Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Мая 2013 в 03:30, контрольная работа

Описание работы

Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны ўзровень эканомікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэвалюцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пераважна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесаперапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Неразвітасць індустрыі стварала востры таварны дэфіцыт, які суправаджаўся моцнай інфляцыяй. А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Тэхнічная насычанасць была таксама вельмі слабой. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкай прамысловасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вышэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў.

Содержание работы

Увядзенне…………………………………………………………………..3-4
1.Згортванне НЭПа. Крыніцы сродкаў для правядзення
індустрыялізацыі…………………………………………………………5-6
2.Асаблівасці індустрыялізацыі ў БССР…………………………………7-8
3.Раскулачванне і калектывізацыя ў БССР………………………..........9-11
Заключэнне………………………………………………………….......12-13
Спіс літаратуры…………………………………………………………….14

Файлы: 1 файл

Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР.rtf

— 159.21 Кб (Скачать файл)

 

 

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

 

 

 

 

Завочны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

Кантрольная работа па курсу «Гісторыя Беларусі»

На тэму «Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР»

 

 

 

Выканала

Студэнтка групы Г-31

Завочнага факультэта

Спецыяльнасці «Гісторыя (айчынная і агульная)»

Няўжынская Анастасія Вячаславаўна

 

 

 

Гомель 2013

 

Змест

Увядзенне…………………………………………………………………..3-4

1.Згортванне НЭПа. Крыніцы сродкаў для правядзення

індустрыялізацыі…………………………………………………………5-6

2.Асаблівасці індустрыялізацыі ў БССР…………………………………7-8

3.Раскулачванне і калектывізацыя ў БССР………………………..........9-11

Заключэнне………………………………………………………….......12-13

Спіс літаратуры…………………………………………………………….14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Увядзенне

Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны ўзровень эканомікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэвалюцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пераважна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесаперапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Неразвітасць індустрыі стварала востры таварны дэфіцыт, які суправаджаўся моцнай інфляцыяй. А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Тэхнічная насычанасць была таксама вельмі слабой. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкай прамысловасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вышэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў. Нізкім быў і агульны, адукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва. Паводле перапісу 1926 г. пісьменных ва ўзросце 9 гадоў і старэй у Беларусі было ўсяго 40,7%. [6, c.328]

Стварэнне буйной вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі (індустрыялізацыя) і аб'яднанне дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калектывізацыя) з'яўляюцца складаючымі часткамі плана пабудовы сацыялістычнага грамадства ў СССР, стварэння падмурка для рэалізацыі ў будучым вялікіх геапалітычных планаў I. Сталіна.

Краіна адставала ў тэхніка-эканамічных адносінах ад развітых індустрыяльных дзяржаў. Падняць узровень эканомікі без індустрыялізацыі было немагчыма. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця на аснове нэпа, але дабіўшыся перамогі ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай, Сталін пачаў рэалізоўваць сваю асабістую стратэгію фарсіраванага развіцця.

Між тым супраціўленне насельніцтва нэпаўскай ідэалогіі і практыцы ўзмацнялася: у краіне расквітнелі злачыннасць, прастытуцыя, наркаманія. Склаўся стыль жыцця нэпманаў узбагачэнне любымі сродкамі, парушэнне законнасці, п'янства. З'явіліся прыкметы зрошчвання карумпіраваных партыйных і дзяржаўных работнікаў з "прыватнаўласніцкім капіталізмам", пачаўся працэс перараджэння савецкай бюракратыі.

Задачы сацыялістычнага будаўніцтва, усталявання прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці патрабавалі адмаўлення ад той палітыкі, якая нараджала і ўзмацняла капіталістычныя элементы, а таксама негатыўныя з'явы ў грамадстве.

Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі, замаруджвала працэс развіцця краіны. Трэба заўважычь, што на Беларусі разглядваемы перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі меў свае асаблівасці, якія я маю мэтай адлюстраваць у сваёй працы. Таксама у сваёй працы я імкнуся вызначыць асноўныя мэты, задачы і вынікі калектывізацыі і індустрыялізацыі як складаных эканамічных працэсаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Згортванне НЭПа. Крыніцы сродкаў для правядзення

Індустрыялізацыі

3 дасягненнем даваеннага ўзроўню вытворчасці пачалося паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. Гэта было абумоўлена не амбіцыямі і суб'ектывісцкімі пажаданнямі савецкіх кіраўнікоў, а аб'ектыўнымі працэсамі ўмацавання капіталізму, пастаяннага росту беспрацоўя і маемаснай няроўнасці, узбагачэння капіталістычных элементаў (выгады ад нэпа атрымалі нямногія нэпманы), збяднення і незадаволенасці той часткі насельніцтва (рабочых і сялян), якая складала сацыяльную базу савецкай улады і абараняла гэту ўладу ў гады Грамадзянскай вайны.

Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца «нажніцы цэн» - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з даваенным узроўнем больш чым у 3 разы. [7, c.215] Сялянам стала нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю і купляць тавары прамысловасці. «Крызіс збыту» адбыўся, калі прамысловыя прадпрыемствы яшчэ толькі пачалі аднаўляцца, толькі пачалі наладжваць выпуск прадукцыі, яле яна ўжо не раскупалася, а склады прадпрыемстваў затаварваліся. Прычынамі крызісу было больш хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі, манапольнае ўзняцце цэн на прамысловыя вырабы з боку трэстаў і сіндыкатаў; рэзкае зніжэнне цэн на хлеб пасля добрага ўраджаю 1923 года, а, так сама, неразвітасць гандлёвага апарату і памяншэнне крэдытавання гандлю ў верасні-кастрычніку 1923 годзе. Меры па пераадоленню крызісу былі пераважна эканамічныя: дзяржава ўстанавіла дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання, была праведзена грашовая рэформа 1924 г.

Рубеж 1925-26 гг. - гэта другі крызіс, сутнасць якога была ў вострым дэфіцыце тавараў. Дэфіцыт узнік у выніку хуткага росту вытворчых сіл. Дзяржава не змагла закупіць хлеб у сялян па нізкіх цэнах, таму што 1925 г. быў неўраджайны. Рынак прамтавараў БССР залежыў ад іх паступлення з-за мяжы, а памеры экспарту хлеба былі невялікімі. Да таго, значна вырасла пакупніцкая здольнасць сельскага і гарацкога насельніцтва, якую прамысловасць не паспявала задавальняць. Быў скарочаны імпарт, замарожаны новабудоўлі, павялічаны ўскосныя падаткі. З 1925 г. уведзены дзяржаўны продаж гарэлкі, павялічана нарыхтоўчая цана на зерне, адноўлена дзейнасць закансерваваных тэхнічна адсталых прадпрыемстваў.

Рубеж 1927-28 гг. - трэці крызіс, які меў больш сацыяльна-палітычную сутнасць. Прычынамі крызісу было невыкананне дзяржаўнага плана хлебанарыхтовак па танных коштах, што вызвала недахоп сродкаў для індустрыялізацыі. Меры пераадолення мелі надзвычайны характар, блізкі да метадаў «ваеннага камунізму». Такім чынам, НЭП страціў актуальнасць. [7, c.216-217]

Кампартыя ўзяла курс на індустрыялізацыю. Індустрыялізацыя павінна была ажыцяўляцца за кошт унутраных рэзерваў і назапашванняў, перш за ўсё правядзення "суровага рэжыму эканоміі", коштам максімальнай перакачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі ў сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ў ВКП(б), якія ўзялі на ўзбраенне ідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі" за кошт сялянства, якую затым падтрымаў І. Сталін. [2,c. 486]

Сацыялістычная індустрыялізацыя ў СССР карэнным чынам адрознівалася ад індустрыяльнай рэвалюцыі ў капіталістычных краінах. Індустрыяльная рэвалюцыя на Захадзе расцягвалася на стагоддзі. Яна пачыналася з развіцця лёгкай прамысловасці, якая патрабавала меншых фінансавых выдаткаў і забяспечвала атрыманне ў кароткі тэрмін высокага прыбытку. Зароблены капітал накіроўвалі потым у цяжкую прамысловасць. У СССР і БССР індустрыялізацыю патрэбна было ажыццявіць за 10-15 гадоў і пачыналася яна не з лёгкай, а з цяжкай прамысловасці, што патрабавала вялікіх капітальных укладанняў.

Паколькі краіны Захаду адмовілі СССР у пазыках і крэдытах, фінансавыя сродкі для індустрыялізацыі прыходзілася шукаць унутры краіны. Гэтыя сродкі дзяржава атрымлівала за кошт прыбытку ад нацыяналізаваных фабрык, заводаў, прадпрыемстваў сувязі, іншых галін гаспадаркі, продажу за мяжу збожжа, лесу, нафтапрадуктаў, а таксама карцін, скульптур, ікон, званоў і іншых мастацкіх і царкоўных каштоўнасцей.

