Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр
Курсовая работа, 05 Марта 2014, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.
Файлы: 1 файл
Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx
— 150.92 Кб (Скачать файл)Уводзіны
Развіццё новых грамадскіх
адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае
праблему маральнага фарміравання асобы,
патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен
быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод
самых галоўных пытанняў выступаюць такія,
як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці
перад грамадствам, актыўнага разумення
ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны
да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне
сваіх праў і абавязкаў, этычных норм,
шляхоў пазнання і пераўтварэння света
ў лепшую старану. У штодзённым жыцці,
называючы што-небудзь прыгожым або агідным,
мы выказваем свае адносіны да той ці іншай
з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі,
у тым ліку і нормамі маралі. На жаль, сённяшняе
пакаленнне школьнікаў усе менш і менш
звяртаецца да кнігі, як крыніцы спасціжэння
жыцця і яго маральна-этычных нормаў. Чытанне
выцясняецца рознымі відамі сродкаў сучаснай
масавай інфармацыі (інтэрнэт, тэлебачанне
і інш.). Літаратура – адзін з відаў мастацтва,
які ўздзейнічае на чытача эстэтычна,
раскрывае перад ім свет прыгожага
[9, с. 3]. Носьбітам гэтай прыгажосці з’яўляецца
перш за ўсё герой твора, надзелены пэўнымі
маральнымі якасцямі. Беларуская літаратура
адносіцца да прадметаў культуралагічнага
цыклу, у яе рамках паслядоўна і сістэматычна
адбываецца далучэнне вучняў да мастацтва.
Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі
і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт
літаратурнага твора, мастацкія вобразы,
адносіны і стаўленне самога аўтара да
герояў і падзей, да жыцця і свету. Працэс
пазнання літаратуры як мастацтва арганічна
звязаны з працэсам фарміравання сістэмы
каштоўнасных арыентацый вучня, адносін
яго да жыцця, да людзей, працэсам усведамлення
сябе асобай. Вывучэнне літаратуры дапамагае
вучням убачыць разнастайнасць свету,
адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства,
набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці,
авалодаць культурай чытання, з павагай
і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі.
Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем
літаратуры як мастацтва ідзе і працэс
фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый
вучня, адносін яго да жыцця, да людзей,
працэс усведамлення сябе асобай. Урок
літаратуры — гэта найперш працэс жыццепазнання,
скіраваны на выпрацоўку крытычнага і
мадэлюючага тыпаў мыслення. Частку праграмы
па вывучэнню беларускай літаратуры складаюць
высокамастацкія творы нацыянальнай класікі
і вядомых майстроў слова. Гэтыя творы
маюць выключнае значэнне ў гісторыі літаратуры,
вызначаюцца багатым пазнавальным і выхаваўчым
патэнцыялам, з'яўляюцца даступнымі для
вучняў пэўнага ўзросту. Зарыентаванасць
на вывучэнне нацыянальнай літаратуры
ў суадносінах з сусветнай, што сведчыць
пра культуралагічную накіраванасць навучання
і выхавання, пашырае магчымасці ў пазнанні
шляхоў развіцця літаратуры, спрыяе спасціжэнню
эстэтычных асаблівасцей беларускага
мастацкага слова. Асаблівая ўвага пры
гэтым надаецца развіццю творчых здольнасцей,
навыкаў і ўменняў самастойнай працы.
Таму зараз на настаўніка роднай літаратуры
кладзецца вельмі вялікая і няпростая
праца. Творы, якія ўвайшлі ў школьную
праграму, паказваюць жыццё ў цяжкіх яго
праявах, раскрываюць барацьбу розных
меркаваннняў, ідэалаў. Таму арганізацыя
такой складанай духоўнай дзейнасці вучняў
патрабуе сур’ёзнага педагагічнага кіраўніцтва.
У творах беларускай мастацкай літаратуры
закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял,
які, на жаль, не ўдаецца поўнасцю рэалізаваць
на ўроках па прадмеце па прычыне недаравальна
малой колькасці гадзін. У тлумачальнай
запісцы вучэбнай праграмы па беларускай
літаратуры V – XI класаў адзначана: “Галоўная
мэта навучання прадмету – далучэнне
школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай
мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне
вучнямі свету, складанасці чалавечых
узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне
асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным
светапоглядам, самастойным мысленнем,
з развітым, высокакультурным пачуццём
нацыянальнай і асабістай самапавагі,
адданасцю агульначалавечым ідэалам,
асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі,
здатнай успрыманне прыгажосці (эстэтычнае
ўспрыманне) ператварыць у стымул маральнага
ўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага
развіцця” [4, с. 3]. На сучасным этапе ў
значнай меры па-новаму вызначаецца сама
мэта літаратурнай адукацыі. Акцэнт пераносіцца
на выхаванне. Галоўнае ў школьным навучанні
літаратуры – гэта эстэтычнае спасціжэннне
жыцця і багацця чалавечых характараў
праз мастацкія вобразы і на гэтай аснове
фарміравання маральных перакананняў,
эстэтычных поглядаў і густаў, актыўнай
жыццёвай пазіцыі вучняў [4, с. 4]. Літаратура
сваімі спецыфічнымі сродкамі фарміруе
цэласнага чалавека, выяўляе чалавечы
змест жыцця, ачалавечаныя каштоўнасці.
Мастацкі твор – гэта заўсёды карціна
рэчаіснасці, суаднесеная са светам чалавечай
дзейнасці, чалавечых адносін, чалавечых
паводзін. Літаратура з’яўляецца тым
прадметам, які дапамагае чытачу прайсці
цяжкі шлях свайго народа, тым самым
выхоўвае яго яшчэ і патрыятычна. Патрыятычнае
выхаванне дапамагае чалавеку вызначыцца,
хто ён, грамадзянінам якой дзяржавы з’яўляецца,
якія задачы ставіць у жыцці. Галоўная
мэта сапраўднага патрыятычнага выхавання
– фарміраванне асобы, якая будзе імкнуцца
да самарэалізацыі і паляпшэння свайго
дабрабыту як складовай часткі дабрабыту
сваёй Бацькаўшчыны. Патрыятычнае выхаванне
з’яўляецца неад’емнай часткай маральна-эстэтычнага
выхавання вучня і фарміравання ў ім сапраўды
гарманічнай асобы.
Мэта курсавой работы – вызначыць сутнасць маральна-этычнага выхавання на ўроках беларускай літаратуры ў школе.
У адпаведнасцi з вышэй акрэсленай мэтай ставяцца наступныя задачы:
- вызначыць паняцце маральная культура вучняў;
- раскрыць маральныя якасці пісьменніка пры вывучэнні яго біяграфіі (на прыкладзе жыццёвага і творчага шляхоў Янкі Купалы і Якуба Коласа);
- вызначыць маральнае ўздзеянне на вучняў вобразаў літаратурных герояў (вобраз Андрэя Лабановіча і іншых герояў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”);
Аб’ектам даследавання з’яўляюцца творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія выступаюць сродкам фарміравання маральнай культуры вучняў.
Прадметам даследавання з’яўляецца працэс фарміравання маральных каштоўнасцей вучняў сродкамі мастацкай літаратуры.
Асноўныя метады даследвання: абагульненне перадавога вопыту настаўнікаў беларускай літаратуры, метад герменеўтыкі, назіранне.
Структура i аб’ём работы. Курсавая праца складаецца з уводзiнаў, трох раздзелаў, заключэння, спiса літаратурных крынiц. Агульны аб’ём працы – 28 старонак.
Раздзел 1. Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгрунтаванне