Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе
Курсовая работа, 21 Октября 2015, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без кніг, часопісаў, газет. Відавочна, што вынаходніцтва пісьменнасці стала фундаментальным адкрыццём чалавецтва. Станаўленне пісьменнасці – вельмі няпросты працэс, які доўжыўся тысячагоддзі. Славянская пісьменнасць узнікла ужо больш тысячы гадоў назад, у IX стагоддзі нашай эры.
Содержание работы
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….3
ГЛАВА 1. МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКІХ АЗБУК У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ…………………………………………………………………………...5
1.1 Гісторыя ўзнікнення азбукі………………………………………………..5
1.2 Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук…………………8
1.3 Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………...12
ГЛАВА 2. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ……………19
2.1 Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе………………………………………………………………..19
2.2Выкарыстанне сучасных беларускіх азбук у навучальным працэсе……………………………………………………………………………….20
2.3 Вынікі даследвання………………………………………………………28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….........32
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..34
Файлы: 1 файл
Сучасныя азбукі.docx
— 110.16 Кб (Скачать файл)Ход урока
Арганізацыйны момант.
Так, шаноўныя, маўчок, пачынаецца ўрок! Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новымі зычнымі гукамі [ л ], [ л’ ] і літарамі Л, л. Будзем чытаць склады і словы з новай літарай.
Будзем вучыцца выразна гаварыць і ўважліва слухаць. Пазнаёмімся з новымі для вас словамі.
- А зараз заплюшчыце
вочкі і пад музыку пастарайцеся
вызначыць, дзе мы з вамі апынуліся.
(Гучыць фанаграма гукаў лесу).
- Адкрыйце вочкі і пераканайцеся,
што мы знаходзімся сапраўды
ў сапраўдным лесе. (На мультымедыя
адна за адной змяняюцца замалёўкі
лесу).
2. Актуалізацыя ведаў.
- Сёння мы правядзём урок у лесе. Будзеце актыўныя на ўроку? Будзеце працаваць дружна? Я пачну сказ, а вы дружна і гучна яго працягніце.
Наша мова складаецца са… (сказаў).
Сказы складаюцца са… (слоў).
Словы складаюцца з… (гукаў).
Гукі бываюць… (зычныя і галосныя).
Галосныя гукі… (спяваюцца голасам).
Зычныя гукі пры вымаўленні маюць… (перашкоды).
Зычныя гукі бываюць… (звонкія і глухія, цвёрдыя і мяккія).
- Малайцы, адказвалі дружна, значыць да ўрока гатовы!
- Паглядзіце навокал: якая зараз пара года? А як называецца дзень тыдня? А якое надвор’е на двары?
3. Размінка. Дыхальная гімнастыка
праводзіцца ў форме гульнёвага
практыкавання “Гуканне”. Дзеці
ўстаюць з-за парты, ставяць рукі
рупарам і перагукваюцца, называючы
імёны. Хлопчыкі завуць дзяўчынак,
дзяўчынкі рэхам паўтараюць свае
імёны. Затым дзяўчынкі клічуць
хлопчыкаў. А тыя рэхам паўтараюць
свае імёны.
- Усе добра навучыліся гукаць адзін аднаго і ніхто з вас у лесе не заблудзіцца. Але ж лес напоўнены усялякімі жывёламі і птушкамі. Усе яны жывуць сваім жыццём, а мы з вамі сёння ў іх у гасцях, таму трэба умець у лесе гаварыць шэптам. Скажыце шэптам што вы бачыце на малюнку. А зараз паўтарыце тое, што вы сказалі, уголас.
- Свеціць сонейка, шапаціць зялёнае лісце, спяваюць птушкі. І раптам…. (на экране выявы лясных жыхароў.)
Дзяцел стукае па дрэве – т-т-т.
Звініць камар над вухам – с-с-с.
Стракочуць стракозы – п-п-п.
Змейка схавалася ў кусты – с-с-с.
Шукае сабе ежу барсук – п-п-п.
Мыкае ласяня на лясной палянцы – м-м-м.
Птушка выпархнула з кустоў і захлопала крыльцамі – п-п-п. 9Дзеці паўтараюць гукі).
- Усе літары таксама жывуць у нашым лесе. Давайце павітаем тых, з якімі мы ўжо пасябравалі, пра якія ўсё ведаем. Я буду паказваць літару, калі яна наша знаёмая, назавіце яе, калі не – памаўчыце. Што вы ведаеце пра гукі т, с, м, п, якія гэтыя літары абазначаюць? Назавіце словы, якія пачынаюцца з гэтых гукаў. Вучні складаюць схемы слоў: лес, мох, пень.
Фізкультхвілінка:
На палянцы ў бары карагодзілі звяры:
Тупу-туп – ішлі мядзведзі,
А ліса плыла, як лебедзь.
Многа-многа касавокіх
Беглі хутка ўпрыскокі,
А нязграбныя ваўкі
Нахіляліся ў бакі.
3. Работа над новай тэмай.
- Сёння на ўрок да нас прыйшла яшчэ адна літара. Вы яе, напэўна адгадаеце, калі я прачытаю вам невялічкі тэкст.
Лес. Лета. Ля ляшчэўніку ладны лапік лазы. Ласкава люструецца лужынка. Лось, ласіха, ласяня. Лагода. Летні лес – любата.
- Правільна, малайцы! Часцей за ўсё паўтараюцца гукі [ л ], [ л’ ]. А з літарай пазнаёміць вас лясны жыхар, які на галаве лес носіць. Хто гэта? (Лось). Раскажыце, што вы пра яго ведаеце. Настаўнік дапаўняе выказванні вучняў. (Тлумачэнне артыкуляцыі гука і яго характарыстыка) З якога слова пачынаееца слова “лось”? Давайце бліжэй пазнаёмімся з гукам [л]. А які гэта гук? (зычны, цвёрды, звонкі) З намі ў лесе вырашыла сустрэцца адна асоба. Здагадайцеся, хто яна:
У рыжай разбойніцы
Хвост што мятла.
Ад шкоды ўцякае –
Свой след замятае. (Ліса)
Давайце завучым гэтую загадку, каб вы дома маглі задаць яе сваім бацькам.
Фізкультхвілінка:
Ліса прапануе нам пагуляць з жыхарамі і палюбавацца раслінамі, але толькі тымі, у назве якіх сустракаюцца гукі [ л ], [ л’ ] (пчала, маліны, дзяцел, лісічкі, елка, ландыш, матылёк, шмель, ластаўка). Калі гэтыя гукі вымаўляюцца ў пачатку слова, трэба прысесці і пляснуць адзін раз у далоні, калі ў сярэдзіне слова – устаць і пляснуць у далоні два разы, калі ў канцы слова – падняць рукі і пляснуць тры разы.
4. Работа па буквары.
Складаецца невялікі тэкст па малюнку. Настаўнік пачынае сказ, а вучні заканчваюць:
Занепакоіліся лясныя… (жыхары). Выбеглі на ўскраек… (лесу) да самай… (ракі) і ўбачылі… (хлопчыка). Яго імя пачынаецца з гука [л’]… (Лёша).
Паслухайце цікавую загадку. На дошцы яна таксама запісана:
Распластала птушка крылы,
Крылом сонца засланіла. (Хмара)
Настаўнік тлумачыць слова “распластала”
Пытанні і заданні: з чым у загадцы параўноўваецца хмара? Чаму? Знайдзіце ў загадцы словы з літарай л, пастаўце зверху крыжык. Колькі літар л вы знайшлі?
Малайцы, справіліся з заданнем. А зараз мы з вамі развучым языкаломку:
(праводзяцца практыкаванні ў дыкцыі)
Лена села ля Ліны,
Ліда села ля Лады.
А якія імёны хлопчыкаў і дзяўчынак на літару Л вы ведаеце? (Лада, Лана, Лара, Ларыса, Лена, Лера, Ліда, Ліза, Ліна, Ліля, Люба, Люда; Лаўрэн, Леанід, Леў, Лука, Лукаш, Лявон).
А ў якой дзяўчынкі ў нас сёння імяніны? (У Леры).
А чые прозвішчы ў нашым класе пачынаюцца на Л? (Лукашэвіч).
А зараз самы час вярнуцца дадому і выпіць сподак чаю. А зрабіць мы гэта
зможам тады, калі правільна паставім кубак на сподак. (Работа па буквары).
А што такое кубак и сподак? (Праводзицца работа па дапаможнику да буквара “Чую, бачу, гавару”).
А зараз самы час сесці за камп’ютар і адправіць пісьмо нашым лясным сябрам. У гэтым нам дапамогуць літары, якія мы ўжо вывучылі. Давайце прачытаем іх. (Чытанне па клавішах)
Давайце напішам лясны жыхарам, што мы сёння рабілі на ўроку і чым ён нам запомніцца.
5 Рэфлексія
- Выберыце птушку свойго
настрою і пасадзіце на дрэўца.
(Вучні выбіраюць пэўную птушку,
упрыгожваюць ёю малюнак).
- Вашы птушкі сядзяць высока, і вы вырасцеце высокімі. Станьце ў кружок, ногі пастаўце разам, пацягніцеся, узніміцеся на наскі – удых, апусціцеся на ўсю ступню - выдых. Выдыхаючы, вымаўце “У-х-х-х-х!”. Паўторым 5 разоў. Сядайце.
6. Падвядзення вынікаў урока:
- З якой літарай мы сёння пасябравалі? Успомніце словы, што выкарыстоўваліся на ўроку ў якіх сустракаліся гукі [л], [л’].
Урок па навучанню грамаце ў 1 класе
Тэма: Гукі [х], [х']. Літары Х, х. Пісьмо малой літары х
Мэты:
- Пазнаёміць вучняў з гукамі [х] і [х’] і літарай, якая іх абазначае на пісьме.
- Садзейнічаць фарміраванню навыкаў чытання па складах.
- Вучыць пісаць малую літару х.
- Садзейнічаць удасканаленню ўмення спісваць словы, напісаныя ад рукі.
- Ствараць умовы для выхавання акуратнасці ў працы, актыўнасці на ўроку, уважлівасці і дысцыплінаванасці.
ХОД УРОКА
- Арганізацыйны момант
Давайце усміхнёмся адзін аднаму, і свае ўсмешкі падарым прысутным тут гасцям, класу і акружаючай нас прыродзе.
І правядзём наш урок пад дэвізам: “Уперад! За ведамі!”
- А вы любіце глядзець тэлеперадачы?
- А якія перадачы вы любіце глядзець?
- Сёння мы будзем самі ўдзельнічаць у тэлеперадачы “У свеце цікавага”. У нашай студыі ўстаноўлены скрытыя камеры, якія будуць здымаць перадачу, а за нашай працай будуць сачыць Мудрэйшая сава, якая будзе вырашаць, ці можна будзе тэлеперадачу паказаць другім гледачам. А таксама за нашай працай будуць назіраць вопытныя прадзюсары, і калі ваша праца ім спадабаецца, то ў будучым яны змогуць з вамі працаваць далей.
- Актуалізацыя апорных ведаў
- Мы пачынаем, і нашыя пытанні да прысутных удзельнікаў.
- На якія групы дзеляцца ўсе гукі?
- Колькі мы ўжо вывучылі галосных гукаў?
- Колькі галосных літар?
- Назавіце хітрую галосную літару?
- Чаму яе называюць хітрай?
- На якія групы дзеляцца зычныя гукі?
- Назавіце гукі, якія ў беларускай мове абазначаюць толькі адзін гук – цвёрды?
- Каб не забыцца, што адбываецца ў нашай студыі, зараз кое-што запішам. Я буду загадваць вам загадкі, а адгадкі будзем запісваць на дошцы і ў сшытачках.
У рыжай разбойніцы
Хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла –
Сляды замяла. (Ліса)
Я зацвітаю кожным летам
Не пышным –
Ледзь прыкметным цветам.
Але як толькі зацвіту,
Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)
Сярэбранай стужкай
Змяя выпаўзае,
Паўзе па лагчынах
Ды ў мора ўпадае. (Рака)
- А Мудрэйшая сава ў нашай студыі назірае за нашай працай. Як пішам, мы паказалі, а цяпер пакажам, як чытаем.
- ЧЫТАННЕ СКЛАДОВАЙ ТАБЛІЦЫ
- Праца над новай тэмай
- Мы працягваем перадачу “У свеце цікавага”. На вашу працу Мудрэйшая сава ўжо заўважыла, а цяпер я хачу звярнуць увагу на сябе. Я раскажу невялічкую гісторыю пра аднаго звярка. Пра якога, вы здагадаецеся.
У светлым сасновым лесе, дзе кожны дзень спяваюць свае вясёлыя песенькі птушкі і звяры сябруюць адзін з адным і кожны вечар збіраюцца вадзіць карагоды, стаяла прыгожая ХАТКА. Каля яе расло вельмі шмат кветак. Але самымі прыгожымі з іх былі ХРЫЗАНТЭМЫ. Гаспадар хаткі – невялічкі звярок, вельмі запаслівы. Бывала, ідзе па сцяжынцы, песеньку спяваючы, убачыць жытнёвае зярнятка, і кладзе яго…, не, не ў торбачку, а за шчаку! Ідзе далей, убачыць семку ад сланечніка, і кладзе яе…, не, не ў торбачку, а зноў за шчаку! Так і прыходзіць у сваю ХАТКУ з вялікімі-вялікімі шчакамі, за якімі вельмі шмат прынёс сабе ежы.
- Пра якога звярка я расказала? Па чым вы здагадаліся?
- Падзяліце слова ХАМЯК на склады. Колькі складоў?
- Выдзяліце першы гук. Які ён?
- Дзе жыў хамяк?
- Падзяліце слова ХАТКА на склады. Колькі складоў?
- Выдзеліце першы гук. Які ён?
- А якія кветкі раслі каля хаткі хомкі?
- Які першы гук?
- Вывад: усе словы пачынаюцца з гука [х]. Гэта цвёрды гук. А прыдумайце яму ў пару мяккі гук.
- Прыдумайце словы з мяккім гукам [х’].
- Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з гукамі [х] і [х’], а таксама з літарай, якая іх абазначае. І навучымся пісаць маленькую літару х.
- Фізхвілінка
- Змарыліся? Адпачнём!
Хомка-хомка, хамячок,
Паласаценькі бачок.
Хомка раненька ўстае
Шчочкі мые,
Шыйку трэ.
Падмятае хомка хатку
І выходзіць на зарадку.
1-2-3-4-5!
Хомка хоча моцным стаць!
- Праца па буквары
- Мы працягваем працу ў студыі. А вы ведаеце, што самае цікавае пазнаецца з кніг? Адкрыйце буквары на старонцы 37.
- Гукі [х] і [х’] на пісьме абазначаюцца літарай Х (ха). Усе разам назавём літару.
- Літара Х друкаваная вялікая і маленькая аднолькавыя, адрозніваюцца толькі памерам.
- На што падобна літара Х? Дзе яе можна сустрэць?
- Давайце паспрабуем прачытаць словы з новай літарай. Яшчэ раз успомнім, якія яна гукі можа абазначаць?
МАЛЮНАК 1.
- Хлопчык трымае вялікі арбуз. Што яё кажа? Прачытайце пад малюнкам.
МАЛЮНАК 2.
- Кавун быў настолькі цяжкі, і што здарылася? Так, хлопчык выпусціў яго з рук. І што ён сказаў? Прачытайце пад малюнкам.
- ЧЫТАННЕ СКЛАДОЎ І СЛОЎ ПАД ЛІТАРАЙ