Быў усталяваны жорсткі рэжым эканоміі, скарачаліся сродкі на ўтрыманне кіруючага апарату, уводзіліся дзяржаўная манаполія на гарэлку, а таксама валютная манаполія, у вывіку якой чырвонец стаў унутранай валютай. Формамі пераводу сродкаў насельніцтва на патрэбы індустрыялізацыі былі недаплата за працу рабочым і служачым, звышпадатак для сялян у выглядзе пераплат за прамысловыя тавары і недапалучак па лініі цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, прамыя і ўскосныя падаткі, эмісія грошай, подпіс на дзяржаўныя пазыкі, канфіскацыя маёмасці і зберажэнняў у асобных катэгорый насельніцтва. [8, c. 347]

Асаблівасці індустрыялізацыі ў БССР

Індустрыялізацыя ў БССР з'яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР, але мела і свае асаблівасці. Па-першае, асноўная ўвага ў БССР удзялялася паліўнай, дрэваапрацоўчай, папяровай, гарбарнай, швейнай, абутковай і харчовай галінам прамысловасці, што было абумоўлена дастатковымі запасамі мясцовай сыравіны, патрэбай у таварах народнага спажывання, зручнымі шляхамі зносін і вытворчымі традыцыямі. У рэспубліцы былі пабудаваны торфапрадпрыемства "Асінторф" каля Оршы, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Аршанскі льнокамбінат, гарбарны завод "Бальшавік" у Мінску, фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, швейная фабрыка "Знамя індустрыялізацыі" і панчошнатрыкатажная фабрыка у Віцебску.

Па-другое, прыгранічнае становішча БССР, неразведанасць яе прыродных багаццяў, недахоп сыравіны, інжынернатэхнічных і рабочых кадраў не дазвалялі разгарнуць буйнамаштабнае будаўніцтва аб'ектаў цяжкай прамысловасці, як гэта рабілася ў іншых рэгіёнах СССР. Тым не менш частка капіталаўкладанняў накіроўвалася на развіццё энергетыкі, машынабудавання і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. У гады першай (1928-1932), другой (1933-1937) і трэцяй (1938-чэрвень 1941) пяцігодак уступілі ў строй Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС), Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання ("Гомсельмаш"), Мінскі радыёзавод, магілёўскія трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Гомельскі шкляны, Крычаўскі цэментны заводы, а таксама станбудаўнічыя заводы імя К.Я. Варашылава і імя С.М. Кірава ў Мінску і станкабудаўнічыя заводы ў Віцебску і Гомелі. [2,c. 487-488]

Па-трэцяе, у сувязі з тым, што заходнія дзяржавы, ставячы сваёй мэтай знішчэнне першай і адзінай тады сацыялістычнай Дзяржавы, адмовілі ёй у пазыках на патрэбы індустрыялізацыі, Савецкі Саюз вымушаны быў ажыццяўляць сваю палітыку за кошт унутраных крыніц, пачынаючы з даходаў ад дзеючых прадпрыемстваў і заканчваючы рэквізіцыяй сродкаў у насельніцтва. Таму зразумела, што калі б тыя сродкі, якія выкарыстоўваліся на капітальнае будаўніцтва і закупку новай тэхнікі і абсталявання, накіроўваліся на аплату працы рабочых, калгаснікаў і служачых, то ўзровень жыцця народа быў некалькі вышэйшым. Але ў такім выпадку ў краіны і яе народа не было 6 перспетывы развіцця, бо без цяжкай прамысловасці гэта не магчыма.

Па-чацвёртае, у БССР былі створаны новыя галіны прамысловасці паліўная, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, хімічная, наладзілася вытворчасць штучнага валакна і трыкатажу. Сфарміраваліся інжынернатэхнічныя кадры, выраслі кадры рабочага класа. Мноства спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых было падрыхтавана ў прафесійнатэхнічных навучальных установах, а таксама на фабрыках і заводах. [5, c. 358]

У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі СССР стаў адной з нямногіх краін свету, якія былі здольны вырабляць любы від прамысловай прадукцыі. Беларуская ССР з аграрнай ускраіны былой Расійскай імперыі ператварылася ў індустрыяльнааграрную рэспубліку Савецкага Саюза з развітай прамысловасцю. Было ліквідавана беспрацоўе, адменена картачная сістэма на прамысловыя і харчовыя тавары.

У 1940 г. ужо 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% - запалак, 30% - штучнай аліфы, 25% - дражджэй, 11% - маргарыну, 10% - торфу, 10% - металарэзных станкоў. Аднак, наглядалася адставанне ў развіцці энергетыкі, папяровай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, павялічылася колькасць незавершаных аб'ектаў будаўніцтва. [6, c. 339]

У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа - апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.

 

 

Раскулачванне і калектывізацыя ў БССР

Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927-1928 гг. зніжаліся, бо дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх вытворчых магчымасцяў. Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. На гэты час перад сельскай гаспадаркай былі пастаўлены задачы - задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).

Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927-28 гг., метады кіравання вёскай кардынальна змяніліся. Шляхі пераадолення крызісу кіраўніцтва бачыла ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі. Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1933 гг., які прадугледжваў дасягнуць пад'ёму вытворчасці ў асабістым сектары. Да калектывізацыі планавалася прыцягнуць эканамічнымі метадамі кожную дзесятую сялянскую гаспадарку. [3, c. 11-13]

Информация о работе Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР