ўце- хамі, з яе сонечнай цеплынёй, светлымі марамі і спадзяваннямі... У слове гэтым мы бачым нешта і ад былых уяўленняў нашых далёкіх-далёкіх продкаў-язычнікаў”.

Як жа гэты псеўданім арганічна зліўся з творчым словам паэта! Рэальная рэчаіснасць, суровая, непрыглядная, і разам з ёй чароўная казка, страсная мара “людзьмі звацца” — гэта дарэвалюцыйная творчасць паэта. Казка, ператвораная ў рэчаіснасць,— гэта творчасць Янкі Купалы пасля рэвалюцыі. А калі ў родных для вучняў мясцінах некаторы час жыў паэт ці тут упершыню былі пастаўлены на сцэне яго п'есы, прачытаны на літаратурных вечарах яго вершы, то напамінак аб гэтым яшчэ больш зацікавіць васьмікласнікаў, абудзіць у іх жаданне заняцца літаратурна-краязнаўчай работай па тэме “Янка Купала”. I, безумоўна, пры вывучэнні біяграфіі і творчага шляху Янкі Купалы, каб уявіць яго, як пісьменніка і чалавека, вучні павінны азнаёміцца з адным з яго партрэтаў, які найболып поўна адлюстроўвае асобу паэта. Можна паказаць вучням фотапартрэт Янкі Купалы, якім адкрываецца альбом, прысвечаны яго жыццю і творчасці. На ім мы бачым Янку Купалу за рабочым сталом. Нашу ўвагу прыцягваюць натхнёны, інтэлігентны твар, высокі лоб, засяроджаны позірк задуменных вачэй. Тонкія рукі паэта спачылі на аркушы паперы. Здаецца, што імгненне — і Янка Купала нахіліцца над сталом, у правай руцэ ажыве аловак, на паперы з'явяцца радкі новага верша...

Можна таксама паказаць вучням партрэт Янкі Купалы  мастака Янкі Раманоўскага, створаны да 90-годдзя паэта. 3 партрэта, псіхалагічна заглыбленага, пазірае на нас чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, які знае цану працы, зведаў у жыцці шмат нягод і перамог іх. Глыбокія маршчыны прарэзалі лоб паэта, праменяцца вакол вачэй, што пазіраюць задуменна, спа- гадліва і мудра. На вуснах, у куточках якіх прыхавалася стомленасць,— мяккая і чалавечная, крыху сумная ўсмешка.

На прызентацыіі можна паказаць фотаздымкі ваколіц Вязынкі, хаты, дзе нарадзіўся паэт, фатаграфію Янкі Купалы ў шасцігадовым узросце. Важна, каб вучні ўявілі ўмовы, у якіх фарміраваліся светаўспрыманне і светаразуменне Янкі Купалы. Перш за ўсё настаўнік адзначыць, што ў той час, калі падрастаў Іван Луцэвіч, у Расіі ўзмацнялася рэвалюцыйна-вызваленчая барацьба. Пісалі свае творы Багушэвіч, Гурыновіч, Лучына. Паказваючы вучням партрэт Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча (мастак Янка Раманоўскі), настаўнік раскажа, што гэта быў, па сведчанню сястры Янкі Купалы Л.Д. Раманоўскай, вельмі працавіты чалавек, якога цяжкая праца на чужой зямлі і бясконцыя блуканні па свеце ў пошуках заробку, новай арэнды рана звялі ў магілу. Ясь марыў аб вучобе, але замест гэтага рана пачаў чытаць сумную кнігу памешчыцкай раллі і іхісаць журботную аповесць свайго гора сахой ды касою. Частыя пераезды сям'і на новую арэнду пашы-раллі ўяўленне будучага паэта аб гаротным жыцці працоўнага сялянства, будзілі ў душы пратэст і абурэнне. Так з самага маленства назапашваліся ўражанні, якія ляглі ў аснову праўдзівых і шчырых вершаў Янкі Купалы аб горкай мужыцкай долі. Школьнікі ўсведамляюць, што не толькі сялянскае гора, але і чалавечую годнасць беларуса паказаў Янка Купала ў сваіх творах.

Разглядаючы фатаграфію маці паэта, вучні ўспомняць, што захапленне Купалы вуснай народнай творчасцю пачалося ў раннім дзяцінстве, з ка- лыханак і песень, якія спявала яму маці. Настаўнік дадасць, што Бянігна Іванаўна ведала шмат народных песень — беларускіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх. Некаторыя з гэтых песень запісаны ад яе беларускімі кампазітарамі. Сам Іван Дамінікавіч і яго сёстры таксама вельмі любілі спяваць. Да Луцэвічаў у хату збіраліся на вячоркі, попрадкі вясковыя дзяўчаты, і песні гучалі да позняй ночы. 3 дзяцінства ішло і захапленне Янкі Купалы народнымі казкамі. Будучы паэт часта бываў на кірмашах і ве- чарынках, слухаў спевы лірнікаў і гусляроў, ігру дудароў і цымбалістаў. Ужо юнаком ён моцна адчуваў меладычнасць і вобразнасць народнай паэзіі. Да невычэрпнай скарбніцы народнага мастацтва Купала звяртаўся на працягу ўсяго жыцця. Ён чытаў і вывучаў зборнікі беларускага фальклору Насовіча, Раманава, Шэйна. У савецкі час Купалам была сабрана багатая калекцыя запісаў беларускіх народных песень.

Рэпрадукцыя карціны “Янка Купала пры лучыне чытае кнігу” А.Азаркова дапаможа вучням успомніць аб захапленні будучага паэта чытаннем кніг і яго настойлівым імкненні вучыцца. Супярэчлівымі былі адносіны Дамініка Ануфрыевіча да вучобы сына. Было ў яго жаданне даць сыну сярэднюю адукацыю, але абставіны жыцця прымушалі трымаць сына на гаспадарцы. Толькі ў 15 гадоў Янка Купала змог закончыць (за адну зіму, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася па праграме) Бяларуцкае народнае вучылішча. Д. М. Войніч, дачка загадчыка народнага вучылішча ў Бяларучы М. Ф. Турчановіча, успамінала, што “вучыўся Янка Купала добра. Вольны ад заняткаў час аддаваў чытанню мастацкай літаратуры, быў цікаўным, жывым хлапчуком, любіў пажартаваць са сваіх таварышаў, сказаць “краснае слоўца”. А да гэтага будучы паэт вучыўся ў вандроўных “дарэктараў”, на працягу адной зімы — у Сенніцкай народнай школе, рыхтаваўся да паступлення ў Мінскае рэальнае вучылішча... I толькі мэтаімклівасць, працавітасць, прагная любоў да кнігі дапамагалі таленавітаму юнаку стаць па-сапраўднаму адукаваным чалавекам. Яго любімымі пісьменнікамі сталі Някрасаў, Шаўчэнка, Міцкевіч, Канапніцкая. Пазней ён захапляўся творамі Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Лучыны, з цікавасцю чытаў Максіма Горкага.

У 1902 годзе, калі памёр бацька, затым — брат і дзве сястры, перад Купалам востра ўстала пытанне выбару будучага жыццёвага шляху. Ён ужо ўсведамдяе сябе паэтам, разумее, што лёс арандатара не для яго.

Як бачым, на першым этапе экскурсіі вучні знаёмяцца з вытокамі творчасці Янкі Купалы, з тымі ўмовамі, у якіх складваліся яго характар і паэтычная індывідуальнасць. Слухаючы настаўніка і разглядаючы адпаведны ілюстрацыйны матэрыял, яны пераносяцца ў краіну маленства і юначых гадоў пісьменніка. I адначасова школьнікі нібы прымяраюць да сябе перажытае пісьменнікам у раннія гады. Абуджаецца і ўзмацняецца іх увага да ўласнай асобы, расце іх імкненне да самаўдасканалення. Практыка паказвае, што зацікаўленасць вучняў біяграфічным матэрыялам тут дасягае таго ўзроўню, калі неабходна даць магчымасць больш асабістага пазнання далейшага жыцця паэта, каб знайсці для сябе адказ на пытанне: ці правільны выбар жыццёвага шляху зрабіў малады Янка Купала.

Другі этап экскурсіі ахоплівае віленскі і пецярбургскі перыяд жыцця Купалы. Настаўнік павінен звярнуць увагу на тое, што восенню  1908 года Янка Купала  паехаў  у  Вільню,  дзе  пачаў  працаваць  бібліятэкарам  у  прыватнай  бібліятэцы Даніловіча  “Веды”  і  адначасова  ў  рэдакцыі  газеты  “Наша  ніва”.  У  снежні  1909 года Янка  Купала  ў  Пецярбурзе  паступіў  на  агульнаадукацыйныя  курсы  А.С.Чарняева,  якія  давалі  сярэднюю  адукацыю. Настаўнік можа прапанаваць вучням перанесціся ўяўленнем у далёкі 1910 год на гранітную набярэжную Нявы. Тут любіў бываць у вольную часіну Янка Купала. Захавалася фатаграфія паэта гэтага часу. Звяртаючыся да яе, мастак А. Кроль напісаў карціну “Думы аб Радзіме”. У Пецярбургу Янка Купала жыве на кватэры ў прафесара Пецярбургскага універсітэта Б. I. Эпімах-Шыпілы, рэдактара “Жалейкі”. Можна прапанаваць вучням уявіць сябе ў невялікім вузенькім пакоі Янкі Купалы. Стол каля акна. Пры сцяне ложак. На стале недапісаны аркуш паперы. За гэтым сталом ён рыхтаваўся да лекцый, пісаў свае творы. Днём Янка Купала многа працаваў у публічнай бібліятэцы (зараз гэта Дзяржаўная бібліятэка імя Салтыкова-Шчадрына), слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце, наведваў музеі, карцінныя галерэі, выстаўкі. Вечарамі паэт ішоў да Біржавага маста, дзе знаходзіліся курсы Чарняева. Гэта была сярэдняя навучальная ўстанова для дарослых, дзе слухачоў рыхтавалі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выкладалі на курсах лепшыя прафесары Пецярбургскага універсітэта. Тут Янка Купала сістэматызаваў веды, самастойна набытыя з кніг, грунтоўна пазнаёміўся з тэорыяй літаратурна-мастацкай творчасці і гісторыяй рускай літаратуры. Па суботах, пасля курсаў, Янка Купала быў жаданым госцем на пасяджэннях беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Гурткоўцы рабілі даклады пра беларускую мову, літаратуру, этнаграфію, вялі дыскусіі па надзённых пытаннях грамадскага жыцця, знаёміліся з навінкамі літаратуры. 3 вялікай цікавасцю слухалі Янку Купалу, які чытаў свае новыя творы. Удзельнікі гуртка наладжвалі вечарынкі, на якіх спявалі беларускія песні, выконвалі народныя танцы, ставілі спектаклі па п'есах рускіх і ўкраінскіх драматургаў.

Адзначым, што 1910 год быў для Янкі Купалы вельмі цікавы і плённы. Выйшлі з друку паэма “Адвечная песня” і зборнік вершаў “Гусляр”, напісаны паэмы “Курган”, “Сон на кургане”, многа вершаў; у “Нашай ніве” з'явіліся артыкулы аб паэзіі Янкі Купалы, кампазітар Л. Рагоўскі паклаў на музыку верш “А хто там ідзе?”. У лютым гэтага года на вечары беларускай самадзейнасці Купала знаёміцца з Цёткай, якая прыехала з эміграцыі. Да гэтай сустрэчы яны ведалі адзін аднаго па змешчаных у друку творах, лічылі сябе паплечнікамі ў стварэнні роднай літаратуры. Купала пасылаў Цётцы з Пецярбурга ў Львоў свае новыя творы. У гэтым жа годзе з паэзіяй Купалы знаёміцца М. Горкі. У лютым 1911 года ён выступае ў часопісе “Современный мир” з артыкулам “Аб пісьменніках-самавучках”, дзе падае ўласны пераклад верша “А хто там ідзе?” на рускую мову, называе гэты твор суровай, красамоўнай песняй. Відаць, з гэтага артыкула і даведаўся Янка Купала аб зацікаўленасці М. Горкага яго паэзіяй.

Трэцім этапам у жыццёвай і творчай біяграфіі Янкі Купалы варта адзначыць перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. Паведамленне можа падрыхтаваць як і вучань ( асабліва варта гэта рабіць у старэйшых класах, калі вывучаецца манаграфічная тэма “Янка Купала”), так і настаўнік. Тут трэба зазначыць наступнае: у  кастрычніку  1913 года Янка Купала  вяртаецца  ў  Вільню. З  першых  дзён  паэт  горача  ўзяўся  за  працу:  спачатку  ў  беларускім  выдавецтве,  а  затым  у  “Нашай  ніве”.  У  сакавіку  1914 года ён  стаў  рэдактарам  гэтай  газеты. Пачынаецца  імперыялістычная  вайна.  У  жніўні  1915 года  “Наша  ніва”  была  закрыта. Паэта  чакалі  новыя  выпрабаванні.  Янка Купала  едзе  ў  Маскву.  Пяць  месяцаў  паэт  правучыўся  ва  універсітэце  імя Шаняўскага.  У  пачатку  1916 года  яго  прызвалі  ў  армію.  А  ў  студзені  1916 года  Янка Купала  ажаніўся  з  маладой  настаўніцай  Уладзіславай  Францаўнай  Станкевіч. Рэвалюцыю  Янка Купала  сустрэў  у  Смаленску,  дзе  і  пражыў  увесь  1918 год. У  студзені  1919г.  пераехаў  у  Мінск.  У  сакавіку  пачалася  белапольская  акупацыя  Беларусі. Янка  Купала  перажывае  акупацыю  Радзімы  як  нацыянальную  трагедыю.  Варта ўзгадаць вершы “Свайму  народу”, “На  сход!”, “Час!”, “Прарок”, дзе  паэт  заклікае  народ  да  вызвалення. Пры разгляданні дакастрычніцкай творчасці паэта варта вызначыць наступныя пытанні: 1. Якія асноўныя тэмы і вобразы дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы? 2. Як уплывалі гістарычныя падзеі, грамадскі рух на фарміраванне таленту і светапогляду паэта? 3. Чаму ўжо ў дакастрычніцкі час Янка Купала стаў вялікім нацыянальным паэтам Беларусі? Затым можна прапанаваць заслухаць даклады аб жыццёвым і творчым шляху Янкі Купалы ў час грамадзянскай вайны і ў 20-я гады.

Чацверты этап біяграфіі Янкі Купалы можна назваць “Ад  старой  эпохі  да  новай”, дзе можна будзе таксама ўзгадаць пра 20-я  гады, якія былі  вельмі насычанымі  ў  жыцці  паэта:  у  1922 годзе  выходзіць  з  друку  паэтычны  зборнік  “Спадчына”;  Янка Купала  разам  з  Якубам Коласам  становяцца  заснавальнікамі  і  членамі  Інстытута  беларускай  культуры;  у  1925 годзе  ў  сувязі  з  20-годдзем  літаратурнай  дзейнасці  паэту  было  нададзена  ганаровае  званне  народнага  паэта  БССР; у  1925 годзе  выходзіць  з  друку  зборнік  Купалы  “Безназоўнае”,  які  трэба  разглядаць  як  мост,  па  якім  Янка Купала  пераходзіць  ад  старой  эпохі  да новай; у  1927 годзе  як  дэлегат  з  правам  рашаючага  голасу  Купала  прымае  ўдзел  у  рабоце  8  Усебеларускага  з’езда  Саветаў  і  выбіраецца  кандыдатам  у  члены  ЦК БССР. Адзін  з  самых  плённых  перыядаў 30-х  гадоў – Ляўкоўскае  лета  1935 года.  Яно  вядома  ў  беларускай  літаратуры  не  менш  за  пушкінскую  “болдзінскую  восень”.  У  Ляўках  Янка Купала  напісаў  такія  свае  вершы, як “Алеся”, “Вечарынка”, “Хлопчык  і  лётчык”, “Дарогі” і  інш. Для  ляўкоўскіх  вершаў  характэрна  адна рыса – яны  наскрозь  лірычныя. Каб пашырыць уяўленне вучняў пра асобу Янкі Купалы, можна прывесці ўспаміны простых людзей, якія бачылі, чулі, знаходзіліся побач з пісьменнікам, напрыклад простага калгасніка М.Старавойтава з Аршаншчыны, які не раз сустракаўся з Янкам Купалам: “У абыходжанні з калгаснікамі Купала быў вельмі просты, любіў гутарыць і са старымі і з маладымі. Больш пытаўся, чым гаварыў сам, і ўважліва слухаў, што казалі калгаснікі. Чытаў свае вершы, а іх у Ляўках было напісана нямала. Праяўляў аялікія клопаты аб калгасных дзіцячых яслях і часта наведваў іх.” На гэтым этапе жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы варта разгледзець нагляднасць “А. Шчарбакоў, Я. Купала, М. Горкі, А. Талстой у прэзідыуме Першага Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў (1934 года); дача Янкі Купалы ў Ляўках (1935 год); М.І. Калінін уручае Янку Купалу ордэн Леніна (1939 год).

Информация о работе Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр