“Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Мая 2013 в 14:58, реферат

Описание работы

Аўтар рэферату праследуе мэту даць абагульняючую характарыстыку філасофскай думкі эпохі Ренесанса і Рэфармацыі і паказаць спецыфіку яе асноўных этапаў. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
– разгледзець раннегуманістычную думку беларускіх мысліцеляў эпохі Адраджэння;
– высветліць характэрныя асаблівасці рэфармацыйнага руху Беларусі і яго асноўныя ідэйныя плыні;
– прааналізаваць асноўныя ідэйныя плыні перыяду контррэфармацыі.

Файлы: 1 файл

Беларусь Адраджэнение.doc

— 196.00 Кб (Скачать файл)


 

 

 

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ  УНІВЕРСІТЭТ

Кафедра філасофіі  і метадалогіі навукі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат па філасофіі

 

на тэму: “Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі

у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”

 

 

 

 

 

 

 

 

Кафедра гісторыі філасофіі  і культуры Шчура Уладзіміра

Сямёнавіча

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск, 2000

 

 

 

 

ПЛАН

 

 

Уводзіны ………………………………………………………

  1. Раннегуманістычная філасофская думка ў Беларусі ……..……..
  2. Філасофскія і сацыялагічныя ідэі перыяду Рэфармацыі ……….
  3. Ідэалагічная барацьба перыяду контррэфармацыі ..……………...

Заключэнне …………………………………………………….

Літаратура ……………………………………………………...

 

3

4

10

19

26

27


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі мае свае нацыянальныя вытокі і традыцыі. Узнікнуў як выяўленне грамадскай духоўнай патрэбы зацверджвання шырокага тэарэтычнага погляду на свет у цэлым і адносінаў чалавека да яго, філасофія развівалася як адна з складаючых частак нацыянальнай культуры. Яна адлюстравала не просты і ў ва многім супярэчлівы працэс фарміравання беларускай нацыі і стала яркім сведчаннем развіцця духоўнай, сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці народа. У філасофскай думцы яскрава праявіўся нацыянальны каларыт творчай дзейнасці беларускіх мысліцеляў. Перадумовы станаўлення філасофскай думкі ляжаць не толькі ў духоўна-тэарэтычнай сферы, але ў значнай ступені караняцца ў рэальных абставінах грамадскага і культурнага быцця беларускага народа. Па-гэтаму, ўзаемадзейнічаючы з іншымі формамі грамадскай свядомасці, філасофія з’яўлялася светапоглядным, знітоўваючым звяном розных галінаў нацыянальнай культуры:сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, рэлігійнай, маральнай, эстэтычнай і інш.

За апошнія некалькі десяццігоддзяў накоплены багаты і разнастайны матэрыял па вывучэнню гісторыка-філасофскай думкі Беларусі. Вышаў у свет шэраг грунтоўных, абагульняючых прац, якія прысвечаны развіццю беларускай філасофіі ў цэлым. Да іх адносяцца: “Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии”, “Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии”, “Мысліцелі і асветнікі беларусі: Энцыклапедычны даведнік”, “Развитие марксистско-ленинской философии в БССР”, “Очерки истории философской и социологической мысли Белорусии (до 1917 г.)”, “Философская и общественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы (дооктябрьский период). Закономерности развития. Проблемы исследования”,. Акрамя гэтага выйшла шэраг прац, якія прысвечаны вывучэнню розных перыядаў у развіцці філасофскай думкі, а таксама вывучэнню светапогляду яе асобных прадстаўнікоў. Да іх адносяцца работы М.А.Алексютовіча, А.А.Біралы, Э.К. Дарашэвіча, В.В.Дуброўскага, В.І.Ефрэмавай, В.М.Конана, Т.П.Кароткай, М.С.Купчына, І.М.Лушчыцкага, А.С.Майхровіча, Я.Н.Мараша, Я.Л.Неміроўскага, С.А.Падокшына, І.В.Саверчанкі, С.Г.Цукермана і інш.

Разам з тым, трэба  адзначыць, што не ўсе перыяды  развіцця філасофскай грунтоўна вывучаны. Так перыяд станаўлення філасофскага мыслення ў ХІ–ХY ст.ст., і перыяд канца ХYII – пачатаку ХYIII, ў параўнанні з іншымі, пакуль яшчэ не атрымалі адназначную інтэрпрэтацыю. Больш “пашанцавала” эпохе беларускага Адраджэння і Рэфармаціі. Да яе беларускія філосафы (ды не толькі яны) праяўлялі і працягваюць праяўляць больш пільную увагу, у сувязі з чым яе культурная спадчына больш даследавана. Аб чым сведчыць шэраг грунтоўных прац беларускіх даследчыкаў (У.М.Конан, Я.Н.Мараш, Я.Л.Неміроўскі, С.А.Падокшын, Я.І.Парэцкі, А.С.Пракошына, I.В.Саверчанка, С.Ф.Сокал, М. С.Ялінская і інш.). У гэтых працах, перш за ўсё манаграфічнага характару, добра разгледжаны гісторыя развіцця філасофскай, сацыялагічнай, палітычнай, эстэтычнай і атэістычнай думкі, апрача таго светапогляд шэрагу прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.

Аўтар рэферату праследуе  мэту даць абагульняючую характарыстыку філасофскай думкі эпохі Ренесанса і Рэфармацыі і паказаць спецыфіку яе асноўных этапаў. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:

    • разгледзець раннегуманістычную думку беларускіх мысліцеляў эпохі Адраджэння;
    • высветліць характэрныя асаблівасці рэфармацыйнага руху Беларусі і яго асноўныя ідэйныя плыні;
    • прааналізаваць асноўныя ідэйныя плыні перыяду контррэфармацыі.

 

1. Раннегуманістычная  філасофская думка ў Беларусі.

 

Фiласофская i сацыялагiчная думка Беларусi ў эпоху Рэнесанса  складвался пад уздзеяннем разнастайных эканамiчных, сацыяльна-палiтычных, культурных i iдэалагiчных фактараў. Развiцё гарадоў, рамеснiцтва, ажыўлены ўнутраны i знешнi гандаль, росквiт таварна-грашовых адносiн, паяўленне пракапiталiстычных элементаў у грамадскай вытворчасцi, шырокiя мiжнародныя эканамiчныя, культурныя зносiны, пашырэнне асветы і адукаваннасці грамадства – усё гэта спрыяла фармаванню рэнесансна-гуманiстычных iдэй на Беларусi.

Гуманiзм – адна з асноўных iдэйных рысаў беларускага Адраджэння, якая з’яўляецца свецкай формай выказвання новага светапогляду i новай культуры. Глеба гуманізму жывіла высокі ўздым беларускай культуры. У дадзенную эпоху інтэнсіўна развіваліся розныя сферы нацыянальнай духоўнай творчасці – мова, летапісанне, літаратура, кнігадрукаванне, выяўленчае мастацтва, архітэктура, філасофская, грамадска-палітычная і прававая думка

Гарадское асяроддзе вылучае iдэёлагаў, якiя выяўляюць растучае незадавальненне гараджан існуючым ладам i пануючым рэлiгiйным светапоглядам. Фармуюцца пачаткi новага светаўспрымання, якiя нясуць у сабе элементы як памяркоўнага, так i радыкальнага гуманiзму. Погляды перадавой часткi гараджан вызначаюць i iх дзейнасць: яны падтрымлiваюць школьную справу, кнiгадрукаванне, лiтаратуру, мастацтва, аказваюць фiнансавую падтрымку тым, чыя творчасць i погляды сугучны iх сацыяльна-палытычным патрабаванням i iнтэлектуальным запытам.

Элементы новага, гуманiстычнага светапогляду станоўча ўспрымалiся патрыятычна  настроенымi магнатамі (Радзiвiлы, Валовiчы, Сапегi, Хадкевiчы, Цiшкевiчы i iнш.). Сярод iх былi папулярнымi iдэi дзяржаўнага  суверэнiтэту, барацьбы супраць тыранii i самавольства каралеўскай улады, свабоды веравызнання i г.д. Яны пераглядаюць свае адносiны да сялян, лiквiдуюць найбольш страшэнныя крайнасцi прыгоннiцтва, клапоцяцца аб развіцці асветы, кнiгадрукавання, культуры, абараняюць родную мову.

У развiццi айчыннай рэнесансна-гуманiстычнай думкi ў залежнасцi ад узроўню мыслiцельнай культуры, спецыфiкi грамадскага жыцця, iдэйнай дамiнанты можна вылучыць наступныя перыяды: першы (канец ХY–першая пал. ХYI ст.) – эпоха ранняга Адраджэння, калі ў Беларуси пачала складвацца ренесансна-гуманистычная культура, якая характарызавалася зацверджаннем у грамадскай свядомасцi iдэi рэфармавання; другi (60-я гг. – канец ХYI ст.) – азначаўся актыўным рэфармацыйна-гуманiстычным рухам, якi iмкнуўся сiнтэзаваць тэарэтычны гуманiзм з сацыяльна-практычнай дзейнасцю; трэцi (канец ХYI – ХYII ст.ст.) – эпоха позняга Адраджэння, эпоха контррэфармацыi i барока, у цэнтры якой стаяла праблема нацыянальна-культурнага iснавання беларускага народа, абгрунтавання яго права на свабодны рэлiгiйна-палiтычны выбар.

Буйнейшымi прадстаўнiкамi эпохi ранняга Адраджэння з’яўлялiся Мiкола Гусоўскi (1470-? - 1533-?) i Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). М.Гусоўскi выступаў як паэт-гуманiст i асветнiк, прадстаўнiк нова-лацiнскай усходнееўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры. У 1522 годзе ў Рыме стварыў свой лепшы твор на латынi “Песня аб постацi, дзiкасцi зубра i паляваннi на яго”, у якiм выклаў шматгранную iдэйна-эстэтычную, педагагiчна-асветнiцкую праграму. У 1523 г. у Кракаве выдаў паэтычны зборнiк “Песня пра зубра” [2, 119-154], якi складаўся з празаiчнага прысвячэння, аднайменнай паэмы i адзiнаццацi вершаў, напiсаных пераважна ў рымскi перыяд. Ён таксама з’яуляецца аўтарам паэмаў “Новая i знакамiтая пабеда над туркамi ў лiпенi месяцы” i “Жыццё i дзеяннi св. Гiяцынта”.

У той час паэт-гуманiст здолеў прыўзняцца над вузкасаслоўным мысленнем i выступiў як выразнiк перадавых грамадска-палiтычных i эстэтычных поглядаў i вяшчальнiк гiсторыi i культуры Вялікага княства Літоўскага на сусветнай арэне i, як прадстаўнiк ренесанснага рэалiзму.

У прысвячэннi паэмы “Песня пра зубра” паэт адзначае вялiкую  карысць навукi i мастацтва для  дзяржавы. “Дзяржава, – піша Гусоўскі, – абапіраецца больш на мужнасць духу, чым на сілу цела , пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасць квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі. А як толькі пачалі нікнуць таленты, сілы іх згаслі, а з заняпадам апошніх абрушылася іх дзяржава і ўсталявалася рабства. Таксама і ў нас” [16, с.120]. У сувязі з гэтым ён звяртаецца да польскай каралевы Боны ўзяць навуку пад сваю апеку: “Калі ж ты праявіш сябе дабразычлівай, схільнай да апякунства навукі і мастацтва, тады ад іх будзе і дзяржаве вялікая карысць, а высокая слава імя твайго распаўсюдзіцца такім чынам яшчэ вышэй з ухвалай тваіх (выхаванцаў)” [16, с.121]. У гэтым творы ярка вызначаны патрытычны заклiк да яднання i сяброўства розных па веры i культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага i крымска-татарскага нашэсця. У войнах Гусоўскi бачыў адну з асноўных прычын няшчасцяў чалавецтва i пакут радзiмы і народа. “ Войны! Злачынная справа – вайна выклікае гнеў мой, і слёзы, і боль”[16, с.134]. Ён заклiкаў да заканчэння мiжусобiцаў валадароў хрысцiянскай Еўропы, прапаведваў роўнасць народаў: “Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы, бі ў сваё звонкае слова, ўзбройвай народы супраць разбою!…Свет хрысціянства з яго хрысціянскаю верай трэснуў даўно, і расколіна ўглыб пранікае дома і ў войску, хістаюцца веры асновы! Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукою губяцца сувязі братнія, бурацца храмы? Вораг знішчае – мы скажам, а трэба ж прызнацца: і ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову” [16, с.152].

М.Гусоўскi праслаўляе дзеючую, вольную, гарманiчна развiтую i мужную асобу. Iдэя патрыятызму i антываенны пафас, рэнесансна-утапiчная канцэпцыя гарманiчных узаемаадносiнаў чалавека, грамадства i прыроды, мiждзяржаўных адносiнаў – чырвонаю нiткаю праходзiць скрозь твор. Усе часткi паэмы аб’яднаныя тэмай лёсу радзiмы, адданасцi роднай зямлi. Зубр у паэме – алегарычны вобраз роднага краю, сiмвал яго былой магутнасцi.

Для паэта прырода  – гэта ўсенародны набытак i крынiца здароўя, радасцi, выхавання высокiх патрыятычных i эстэтычных пачуццяў. Паэт першым сярод беларускiх асветнiкаў убачыў i адлюстраваў пачатак крызiсу сацыяльна-палiтычнага ладу Вялiкага княства Лiтоўскага, крытыкаваў сацыяльна-класавую палiтыку Польшчы i Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы, з абурэннем пiсаў аб пакутах простага народа, але ўсё ж такi быў выразнiкам настрою магнатаў, шляхты i багатых гараджан.

З мэтаю маральнага ўдасканалення  грамадства, павышэння яго адукаванасцi ён, як асветнiк, быў прыхiльнiкам распаўсюджвання сiстэмы еўрапейскай адукацыi, так званых “сямi вольных навук”, якiя складалiся з трывiўма (граматыка, рыторыка, дыялектыка) i квадрывiўма (арыфметыка, геаметрыя, астраномiя, музыка). Грамадзянскай пазiцыяй пiсьменнiка ён лiчыў абуджэнне нацыянальнай свядомасцi свайго народа, заклiкаў суайчынiкаў задумацца над цяжкiм становiшчам радзiмы, усвядомiць, што галоўнай прычынай гэтага з’яўляецца палiтыка валадароў.

Гусоўскi, як патрыёт, выказваў захапленне i гарачую любоў да роднай зямлi. Ён ярка паказаў жыццё мужных, працалюбiвых людзей, паляўнiчых, ваяроў, бортнiкаў, аратаяў, iх працоўную i ратную дзейнасць, побыт i звычаi. У народнай мудрасцi ён бачыў невычарпальную крынiцу паэзii, мудрасцi i адну з прычынаў стойкасцi народнага руху. Паэт паклау пачатак збiранню народнай мудрасцi беларусаў.

Трэба адзначыць, што  творчасць Мiколы Гусоўскага прама цi апасродкавана ўплывала на станаўленне гiсторыяграфii Вялiкага княства Лiтоўскага, росквiт лацiнскай, беларускай, польскай i польска-беларускай лiтаратуры, а таксама i на развiццё такiх жанраў у ўсходнееўрапейскай лiтаратуры, як лiрiка-эпiчная, гiстарычная i сатырычная паэма, элегiя, эпiграма.

Далейшае развіццё гуманістычная  думка атрымала ў творчай дзейнасці  Францыска Скарыны, які з’яўляецца сiмвалам велiзарнага культурнага значэння для беларускага народа, станаўлення яго нацыянальнай самасвядомасцi. Станаўленне i развiццё кнiгадрукарства сярод усходнiх славянаў, распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, якiя далi штуршок для развiцця свецкай культуры, а таксама стварэнне беларускай лiтаратурнай мовы, удзел у распрацоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага i шмат iншых спраў звязаны з яго iмем.

Скарына з’явiўся выразнiкам  духоўных патрэбаў прагрэсiўна настроеных гараджанаў, у светапоглядзе якiх намецiўся некаторы адыход ад артадаксальных феадальна-царкоўных уяўленняу свайго часу. У яго творчасці своеасаблiва праявiўся сiнтэз антычных, сярэднявечна-хрысцiянскiх i рэнесансна-гуманiстычных iдэй. У цэнтры ўвагi беларускага мысліцеля знаходзiлася праблема ўзаемаадносінаў чалавека i грамадства. Ён разглядаў i вырашаў пытаннi сэнсу жыцця, духоўнага свету, годнасцi чалавека, паходжання маральных уяўленняў, духоўна-маральнай свабоды, агульнага i iндывiдуальнага блага, грамадзянскай актыўнасцi. Абгрунтаванню гэтых пытанняў беларускi мыслiцель прысвяцiў свае прадмовы i пасляслоўi да выдаваемых iм кнiг.

Арыентацыя на чалавека, на яго зямное жыццё з’яўлялася асновай гуманiзму беларускага мыслiцеля. Ён зрабiў спробу перагледзець артадаксальна-хрысцiянскую трактоўку праблемы чалавечага iснавання, згодна якой зямное жыццё чалавека з’яўляецца толькi падрыхтоўкай да жыцця замагiльнага. Скарына зацверджваў самакаштоўнасць чалавечага жыцця, рэабiлiтаваў зямное жыццё, але не адмаўляў i веру ў жыццё затруннае.

Этыка Скарыны арыентуе чалавека пераважна на рэальнае, грамадска-карыснае жыццё, служэнне “пожитку посполитому”, на пастаяннае iнтэлектуальна-маральнае ўдасканаленне, “абы, научившимся мудрости”, людзi “добре живучи на свете”. Галоўнае прызначэнне чалавека заключаецца ў паляпшэнні зямнога жыцця, а асноўная праблема этыкi “яко ся имамы справовати и жити на сем свете” [17, 33]. Скарына быў добра знаёмы з антычнымі канцэпцыямі вышэйшага дабра, аднак не прымаў этычныя прынцыпы эпкурэiзму. Ён iмкнуўся сiнтэзаваць хрысцiянскiя маральныя нормы з маральнымi прынцыпамi арыстацелiзму i памяркоўнага стаiцiзму. Мыслiцель з разуменнем адносiўся да рэальнай, зямной маралi людзей, у той жа час супрацьпастаўляў ёй маральны iдэал, у якасцi якога выступае гуманістычна мадэрнізаваная хрысцiянская этычная канцэпцыя жыцця. Вышэйшым дабром з’яўляецца iнтэлектуальна насычанае, маральна дасканалае i грамадска карыснае жыццё: служэнне Богу праяўляецца праз служэнне людзям і “паспалітаму добраму”. У цэнтры ўвагi Скарыны духоўны свет асобы, яго каштоўнасцi, iдэалы, прызванне. “Да совершен будет человек божий, – піша ён, – и на всяко добро уготован, яко святый апостол Павел пишеть” [17, 19]. Аднак духоўнае ўдасканаленне чалавека разумецца не ў духу пасланняў апостала Паўла. Яго мысленню ўласцiвы выражаны iнтэлектуалiзм, погляд на пазнанне як на адну з сутнасных функцый духоўнай прыроды чалавека. Вось чаму Скарына сцярджае ідэал мыслячага, інтэлектуальна накіраваннага чалавека.

Інтэлектуальныя і маральныя  дабрачыннасці з’яўляюцца вынікам пазнавальнай і грамадска-практычнай дзейнасці чалавека. Імкненне да інтэлектуальна-творчага самавыяўлення – гэта адна з найлепшых дабрачыннасцей чалавека. Бяссмерце чалавека ў памяці нашчадкаў забяспечваецца добрымі дзеяннямі, служэннем “пожытку посполітому”. Гэта не адпавядала хрысціянскаму артадаксальнаму погляду. Жаданне славы, вядомасці, памяці ў нашчадкаў уласціва рэнесансавай свядомасці, яно не характэрна для сярэдневековай культуры, прасякнутай духам ананімнасці. У беларускага мысліцеля выяўляецца меркаванне аб каштоўнасці індывідуальнага чалавечага існавання. Яго ідэалам быў чалавек, які спалучаў біблейскую і філасофскую мудрасць, “духа святога и филасофии исполенный”. Мудрасць – гэта не толькі вера, маральнасць, але і веды. Апошнія з’яўляюцца умовай маральна-прыгожага жыцця. Адукацыя і культура пазначаюць чалавеку шлях да індывідуальнага і грамадскага дабра, з’яўляюцца асновай маральных дабрачыннасцяў і зямнога шчасця.

Информация о работе “Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”