Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе
Курсовая работа, 21 Октября 2015, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без кніг, часопісаў, газет. Відавочна, што вынаходніцтва пісьменнасці стала фундаментальным адкрыццём чалавецтва. Станаўленне пісьменнасці – вельмі няпросты працэс, які доўжыўся тысячагоддзі. Славянская пісьменнасць узнікла ужо больш тысячы гадоў назад, у IX стагоддзі нашай эры.
Содержание работы
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….3
ГЛАВА 1. МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКІХ АЗБУК У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ…………………………………………………………………………...5
1.1 Гісторыя ўзнікнення азбукі………………………………………………..5
1.2 Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук…………………8
1.3 Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………...12
ГЛАВА 2. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ……………19
2.1 Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе………………………………………………………………..19
2.2Выкарыстанне сучасных беларускіх азбук у навучальным працэсе……………………………………………………………………………….20
2.3 Вынікі даследвання………………………………………………………28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….........32
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..34
Файлы: 1 файл
Сучасныя азбукі.docx
— 110.16 Кб (Скачать файл)2. Функцыянальнае размеркаванне матэрыялу для гукавога аналізу, для чытання, для развіцця мовы.
3. Прымяненне графічных схем-мадэлей сказаў і слоў. На першых кроках навучання схемы выкарыстоўваюцца для таго, каб увесці дзяцей у гукавую матэрыю мовы, затым служаць апорай пры выдзяленні з зыходных слоў вывучаемых гукаў, з'яўляюцца сродкам кантролю за аналізам пры пісьме, друкаванні і рабоце з разразной азбукай, а таксама адыгрываюць ролю своеасаблівага пасрэдніка пры перакладзе графічнага слова (надрукаванага, напісанага) у слова вымаўленчае, г. зн. пры чытанні. Выкарыстанне схем на розных этапах урока на працягу ўсяго перыяду навучання грамаце з'яўляецца важнай умовай развіцця ў вучняў фанематычнага слыху, умення рабіць, склада-гукавы аналіз вымаўленчага слипа, авалодання прадуктыўнымі спосабамі чытання (па дапаможных адзінках чытання, плаўна па складах, цэлымi словамі і словазлучэннямі).
4. Шырокае выкарыстанне дзіцячага фальклору (казкі, загадкі, прыказкі, скорагаворкі, лічылкі) і матэрыялу для моўных гульняў (лато, рэбусы, «рассыпаныя» словы, «ланцужкі» слоў і інш.). Галоўнае прызначэнне гэтага матэрыялу — спрыяць выхаванню любві і павагі да роднага слова, служыць развіццю мовы і мыслення вучняў.
5. Увядзенне прапедэўтычных
элементаў граматыкі, словаўтварэння,
арфаграфіі, лексікалогіі. Так, яшчэ
не не ведаючы спецыяльных
правіл, вучні практычна засвойваюць
шэраг арфаграм (вялікая літара
ў пачатку сказа, ва ўласных
імёнах, прасцейшыя выпадкі раздзельнага
напісання прыназоўнікаў, напісанне
парных па звонкасці-глухасці
зычных, абазначэнне мяккасці зычных).
Чытаючы і аналізуючы тэкставы
матэрыял, дзеці выконваюць слоўнікавыя
практыкаванні: слоўнікава-лагічныя (на
абагульненне, групоўку, суаднясенне
частак і цэлага, на выключэнне
прадмета з рада падобных прадметаў
і інш.), практыкаванні ў тлумачэнні
значэння слоў, назіранні за антонімамі,
за амонімамі, за мнагазначнасцю
слоў. Усё гэта ў значнай меры
садзейнічае развіццю моўнага
чуцця школьнікаў. Гэтая ж мэта
ставіцца пры рабоце з рэбусамі,
скорагаворкамі, гульнямі ў літары,
склады, словы, пры правядзенні практыкаванняў
са сказамi і звязнай мовай.
6. Наяўнасць багатага
матэрыялу для дыферэнцыраванага
і індывідуальнага падыходу пры
навучанні чытанню, спалучэння на
занятках агульнакласнай, групавой
і індывідуальнай работы з
улікам псіхалагічных асаблівасцей
дзяцей і ўзроўню іх падрыхтаванасці
да школы.
7. Строгае захаванне такога
прыпцыпу, як тэматычнае адзінства
кожнай старонкі і ідэйна-тэматычная
цэласнасць усяго падручніка. Праз
падручнік чырвонай ніткай праходзяць
такія тэмы, як прырода нашай краіны, праца
дарослых і дзяцей, школа, сям'я, таварышы,
лепшыя прадстаўнікі беларускага народа,
наша Радзіма і інш. Буквар — своеасаблівае
акно ў навакольны свет.
Прынцыпы навучання грамаце па буквару А.Клышкі[8]:
- першаснае вывучэнне зычных (але вывучэнне зычных на першым часе тут абмежавана дзесяццю зычнымі літарамі). Гэта дазваляе вучням куды раней перайсці да чытання тэкстаў;
- пасля галоснай а наступныя я, у, i ўводзяцца напачатку проста як найбольш частотныя словы (займеннiк, прыназоўнік, злучнік — вядома ж, без гэтых тэрмінаў). I толькі пасля, замацаваўшыся, яны ўвойдуць у сістэму адкрытага склада ЗГ (зычны + галосны);
- потым будзе чытанне складоў i слоў на у, на о i г. д. I кожны раз з уключэннем раней вывучаных тыпаў складоў. Такім чынам, «Буквар» па-ранейшаму пабудаваны як разгорнутая складовая табліца.
Новая адметнасць буквара А.Клышкі — «клавішы». Карыстаючыся “клавішам”, першакласнік вучыцца аналізаваць слова, дыктаваць сабе паслядоўна склады. Бо, пішучы ў сшытку, дзе рука занята канфігурацыяй канкрэтнай літары, вучань міжволі збіваецца на палітарнасць. Адсюль магчымыя прoпycкi галосных, перастаноўка літар. Праз «клавішы» дзесяці зычных, а пасля з далучанаю да ix складовай «клавіятураю» можна адпрацоўваць напісанне складамі, трывала аналітычна «запісваць» збег зычных у складзе.
У буквары А.Клышкі шмат старонак адведзена розным практыкаванням, якія вучаць першакласнікаў пільна ўглядацца ў слова, умець адрозніваць яго ад іншых 5 падобных слоў, што розняцца толькі адною літараю. На старонцы 74 даецца 20 слоў тыпу рос — рост, на старонцы 75 яшчэ 22 словы, якія розняцца пачатковымі зычнымі (тыпу бор — збор), на старонцы 89, якая знарок называецца «Што можа зрабіцъ адна літара», ідуць ужо словы са збегам зычных у пачатку, сярэдзіне i на канцы слоў.
Вельмі карысным для першакласнікаў з’яўляецца заданне «Знайдзіце слова...». Праз заданні «Знайдзі слова...» першакласнік вучыцца бачыць яго цэласна, суадносіць вобраз, які на слыху, са зрокавым літарным, які ён толькі што з настаўнікам уважліва аналітычна-сінтэтычна прачытаў.
Адзначым, што ў метадыстаў — аматараў паскладовага чытання — няма тэорыі, як пераходзіць ад складовага да чытання цэлымі словамі. Гэта пушчана на самацёк. У буквару А.Клышкі праводзіцца мэтанакіраваная праца. Пры вывучэнні літар настаўнік звяртае ўвагу вучняў, што найбольш інфармацыйная ў ix верхняя частка, хоць ёсць некалькі літар, якія розняцца элементам, што выступае ніжэй радка. На букварных старонках даецца параўнанне слоў з падобнымі элементамі, прыводзіцца апазнавальная даўжыня слова, яго пачатковыя i канцавыя літары. I кожнае запісанае вучнямі на «клавішах» слова настаўнік тут жа друкуе на дошцы: каб яно цэласна, а не па складах успрымалася вучнямі. I адразу ж замацоўваецца неадменнае правіла: пішучы, дыктуем сабе словы па складах, а чытаем, як гаворым, цэласна.
У гэтым шэрагу як вельмі важнае, скіраванае на цэласнае ўспрыняцце, стаіць заданне «Знайдзі слова...». Такія заданні — гэта адначасова i навучанне ціхаму чытанню. А яму абавязкова трэба вучыць. Бо яно непараўнана больш запатрабавана ў жыцці i нават у школе — у сярэдніх i старшых класах.
Акрамя навучальнага матэрыялу, буквару А.Клышкі змяшчае вялікую колькасць гульняў. Ужо з першымі 10 зычнымі літарамі — 4 рэбусы. Яны i далей праходзяць, разнастаячыся (рэбусы з лічбaмi: 7кi, с3ж, ве3к i г. д.). Тут i літары, якія служаць пасадачнай пляцоўкаю для верталётаў i якія садзяцца ў вагоны, утвараючы словы... Тут i «рагатыя» словы з часткаю рог (пipoг, парог, рогат i г. д.), або «вароніны» словы з кар (карта, токар, каравай i г. д.), ці «жабчыны» словы з ква (квас, буквар, морква i г. д.). Тут загадкі, лічылкі, языкаломкі, прыказкі, прымаўкі, народныя прыкметы.
Прааналізаваўшы дыдактычны матэрыял, што прапаноўвае метадыст на старонках буквара, можам зрабіць выснову, якім бачыць А.Клышка ход урока: 1) спачатку тэкст чытае настаўнік; 2) потым настаўнік i вучні чытаюць сказы;
3) вучань практыкуецца
ў цэласным чытанні слоў у
сказе («Знайдзі слова...»), пасля
чаго сказ чытаецца самім
Аздабленне і ілюстрацыйны бок буквару А.Клышкі знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Усе ілюстрацыі вялікага памеру, яркія, прыгожыя. Адзначым, што буквар — першае свядомае далучэнне дзіцяці да роднай мовы. I найзапаветнейшае жаданне аўтара — даць вартасныя тэксты, у якіх жыла б наша мова i якія маглі б вытрымаць шматразовае чытанне ix на ўроку. Каб навучанне грамаце абавязкова суадносілася з эстэтыкаю роднага слова.
Калі гаварыць пра ўдасканальванне працэсу навучання грамаце ў школах Беларусі, то трэба адзначыць, што ў наш час па заданні Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца удакладненне праграмы па навучанні грамаце, распрацоўваюцца адпаведныя канцэпцыя і стандарт. Удасканальваюцца і падручнікі. У прыватнасці, А. Клышка вядзе дапрацоўку буквароў з улікам заўваг і пажаданняў настаўнікаў-практыкаў і бацькоў першакласнікаў (гэта датычыцца парадку вывучэння літар, аб’ѐму і характару матэрыялу для чытання на старонках буквара). У школах з рускай мовай навучання разам з букваром А. Клышкі выкарыстоўваецца буквар Надзеі Аляксееўны Сторажавай (дарэчы, настаўнікі са стажам памятаюць яе папярэдні буквар, які выдаваўся ў 80 – 90-е г.г.)[15]. Буквар Н. Сторажавай пабудаваны на аснове склада-гукавога метаду навучання грамаце, распрацаванага беларускім вучоным А. П. Шанько. Гэты метад шырока выкарыстоўваецца ў Рассійскай Федэрацыі (у прыватнасці, ѐн рэалізаваны ў буквары В. Гарэцкага і В. Кірушкіна). Навучанне пачынаецца, я к і ў буквары А. Клышкі, з азнаямлення з асноўнымі моўнымі паняццямі (слова, сказ, склад, гук), з навучання дзяцей іх элементарнаму аналізу. Аднак, Н. Сторажава прапануе знаѐміць дзяцей спачатку з галоснымі гукамі, іх літарнымі абазначэннямі і правіламі выкарыстання галосных літар пасля цвѐрдых і мяккіх зычных; навучаць знаходзіць у словах галосныя; засвойваць цвѐрдыя і мяккія зычныя ў спалучэнні з усімі галоснымі. Такім чынам, спачатку дзеці вывучаюць 5 галосных літар (а, о, и, ы, у), а затым знаѐмяцца з зычнымі і астатнімі галоснымі. Кожная літара вывучаецца як знак для абазначэння пэўнай фанемы (фанем) на пісьме. Парадак азнаямлення з літарамі выбраны Н. Сторажавай на аснове прынцыпу частотнасці іх выкарыстання ў рускай мове. Прадугледжваецца фарміраванне ў вучняў арыенціроўкі на галосныя літары і фанемы (ажыццяўляецца апора на пазіцыйны прынцып чытання). Але калі А. Клышка вучыць чытаць прамы склад ―па падабенству, то Н. Сторажава папярэдне знаѐміць вучняў са зліяннем зычнага з галосным у прамым складзе, а далей вучыць бачыць галосную літару пры чытанні склада-зліяння. Матэрыял буквара пабудаваны так, што тэхніка чытання і яго свядомасць фарміруюцца паралельна. Падабраны разнастайныя па змесце даступныя для шасцігадовых вучняў тэксты для чытання (творы вуснай народнай творчасці, апавяданні і вершы рускіх і беларускіх класікаў, сучасных пісьменнікаў).Буквар прадстаўлены ў комплексе з пропісямі і метадычным дапаможнікам для настаўніка. Свой уклад у развіццѐ беларускай букварыстыкі унесла Е. Г. Шылец. Ёю створаны падручнік для беларускамоўных класаў, якія працавалі па праграме развіццѐвага навучання, ― Лемантар. Аднак ѐн быў выдадзены як пробны на няякаснай паперы і ў чорна-белым варыянце. Безумоўна, настаўнікам-практыкам хочацца, каб на рынку адукацыйных паслуг з’явіліся альтэрнатыўныя і варыятыўныя падручнікі па навучанні грамаце (асабліва гэта датычыцца беларускамоўных школ). Гэта дасць магчымасць настаўніку і бацькам выбіраць той буквар, які дазваляе педагогу праявіць свой індывідуальны падыход да рашэння вучэбных задач, а бацькам задаволіць попыт на пэўныя адукацыйныя паслугі.
1.3. Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі