Поліфункцыянальнасць і дыферэнцыяцыя мовы
Реферат, 14 Ноября 2015, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Дыферэнцыяцыя (= падзел) мовы
Прынцыпы дыферэнцыяцыі мовы
Тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мовы
Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы
Функцыянальная дыферэнцыяцыя мовы
Норма мовы
Узус
Агульнанародная мова
Літаратурная мова
Функцыі мовы
Файлы: 1 файл
T._1.3.Polifunkcyjanalnasc_i_dyferehncyjacyja_movy-1g.ppt
— 178.00 Кб (Скачать файл)Уводзіны ў мовазнаўства
Поліфункцыянальнасць і дыферэнцыяцыя мовы
Тэма 1.3,
разлічана на 1 г. лекцыйнага часу
Асноўныя пытанні
- Дыферэнцыяцыя (= падзел) мовы
- Прынцыпы дыферэнцыяцыі мовы
- Тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мовы
- Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы
- Функцыянальная дыферэнцыяцыя мовы
- Норма мовы
- Узус
- Агульнанародная мова
- Літаратурная мова
- Функцыі мовы
Дыферэнцыяцыя мовы
- Мова – з’ява шматаспектная і поліфункцыянальная.
- Мова здольна да вар’явання ў залежнасці ад асаблівасцей яе ўжывання.
- Таму яна дыферэнцуецца (= падзяляецца) па розным прыкметам і існуе як сістэма розных варыянтаў.
Прынцыпы дыферэнцыяцыі
мовы
- Існуе 3 асноўныя прынцыпы дыферэнцыяцы
і мовы: - - тэрытарыяльны
- - сацыяльны
- - функцыянальны.
- Існуе таксама прадметны падзел мовы на галіновыя/ прадметныя падмовы.
Тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мовы
- Традыцыйна вынікам тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі мовы (падзелу мовы на тэрытарыяльныя варыянты) лічыліся дыялекты, або гаворкі.
- У сучаснай лінгвістыцы існуюць таксама паняцці нацыялектаў, рэгіяналектаў, урбаналектаў і г.д.
- Не ўсе нацыялекты маюць дыялекты, гэта асаблівасць спрадвечных тэрыторый пашырэння пэўнай мовы (= моўных арэалаў).
Вынікам сацыяльнай
дыферэнцыяцыі мовы -
- падзелу мовы на варыянты ў зал
ежнасці ад сацыяльных прыкмет - лічыліся жаргоны (у шырокім сэнсе слова). - У сучаснай лінгвістыцы прыняты іншы тэрмін – сацыялект, а тэрмін жаргон ужываецца ў вузкім сэнсе нестандартнага варыянта мовы, абумоўленага асаблівасцямі супольнасці, якая яго ўжывае.
- Прыклады: прафесійны жаргон; жаргон моладзі = слэнг; жаргон крымінальных сфер = арго і інш.
Гаворкі і рэгістры
- Дыялекты могуць у сваю чаргу п
адзяляцца на спецыфічныя для п эўных арэалаў (= тэрыторый) гаворкі. - Сацыялекты ў сваіх межах, у залежнасці ад пэўнага набору сацыяльных прымет, могуць падзяляцца на рэгістры,
- напрыклад:
- прафесійная мова ўрачэй – сацыялект; прафесійная мова ўрачэй-жанчын – рэгістр.
Функцыянальная дыферэнцыяцыя
мовы
- азначае падзел на функцыянальныя стылі = падзел стандартнага варыянту мовы (=літаратурнай мовы) на варыянты ў залежнасці ад сферы зносін (функцыянавання мовы).
- Упершыню ўведзены ў мовазнаўства прадстаўнікамі Пражскай функцыянальнай лінгвістыкі.
Функцыянальныя стылі
- Прыклады функцыянальных варыян
таў: - Навуковы стыль
- Публіцыстычны стыль
- Дзелавы стыль і г.д.
10
Узус
- Узус = абагульненне найбольш пашыраных моўных практык (тое, як прынята гаварыць у пэўны час у пэўным месцы) – праблема моўных стэрэатыпаў.
- Абумоўліваецца пазамоўнымі фактарамі.
Норма мовы
- Прыняты ў пэўным грамадстве/ соцыўме моўны стандарт.
- Выбар з усіх магчымых варыянтаў аднаго (рэдка некалькіх) у якасці стандартнага(ых), абавязковага(ых).
Узаемадзеянне ўзуса
і нормы мовы
- Узус дае адказы на пытанні:
Як прынята гаварыць?
Як звычайна гавораць?
- Норма дае адказы на пытанні:
Як трэба гаварыць?
Як нельга гаварыць?
- Узус не абавязкова супадае з нормай, а норма можа змяняцца ў залежнасці ад узуса.
Унармаванне мовы -
- важная частка моўнай палітыкі
дзяржавы. - Норма замацоўвае правільныя:
- Вымаўленне – арфаэпічная норма,
- Напісанне – нормы графікі, арфаграфіі і
пунктуацыі.
Ёсць таксама граматычныя, лексічныя,
стылістычныя нормы.
Методыкі навучання мовам
- Норма Узус
- Стандартная Камунікатыўная
Агульнанародная мова
і літаратурная мова
- Агульнанародная мова = мова як сукупнасць усіх яе формаў існавання (варыянтаў).
- Літаратурная мова = унармаваная (стандартная) частка агульнанароднай мовы.
Функцыі мовы
- Першаснай функцыяй мовы з’яўляецца АДЛЮСТРАВАЛЬНАЯ функцыя
- мова = МАДЭЛЬ СВЕТУ 1-га парадку.
Дазваляе мове выконваць дзве асноўныя функцыі мовы:
- кагнітыўную,
- камунікатыўную.
Мова таксама выконвае
функцыі:
- інфарматыўную,
- эмацыйную,
- эстэтычную,
- паэтычную,
- металінгвістычную (дае магчымасць перадачы знакаў адной лінгвістычнай сістэмы знакамі іншай),
- (а)кумулятыўную (фіксуе чалавечы вопыт),
- валюнтатыўную (перадае волю чалавека),
- іншыя функцыі.