“Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Мая 2013 в 14:58, реферат

Описание работы

Аўтар рэферату праследуе мэту даць абагульняючую характарыстыку філасофскай думкі эпохі Ренесанса і Рэфармацыі і паказаць спецыфіку яе асноўных этапаў. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
– разгледзець раннегуманістычную думку беларускіх мысліцеляў эпохі Адраджэння;
– высветліць характэрныя асаблівасці рэфармацыйнага руху Беларусі і яго асноўныя ідэйныя плыні;
– прааналізаваць асноўныя ідэйныя плыні перыяду контррэфармацыі.

Файлы: 1 файл

Беларусь Адраджэнение.doc

— 196.00 Кб (Скачать файл)

Звяртаючыся да ўнутранага свету чалавека, клапоцячыся аб яго iнтэлектуальных i маральных дабрачыннасцях, беларускi мыслiцель зацверджваў адзiн з рэнесансна-гуманiстычных прынцыпаў, па якому iсцiнная годнасць i высакароднасць чалавека заключаецца не ў яго паходжаннi, знатнасцi, грамадскiм становiшчы i не ў рэлiгiйнай стараннасцi, а ў такiх якасцях, як iнтэлект, маральны воблiк, здольнасцi, дзякуючы якiм ён прыносiць рэальную карысць грамадству. Што датычыцца сутнасцi чалавека, то, на яго думку, чалавек - iстота грамадская. Скарынінская этыка зацверджвае прымат агульнага дабра перад iндывiдуальным. Паняцце агульнага дабра выступае пад тэрмiнам “посполитое доброе”. Толькi ў грамадстве жыццё чалавека мае рэчаiсны, сапраўдны сэнс, пагэтаму людзi павiнны навучыцца “вкупе жити”. Грамадскае жыццё патрабуе ад чалавека бескарыслiвага служэння “пожитку посполитому”, выкарыстоўвання ўсiх сваiх здольнасцяў i таленту ў iнтарэсах агульнага дабра. Менавiта iдэя агульнага дабра павiнна, на яго думку, аб’ядноўваць людзей. Агульныя iнтарэсы павiнны быць вышэй рэлiгiйных разнагалоссяў, пагэтаму рэлiгiйная верацярпiмасць – найбольш разумны спосаб суiснавання людзей.

Адметная рыса фiласофскiх поглядаў Скарыны – патрыятызм. Ён быў заснавальнiкам нацыянальна-патрыятычнай традыцыi ў гiсторыi беларускай культуры i грамадскай думкi. Сярэднявечным мыслiцелям быў уласцiвы хрысцiянскi касмапалiтызм, для Скарыны iнтарэсы свайго народа i айчыны вышэй рэлiгiйных iнтарэсаў. Пачуццё абавязку перад радзiмай i “братьями русью, людьми посполитыми” праяўляецца ў яго значна мацнейшай рэлiгiйнай набожнасцi. Свой патрыятызм, каханне да Бацькаўшчыны ён выказаў у прадмове адной з сваіх кнiг пра Iюдзiф-Удовiцу:“Понеже от прирожения звери, ходячие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають”[17, 94]. Чалавек не выбiрае айчыны, яна даецца яму пры нараджэннi i людзi павiнны гэта помнiць, працаваць на дабро радзiмы, цанiць яе, раз i назаўсёды дадзеную: “…не толико сами собе народихомся на свет, но более по службе божией и посполитного доброго” [17, 150].

Патрыятызм Скарыны  ляжаў таксама ў аснове яго  любовi да роднай мовы, якая, праяўлялася на яго думку “по той причине, что его Бог милостливый з гэтага языка на свет пусцил” [17, 114]. Менавiта патрыятычныя iмкненнi натхнiлi Скарыну на пераклад Бiблii на беларускую мову, якiм ён не толькi заклаў асновы сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, але i зрабiў яе моваю грамадска-палiтычнай навукi.

У прадмовах да сваiх  кнiг Ф.Скарына шмат увагi ўдзяляў прававым пытанням. Тлумачачы ўзнiкненне законаў, ён падзяляў iх на натуральнае i пiсанае права. Натуральнае права ўласцiва кожнаму чалавеку ў роўнай ступенi, i кожны iм надзялёны ад нараджэння. Пiсанае права ён дзялiў на божскае, царкоўнае i земскае. Земскае права падзялялася ў залежнасцi ад грамадскiх адносiнаў на паспалiтае, уключаючае ў сябе нормы грамадзянскага i сямейнага права; мiжнароднае; дзяржаўнае i крымiнальнае; гарадское, марское i гандлёвае права. Боскае i царкоўнае права ён ставiў на другое месца пасля натуральнага. “Закон прироженный в том наиболей соблюдаем бывает: то чинити им всем, что самому любо ест от ихних всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети ... Сей закон прироженный написан ест в серци единого кожнага человека ... А такмо прежде всех законов или прав писаных закон прироженный всем людям от господа бога дан ест” [17, 136-137].

Пiсаныя законы створаны, па Скарыне, на аснове непiсаных, г.зн. на аснове натуральнага права чалавека. Сутнасць тых і іншых у адным: людзям жыць у мiру, дружбе, узаемнай павазе. Трэба адзначыць, што некаторыя прававыя iдэi Ф.Скарыны атрымалi практычнае ажыццяўленне ў распрацоўцы Статута Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 г.

Як адзiн з лепшых прадстаўнiкоў гуманiзму эпохi Адраджэння, беларускi мыслiуца з’яўляўся прыхiльнiкам iдэi “вечнага мiру”, абвешчанай такiмi выдатнымi яго сучаснiкамi, як Дантэ, Пiка-дэла-Мiрандола, Эразм Ратэрдамскi i iнш. Ён горача жадаў, каб быў мiр и спакой у ва ўсе часы.

У заключэнне трэба адзначыць, што гуманiстычныя iдэi М.Гусоўскага i Ф. Скарыны аказалi вялiкi ўплыў на наступнае развiццё фiласофскай думкi, асабліва ў перыяд рэфармацыі. На суд розуму i маральнасцi яны выносяць грамадскя адносiны, падвяргаюць крытыцы, хаця яшчэ i асцярожна, грамадскi i дзяржаўны парадак. Вялiкае значэнне мела i выдавецкая дзейнасць Скарыны. Пераклад Бiблii на родную мову адыграў велiзарную ролю ў яе развiццi i развiццi беларускай культуры ў цэлым. Бiблiя Скарыны на роднай мове была моцнай зброяй у барацьбе супраць акаталiчвання насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоўскага.

 

2. Філасофскія і сацыялагічныя  ідэі перыяду рэфармацыі.

 

Першы значны крок у вызваленнi светапогляду людзей ад засiлля афіцыйнай рэлiгiі звязаны з Рэфармацыяй на беларускiх землях, якая вылучыла палажэнне, што рэлiгiйная iсцiна існуе толькі ў Святым пiсаннi i кожны мае права яе свабодна адшукваць. Такі падыход быў своеасаблівым выяўленнем незалежнасцi асобы ад царквы, якая лічыла, што толькі яна валодае выключнай манаполiяй на тлумачэнне Святога Пiсання, i ўсялякую спробу свабоднай i самастойнай яго iнтэрпрэтацыi разглядала як ерэтычнае iмкненне. Абвешчаннае Рэфармацыяй права свабоды тлумачэння Бiблii азначала адмаўленне царкоўнай традыцыi i ў рэшце рэшт вяло да скасавання ўсёй тэалогii i афiцыйнай царквы. Палажэнне аб свабодным даследаваннi Святога Пiсання з’яўлялася зыходным пунктам суб’ектывiзацыi рэлiгii, г.зн. пераўтварэння рэлiгii ў прыватную справу кожнага чалавека.

У залежнасцi ад таго, у  чым углядвалася ўнутраная крынiца iсцiны, рэлiгiйны суб’ектывiзм, асаблiва радыкальных рэфарматараў, прымаў розныя формы. Для iрацыяналiстаў (мiстыкi i спiрытуалiсты) крынiцай iсцiны з’яўлялася ўнутраннае адкрыццё, г.зн. мiстычнае злучэнне чалавека з Богам пасродкам яго духа. Гэта своеасаблiвая сярэдневяковая спроба вызвалення асобы ад аўтарытэту. Прадстаўнiкамi гэтага накiрунку ў Беларусi былi Пётр з Ганёндза, Марцiн Чаховiц i iнш. Больш сталым праяўленеем рэфармацыйнага суб’ектывiзму з’яўляўся рэлiгiйны рацыяналiзм. Ён знаходзiўся ў сваяцкiх адносiнах з iндывiдуалiзмам эпохi Адраджэння, быў звязаны з узрастаючай верай чалавека ў сiлу свайго розуму.

Пачаткам Рэфармацыi на беларускiх  землях трэба лiчыць 1535 г., калi слуцкi князь Юрый Семяновiч даў дазвол на пабудову ў горадзе лютэранскай  царквы. Аднак лютэранства не мела значнага ўплыву сярод насельнiцтва Беларусi. Найбольш распаўсюджаным быў тут кальвiнiзм, якi з цягам часу пераўтварауся ў шматлiкую i ўплывовую царкоўную арганiзацыю. Першая кальвiнiсцкая абшчына была створана ў 1553 г. у Вiльнi Мiкалаем Радзiвiлам Чорным. Да 60-х гг. ХYI ст. у кальвінізм пераходзіць большая частка беларускіх магнатаў: Радзівілы, Кішкі, Сапегі, Ходкевічы, Валовічы, Тышкевічы, Пацы і інш.

Буйнейшымi iдэёлагамi беларускiх кальвiнiстаў з’яўлялiся Сымон Будны (каля 1530-1593), Андрэй Волан (каля 1530-1610), Леў Сапега (1557-1663), якiя вызначалi рацыяналiстычны накiрунак у рэфармацыйным руху. Большая частка iх сачыненняў прысвечана палемiцы па рэлiгiйных пытаннях. Разам з тым у iх працах даволi выразна i грунтоўна адлюстраваны палiтычныя iдэi, у прыватнасцi iдэя прававой дзяржавы.

А. Волан крытыкаваў дагматы i абрады каталiцкай царквы, уступаючы з езуiтамi i папiстамi ў палемiку. У адрозненне ад каталiкоў, ён iмкнуўся да свабоднага i рацыянальнага тлумачэння Бiблii, што было ў каранi непрыхiльным схаластычнаму метаду, заснаванаму на прымаце веры. Вядучы спрэчку па пытаннях рэлiгii, ён iмкнуўся падмацаваць сваю думку не толькi ўзорамi з Святога пiсання, але i спасылкамi на антычных фiлосафаў i гiсторыкаў.

Сацыялагiчныя iдэi А.Волана выкладзены iм у такiх творах, як “Пра палiтычную або грамадзянскую свабоду”, “Прамова да сената”, “Пра дзяржаўнага мужа і асабістыя яго дабрачыннасці” i iнш. На дзяржаву ён пазiраў як на з’яву гiстарычна абумоўленую. Сутнасць яе ён вызначыў, зыходзячы з вучэння Арыстоцеля i Цыцэрона, разглядаючы яе, як саюз людзей, маючых сваёй мэтаю агульную карысць яе жыхароў, якая канкрэтна праяўляецца ў сусветнай ахове жыцця i маёмасцi.

У аснове вучэння Воляна аб праве ляжыць “права натуры”, г.зн. натуральнае права. Зыходным пунктам сутнасцi i прызначэння права ён прызнаваў справядлiвасць, выяўленую ў натуральна прававым прынцыпу “нiкаму не рабiць крыўды, кожнаму аддаць тое, што яму належыць” [8, 77], i лiчыў, што права павiнна быць абаронцам усеагульнай свабоды i справядлiвасцi. У пытаннi аб паходжаннi права Волан стаяў на рацыяналiстычных пазiцыях. Мыслiцель пратэставаў супраць няроўнасцi людзей розных станаў перад законам, у вынiку чаго такая прыроджаная ўласцiвасць чалавека, як свабода, у сучасным яму грамадстве служыць толькi “некаторай часткі насельнiцтва”, менавіта шляхце. Ён таксама выступаў супраць няроўнай аховы здароўя i жыцця людзей, пры якiм шляхта за цяжкiя крыўды простаму чалавеку нясе больш лёгкае пакаранне i прыйшоў да высновы, што “сапраўды свабоднымi можна назваць жыхароў толькi такой дзяржавы, дзе права ў роунай ступенi ўсiм служыць” [8, 78].

Што тычыцца палітычных сімпатый, то А.Волан выступаў прыхiльнiкам  абмежаванай манархii. Кароль павiнен  дзейнiчаць толькi так, як прадпiсваюць законы дзяржавы, i адначасова ажыццяўляць iх. У iдэйнай барацьбе, якая адбывалася ў той час, ён падтрымлiваў традыцыi i лiнiю гуманiзму i ў цэлым быў прадстаўнiком iнтарэсаў часткi гараджан i збяднелых слаёў шляхты, а таксама i ў пэўнай ступенi, сялян.

Адным з найбольш знакамiтых iдэёлагаў феадалаў, асаблiва яскрава, адлюстраваўшых iмкненне прымiрыць феадальны лад з элементамi капiталiстычных адносiнаў, быў Леў Сапега. Iнтарэсы дзяржавы ён паставiў на першае месца, а iнтарэсы рэлiгii – на другое. Фiлосафы i юрысты школы натуральнага права лiчылi, што чалавек ад прыроды надзелены вечнымi, нязменнымi, агульнымi для ўсiх людзей асноўнымi правамi. Асноўнае прызначэнне права - гарантаваць народу асабiстую свабоду, бяспеку i права ўласнасцi. Гэта тры трохвугольных камянi, якiя складаюць падставу ўсiх дабротаў народа. Права патрэбна для таго, каб стрымлiваць злачынцаў, каб яны не здеквалiся над больш слабымi i не прыгняталi iх, каб багатым i дужым не ўсё была вольна рабiць. Таму Сапега як, i А.Волан, паўтараў афарызм Цыцэрона: “Каб быць вольнымi, мы павiнны з’яўляцца рабамi закону”. Калi ў дзяржаве валадар адступае ад сваiх абавязкаў i клапоцiцца толькi аб асабiстых iнтарэсах, а не аб агульных дабротах, то яго называюць не валадаром, а тыранам. Л.Сапега лiчыў, што дзе чалавек кiруе па свайму меркаванню, там пануе драпежнiк, а дзе пануе права, там кiруе сам Бог. У такiм падыходзе да права абгрунтоўвалася неабходнасць абмежавання ўлады валадара, назiраўся адыход ад царкоўнай iдэi паходжання ўлады i залежнасцi валадара толькi ад Бога. Iдэi прававой дзяржавы знайшлi адлюстраванне ў Статуце Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 года, рэдактарам якога быў Леў Сапега i якi быў выдадзены за кошт апошняга.

На пачатку 60-х гадоў  ХYI ст. у рэфармацыйным руху назiраецца размежаванне пазiцый розных сацыяльных слаёў, што прывяло да яго расколу. З руху вылучыўліся памяркоўны і радыкальны напрамкі пад назваю арыянства або антытрынiтарызму, якi быў галоўным накiрункам рэлiгiйнага рацыяналiзму. Заснавальнiкам гэтага накiрунку быў Сымон Будны, якi выступаў з рэзкай крытыкай каталiцкай царквы, найбольш брыдкiх праяваў прыгонiцтва, але быў прадстаўніком памяркоўнага крыла Рэфармацыі.

С.Будны – мыслiцель з шырокiм кругаглядам, найбольш арыгiнальны як рэлiгiйны фiлосаф. Яго  фiласофскiя погляды яскрава вызначаны ў спрэчцы з Арцёмiям (рускi праваслаўны тэолаг, ератык, у 1555 годзе быў вымушаны перабрацца ў Беларусь, затым праз пэўны час адрокся ад ерэтычных поглядаў). Памiж сабою яны вялi перапiску. Захавалася два лiсты Арцёмiя да Буднага. З апошнiх выцякае, што Сымон прыслаў Арцёмiю свае “Катэхiзiс” i “Апраўданне грэшнага чалавека перад богам”, каб ведаць яго меркаванне аб гэтых кнiгах. Арцёмiй рэзка асудзiў Буднага за iмкненне самастойнай iнтэрпрэтацыi Бiблii, за гуманiстычную, з пазiцый розуму, трактоўку бiблейскiх тэкстаў. Рускі ератык быў упэўнены ў тым, што ўкараненне розуму ў справы веры, непазбежна прывядзе да падрыву веры, да нявер’я. Iнакш вырашаў гэту праблему С.Будны. Ён не ставiў розум у залежнасць ад веры, не абмяжоўваў яго пазнавальныя здольнасцi Боскай сферай. Насупраць, ён лiчыў, што мудрасць годна называцца Боскай толькi тады, калi яна адпавядае мудрасцi чалавечай, што розум чалавечы можа i павiнен вырашаць не толькi боскiя, але i чалавечыя, зямныя, свецкiя праблемы, а iсцiннасць цi памылковасць той цi iншай думкi павiнна быць даказана, абгрунтавана, аргументавана.

Арыгiнальнасць С.Буднага  як мыслiцеля выявiлася ў выпрацаванным iм фiласофскiм метадзе i тых зыходных прынцыпах, якiя ён лiчыў слушнымi i на якiя абапiраўся ў часы сваiх  аналiтычных заняткаў. Паводле яго слоў, ён з’яўляўся прыхiльнiкам дыялектыкi, якую ў адрозненне ад многiх сваiх суайчынiкаў лiчыў не параджэннем антычнай філасофіі, а прыроднай здольнасцю чалавека i найвыэйшай каштоўнасцю. “Няхай паважаныя калегi ведаюць i памятуюць пра тое, – пiсаў ён, – што навука прыгожага маўлення, па-грэцку дыялектыка, – не вымысел паганскiх фiлосафаў, як думаюць малаадукаваныя людзi, а дар Божы, рэч, дадзеная чалавеку прыродай” [13, 60].

У сваiх творах Будны  неаднойчы адмоўна выказваўся пра  антычную дыялектыку, “фiласофскiя досцiпы” i “сафiстычныя выкрунтасы”. На яго думку, толькi пры правiльным карыстаннi дыялектыка дае ісціныя веды, толькi тады яна сапраўдная. Якая дыялектыка з’яўляецца сапраўднай? Сапраўднай дыялектыкай ён лiчыў такi спосаб разважанняў, калi сiлагiзмы альбо лагiчныя суджэнні, абавязкова падмацоўваюцца Словам Божым, догмамi са Святога Пiсання. Выхаваны на асветнiцкiх, рэнесансных iдэях, Будны досыць глыбока ведаў антычную культуру, захапляўся творамi грэцкiх i рымскiх паэтаў ды фiлосафаў, высока ацэньваў iх вартасцi, бачыў велiзарны ўклад антычнасцi ў скарбнiцу ўсёй еўрапейскай культуры.

Будны, хрысцiянiн паводле  светапогляду, разам з тым не прымаў антычнай культуры найперш з-за яе паганскага зместу. Грунтам усялякага пазнання для Буднага з’яўлялася Бiблiя – гэта найвышэйшы аўтарытэт, кнiга, якая ўтрымлiвае самаiстасць. Размаiтыя рэчы i з’явы кожны хрысцiянiн мусiць разумець паводле Слова Божага. Гэта дае ўсе падставы гаварыць пра схаластычны характар яго гнасеалогii. Аднак на практыцы Будны не заўжды заставаўся верны свайму вучэнню аб пазнаннi. Нярэдка сфармуляваныя iм сiлагiзмы, суджэнні, альбо тэзiсы, ён пацвярджаў не Словам Божым, а рацыяналiстычнымi аргументамi. Улiчваючы гэтую акалiчнасць, нельга не згадзiцца з даследчыкам творчасцi Сымона Буднага I.В.Саверчанка, што яго фiласофскi метад ўяўляў сiнтэз ratio i schola, спалучаў элементы сярэднявечнай схаластыкi i рэнесанснага рацыяналiзму [13, 62].

Характэрная рыса светапогляду беларускага рэфарматара, уяўленне аб чалавеку як галоўнай каштоўнасцi на зямлi, якому нiбыта, згодна з Божай воляй, павiнна падпарадкоўваецца ўсё жывое i нежывое. Важны момант Буднага аб чалавеку – гэта развiццё iм мiфалагiчнай хрысцiянскай iдэi аб спакушэннi першых людзей д’яблам i iх грэхападзеннi. У вынiку грэхападзення Адама i Евы людзi, аднак, не пазбавiлiся волi, але iх добрая воля змянiлася на злую. Прызнанне мiфа аб грэхападзеннi лагiчна прывяло беларускага фiлосафа да iдэi прыроджанага грэху, у адпаведнасцi з якой лiчылася, што малыя дзеткi ад нараджэння ўжо грэшныя, бо на iх пераходзiць грэх прабацькоў Адама i Евы.

Информация о работе “Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”