“Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Мая 2013 в 14:58, реферат

Описание работы

Аўтар рэферату праследуе мэту даць абагульняючую характарыстыку філасофскай думкі эпохі Ренесанса і Рэфармацыі і паказаць спецыфіку яе асноўных этапаў. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
– разгледзець раннегуманістычную думку беларускіх мысліцеляў эпохі Адраджэння;
– высветліць характэрныя асаблівасці рэфармацыйнага руху Беларусі і яго асноўныя ідэйныя плыні;
– прааналізаваць асноўныя ідэйныя плыні перыяду контррэфармацыі.

Файлы: 1 файл

Беларусь Адраджэнение.doc

— 196.00 Кб (Скачать файл)

Найбольш рэакцыйныя пазіцыі ў барацьбе з рэфармацыйным  рухам займаў вядомы дзеяч ордэна іезуітаў у Беларусі Пётр Скарга. Асаблівае незадавальненне ў яго выклікалі прынцыпі верацярпімасці, узаконеныя ў Рэчы Паспалітай Варшаўскай канфедэрацыяй 1573 г. і затым заканадаўча замацаваныя Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г. У сваёй рабоце “Працэс супраць канфедэрацыі” ён называе прыняты канфедэрацыяй акт “дзікім, адскім, воўчым, тыранскім правам”. Яшчэ больш праявіўся рэлігійны фанатызм у яго творы “Аб адзінстве царквы”, аб якім пратэстанты казалі, што ён “пахне крывёю”[4, с.53]. У сваіх шматлікіх творах Скарга выклаў цэлую сацыяльна-палітычную канцэпцыю, якой прыдаў религийную афарбоўку і якую имкнуўся апраўдаць спасылкамі на Святое пісанне і выказваніі аўтарытэтаў каталіцкай царквы. Ён імкнуўся згуртаваць пануючыя станы Рэчы Паспалітай для ўмацавання саюза каталіцкай царквы з вярхоўнай уладаю і ўмацавання свайго ўплыву сярод магнатаў дзеля разгрома рэфармацыі.

Абараняючы асновы феадальнага  ладу Скарга выступаў супраць роўнасці ўсіх грамадзян. “Нероўнасць, – па яго меркаванню, – абавязкова павінна існаваць сярод станаў і асоб Рэчы Паспалітай… Адзін больш высакародны, чым другі, адзін вышэй пастаўнены, другі ніжэй пастаўленны. У аднаго больш маецца багаццяў, у другога меньш, а вышэй усіх стаіць кароль, які загадвае, а іншыя яму падпарадкоўваюцца. Пагэтаму бязглузда, калі ўсе лічаць сябе роўнымі”[4, с.46].

Скарга зацверджваў, што маюцца тры элемента, адсутнасць якіх не можа забяспечыць згоды ў краіне. Да іх адносяцца грамадская няроўнасць, падпарадкаванне адных другім, наяўнасць караля з выканаўчай уладаю. Звязваючы ідэалогію каталіцкай царквы з інтарэсамі шляхты, ён зацверджваў, што каталіцкая царква заўсёды старанна павучала, каб кожны Богу пакараўся, падпарадкоўваўся каралю і ўладам, каб іх меча баяўся. Спасылаючыся на выбытных каталікоў мінулага і свайго часу Скарга абараняў права павялічэння багаццяў магнатамі і шляхтай. Пры гэтым ён палемізаваў з прадстаўнікамі радыкальнага накірунку у рэфармацыйным руху, якія выказваліся за роўнасць людзей, роўнасць маёмасці і г.д. Апостал Пётр дазволіў мець багацці і карыстацца імі. Калі ў мінулым хрысціяне жылі абшчынай і паміж імі існавала роўнасць, то гэта было прадыктавана не боскім загадам, а добраю воляй гэтых людзей. Апосталы ўвогуле не загадвалі багатым людзям выкідваць сваі грошы. Наадварот, пераконвае Скарга, Бог жадае, каб людзі карысталіся сваімі багаццямі.

Адхіляючы погляды крайніх  антытрынітарыяў, якія адмаўлялі неабходнасць духоўных і свецкіх улад, гэты мысліцель сцвярджаў, што сам Бог устанавіў каралёў і правадыроў. Святое пісанне загадвае паважаць ўлады, якія назначаюцца самім Усявышнім. Паводле сваіх палітычных поглядаў быў прыхільнікам неабмежаваннай манархіі. У той жа час, на яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца царкоўнай, а кароль – папу рымскаму.

У кнізе “Пра еднасць  касцёла Божага” гэты абаронца каталіцызму  развіваў ідэю аб неабходнасці новай царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай царквы. Ён заклікаў князя К.Астрожскага, які на той час быў уплывовым патронам праваслаўнага веравызнання і якому была адрасавана гэта кніга, а разам з ім і ўсе ўсходнеславянскія народы да царкоўнай уніі з Рымам і прапанаваў шляхі пераадольвання рэлігійнай варожасці, што перашкаджалі аб’яднанню цэркваў, паказваючы тыя выгоды. Якія атрымаюць праваслаўныя ад гэтага духоўнага саюзу з каталікамі. Акрамя таго Скарга імкнуўся давесці і даказаць, што сапраўднае хрысціянскае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая з’яўляецца пераемніцай і носьбітам аостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галоўнай сярод ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў. Таксама ён лічыў, што з прыняццем рэлігійнага саюзу будуць створаны ўмовы для развіцця і росквіту сапраўднай навукі і належнай асветы для народа і гэта прывядзе да знікнення адасобленнасці і варожасці, якая ўсё яшчэ падзяляе праваслаўных і католікаў, у выніку праваслаўная шляхта заслужыць большы давер і атрымае значныя дзяржаўныя пасады, а дзяржава дзякуючы царкоўнай уніі замацуе сваю маналітнасць і набудзе палітычную магутнасць, так неабходную для яе барацьбы са знешнімі ворагамі.

Найбольш яркiм прадстаўнiком абароны праваслаўя супраць праследванняў каталiцкай i ўнiяцкай царквы быў Мiлецiй Сматрыцкi. У жыццядзейнасцi М.Сматрыцкага можна выдзялiць два перыяды. Першы адносiцца да таго часу, калi яго светапогляд i дзейнасць злiвалiся з агульнай апазiцыяй экспансiянiсцкаму курсу палiтыкi феадальна-каталiцкiх колаў Польшчы. Другi перыяд пачынаецца з 1627 г., калi ён пераходзiць у ўнiю.

У першы перыяд асноўнае месца ў ягоных творах займала  крытыка каталiцкай i ўнiяцкай царквы, абарона праваслўнай царквы. Гэтаму прысвечаны твор “Фрынас”, якi выйшау ў свет у 1610 годзе. [14, 262-267]. У “Фрынасе” намалёвана рэальная карцiна жыцця простага народа ў усходнiх землях Рэчы Паспалiтай, дзе свабода i права толькi абвяшчалiся, а ў рэчаiснасцi панавалi самавольства i гвалт каталiцкай царквы, якiя падтрымлiвалiся свецкаю ўладаю. Сматрыцкі выкрывае iмкненне каталiцкай царквы да сусветнага панавання, крытыкуе iх палiтыку i дагматы, раскрывае амаральнае аблiчча яе духавенства. Такая крытыка ў той час мела вялiкае значэнне, бо ўзмацняла супрацiўленне насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоўскага падкопам езуiтаў i ўнiатаў, якія iмкнуліся падначалiць яго Папе Рымскаму. “Гэтыя вынаходлiвыя папачкi, – пiсаў мыслiцель, – усё захоплiваюць, усё забiраюць, усё пажыраюць i адчуваюць сябе ў небяспецы, бо ў Рыме iх суд, у Рыме – законы, у Рыме – пакаранне” [8, 90].

У М.Сматрыцкага не было якой-небудзь самастойнай i цэласнай фiласофскай сiстэмы. У першую чаргу – ён рэлiгiйны дзеяч, што ў канчатковым рахунку i вызначыла iдэалiстычны характар ягонага светапогляду. Ён прызнаваў стварэнне Богам усяго жывога i ў цэлым прыроды ў тым жа выглядзе, як гэта прадстаўлена ў Святым Пiсаннi. Iснаванне Бога i стварэнне прыроды абгрунтоўвалася Сматрыцкiм у духу кананiзаванага арыстоцелiзму.

Яго сачыненнi пранiзаныя  бязмежнай вераю ва ўсемагутнасць  Бога: усё, што ёсць i што будзе  – ад Бога, а доля чалавечага ўдзелу ў жыццi нязначная. Менавiта веру ў Бога лiчыць ён той адзнакай, якая выдзяляе чалавека з свету жывёл i ўзвышае яго над iмi. Аддаючы перавагу веры, Сматрыцкi, аднак, не перакрэслiвае значэнне розуму ў пазнаннi навакольнай прыроды i пошуках Боскай iсцiны. У ягоных сачыненнях прабiваецца жывая сенсуалiстычная iдэя аб працэсе пазнання, якая грунтуецца на даверы паказанням органаў пачуццяў i жыццёваму вопыту людзей; прыроду трэба ўспрымаць такою, якою яна прадстае перад чалавекам. Аднак крытэрыям i бяссупярэчным аўтарытэтам праверкi iсцiннасцi ўсiх чалавечых ведаў мыслiцель лiчыў Святое Пiсанне.

Рэфармацыя ў каталiцтве аказала моцны ўплыў на ўзнiкненне i развiццё ератычай апазiцыi i ў праваслаўi. Не пазбег гэтага ўплыву i М.Сматрыцкi. Ужо быўшы ўнiятам, ён прызнаваўся, што дапускаў адыход ад хрысцiянскага веравучэння. Яго ерась распаўсюджвалася як на галоўныя догмы праваслаўя (Тройца, бессмяротнасць душы, таiнства, Божы суд), так i на рэлiгiйныя абрады. Ён уводзiць адрозненне мiж сутнасцю (iснасцю) i асобамi (iпастасямi) Боскай Тройцы, падзяляючы тым самым надзвое кожнае з трох аблiччаў, якiя царква прызнае непадзельнымi. З сямi выратавальных таiнстваў мыслiцель прызнаваў толькi два – Хрышчэнне i Прычашчэнне.

Сацыяльна-палiтычныя погляды  М.Сматрыцкага былi памяркоўнымi i палавiнчатымi. Добра разумеючы палiтыку акаталiчвання беларускага народа, накiраванай на знiшчэнне яго культуры, руйнаванне нацыянальных звычаяў, нораваў i побыта, ён выступаў супраць яе, але яго пратэст быў пасiўным. У сваiх патрабаваннях мыслiцель не крочыў далей прапановаў i просьбаў аставiць права i прывiлеi, якiмi беларускае насельнiцтва карысталася да ўнii. Да народа ён адносiў толькi князёў, шляхецкiя саслоўi, рыцарства, заможных гараджан, чые правы i iнтарэсы адстойваў перад каралём i соймам. У сваёй барацьбе з каталiцтвам i ўнiяй абапiраўся на “набожнае сярэдняе саслоўе” i быў далёкi ад радыкальнага настроя нiзоў, якiя пад сцягам рэлiгiйнай барацьбы дабiвалiся вызвалення ад усялякага прыгнёту i феадальнага запрыгоньвання ў першую чаргу. У яго працоўны люд “шматгаловы звер”, iдэал дзяржавы – Рэч Паспалiта ў часы царствавання Стэфана Баторыя.

Вострая рэлiгiйная барацьба, выявiўшая слабасць асобных хрысцiянскiх  плыняў i нiкчэмнасць шмат якiх рэлiгiйных iдэй, з’явiлася адной з важных умоў развiцця свабадамыснасцi i атэiзму. Карціна свабодамыснасці і атэізма ў ХYII ст. набыла даволі стракаты характар ад рацыяналістычнага тлумачэння хрысціянскага веравучэння да спроб матэрыялістычнага апісання акружаючай прыроды і адмаўлення існавання Бога. Найбольш распаўсюджанным аказалася свабадамыснасць, якая была заснавана на рацыяналістычным падыходзе. Трэба адзначыць, што яшчэ ў час Рэфармацыi склалiся рэальныя перадумовы для крытычнага асэнсавання хрысціянскага вучэння з пазіцый здаровага сэнса і фарміравання матэрыялiстычных i атэiстычных поглядаў. У Беларусi iснаваў iдэйны рух, светапогляду ягога былi ўласцiвы многiя рысы эпiкурэйскай фiласофii. Найбольш вядомымі паслядоўнiкамi “секты эпiкуравай” былi мазырскi суддзя Стэфан Лован i гародзенскi ваявода Каспар Бекеш. Яны не верылi ў iснаванне Бога, стварэнне iм свету, адмаўлялi бесмяротнасць душы, якую атаясамлiвалi з дзеяннем жывога арганiзма. Аб атэізме Бекеша сведчыць нават эпітафія на яго магіле: “Ўсяго дабіўся сам: не веру ў бога, не прагну яго неба, пекла не баюся. Міласернасці яго не прашу, аб судзе яго не клапачуся. У мяне няма грахоў, таксама яе і няма даўгоў. Усё жыццё я спадзяваўся толькі на сябе і працаваў, не складаючы рук, таму я не трывожуся аб лёсе майго цела, а тым больш маёй душы. Яна памерла разам са мною, я гэта смела сцвярджаю. І мне не давядзецца, як думаюць некаторыя, шукаць яе, уваскрэснуўшы з мёртвых” [19, с.20].

У гэтым плане для  ХYII ст. не новымi былi зацверджваннi аб смяротнасцi душы, а таксама iдэi, якiя адмаўлялi гiстарычнасць Хрыста, Святой Тройцы. У гэтае стагоддзе шырокае распаўсюджванне ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм атрымала выдадзенная ў 1598 г. у Ракаве антырэлiгiйная кнiга “Аб трох падманшчыках”, у якой ананiмны аўтар сцвярджаў, што нельга нiчога казаць аб быццi Бога, пакуль не ўдасца высветлiць, што ён з сябе ўяўляе. Разгледзеўшы ўяўленнi аб Богу ў розныя часы i довады на карысць ягонага iснавання, аўтар пераканана даказаў, што ўсе яны не вытрымлiваюць крытыкi i падвёў чытача да вываду, што Бога няма.

У гiсторыi свабадамыснасцi i атэiзму ў Беларусi ХYIIст. найбольш вядома iмя Казiмiра Лышчынскага (1634-1689), жорстка пакараннага езуiтамi ў Варшаве. Вынiкi свайго шматгадовага роздуму i даследаванняў мыслiцель выклаў у трактаце “Аб неiснаваннi бога”, якi трапiў у рукi езуiтау i бясследна знiк. Атэiстычныя iдэi К.Лышчынскага ўпершыню прадстаўлены ў пэўнай сiстэме, а сам ён без агаворак стаяў на пазiцыях адмаўлення Бога. Прычым гэта не простае адмаўленне, а лагiчны вывад з шматлiкiх вывадаў розных мыслiцеляў мiнулага, развiтых у ягоным сачыненнi.

Лышчынскi сцвярджаў, што  ўяўленне людзей пра Бога – не што iншае, яе плён iх фантазii i памылак, не Бог стварыў чалавека, а чалавек  Бога, што няма i не можа быць анiякай звышнатуральнай iстоты. Далей ён сцярджаў, што няма замгiльнага жыцця, няма нi пекла, нi раю, нi анёлаў, нi д’ябла. Фiлосаф адхiляў бясссмерцце душы, не верыў ва ўваскрашэнне з мёртвых, сцвярджаючы, што душа чалавека спыняе сваё iснаванне разам з яго целам, адмаўляў боскае пажоджанне бiблейскiх кнiг, лiчачы iх байкамi i выдумкай Хрыста i Майсея.

Выступаючы супраць  сцвярджэнняу багасловаў аб прыроджанасцi рэлiгiйных iдэй, Лышчынскi заяўляў, што сваiм iснаваннем яны абавязаны выдумкам багасловаў. Рэлiгiя створана для таго, каб унушаць страх i пакорлiвасць прыгнечаным людзям. Ён выкрываў крывадушнасць царкоўнiкау, iх разбэшчанасць, называў служыцеляў каталiцкай царквы i багасловаў “рамеснiкамi пустазвонства, поўзаючымi змеямi, сляпцамi, якiя лгуць, нiбыта бачаць у цемнаце, называючы iх не настаўнiкамi, а спакуснiкамi, не фiлосафамi, а падманшчыкамi, абаронцамi глупстваў, памылак, састарэлых хiтрыкаў” [19, 27]. Атэiзму К.Лышчынскага прысутна дастаткова выяўленая сацыяльная накiраваннасць. Адхiлiўшы Бога як творцу Сусвету, ён не лiчыў вечным i той грамадскi парадак, якi па вучэнню царквы быцам бы iснаваў i будзе iснаваць вечна. Пакаранне Казiмiра Лышчынскага – сведчанне той змрочнай атмасферы, якая ўстанавiлася ў Рэчы Паспалiтай у вынiку перамогi контррэфармацыi.

Фарміраванню атэістычнай  думкі ХYII ст. садзейнічала развіццё прыродазнаўчых навук. Параўнальна высокага ўзроўню дасягнула медыцына, і медыцынская адукацыя лічылася неад’емнай прыкметаю жыцця. Не рэдкасцю было анатамічнае препарыраванне трупаў. Да таго ж вялікую дзейнасць разгарнула ў Вільні хірургічнае таварыства. Істотную роллю ў развіцці свабадамыснасці адыграла стыхійна-матэрыялістычнае тлумачэнне з’яў прыроды і грамадства. Гэта была адна з форм атэістычнага светаразумення, аднак, якая не выйшла яшчэ за рамкі тэалогіі. У “Катэхізісу” Л.Зізанія розныя прыродныя з’явы тлумачацца на аснове дадзенных навук той эпохі, вопыта і назіранняў. Так сонечныя зацменні і рухі зорак – вынік руху “нябесных кругаў”, а калі воблакі, надзімуўшыся сыходзяцца і сутыкаюцца адно з другім, то ад гэтага бывае гром і маланка, як ад удара каменя аб жалеза.

У сувязі з узмацненнем  у канцы ХYI ст. у Беларусі антыфеадальнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы найбольш рашучая частка беларускіх гараджан выступіла не толькі супраць каталіцызма і ўніяцтва, але і супраць афіцыйнага праваслаўя, таксама стаяўшага на варце феадальнага ладу і пануючай хрысціянскай ідэалогіі. Узнікае даволі такі прыкметны ерэтычны рух у праваслаўнай царкве, сацыяльная ідэалогія якога ў шэрагу выпадкаў насіла антыфеадальны характар, а релігійна-філасофскае вучэнне было прасякнута крытычнымі адносінамі да афіційнага праваслаўя. Гэтае ерэтычны рух і па сацыяльнаму складу, і па сваяму вучэнню быў сваяцкім радыкальнай Рэфармацыі. Так уніяцкі мітрапаліт І.Пацей адзначаў, што ў складзе ерэтычнага руху вядучую роллю ігралі гарадскія нізы, і указваў на яго значнае распаўсюджванне на тэрыторыі Вялікага княства. “Смотриж одно, – пісаў ён, – хто то чинит, хто таковые новины спросные розсевает?! Певне, не стан духовный… але люд посполитый, простый, ремесный. Который покинувши ремесло свое (дратву, ножницы и шило), а прилаўщивши себе врад пастырский, писмом божым ширмуют, ницуют, выворачивают и на свое блюзнерские и хвальшивые потвары оборочают” [9, c.179-180]

Информация о работе “Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”