Беларускае кнігавыданне ў хіх—хх стагоддзях. Гады савецкай улады для выдавецкай справы

Научная работа, 17 Октября 2012, автор: пользователь скрыл имя

Описание работы


Міналі стагоддзі, адно пакаленне людзей саступала месца другому, а кніга, створаная гэтымі людзьмі, іх розумам і працаю, заставалася жыць і несла людзям асвету і навуку, нястомна змагалася са злом.
Станаўленне новай беларускай літаратуры адносіцца да ХІХ — пачатку ХХ ст. Але цэнзурныя рэпрэсіі царскай Расіі і пагардлівыя адносіны яе ўлад да нацыянальнай культуры беларускага народа, яго мовы і літаратуры стваралі цяжкія ўмовы для беларускага кнігадрукавання [17, 65].

Файлы: 1 файл

Савецкі перыяд.doc

— 93.00 Кб (Скачать файл)

Самым значным поспехам беларускага  савецкага кнігавыдавецтва быў  выпуск твораў беларускай мастацкай літаратуры. На працягу 1922–1923 гг. былі выпушчаны зборнікі вершаў Я. Купалы “Спадчына”, Я. Коласа “Водгулле”, З. Бядулі “Пад родным небам”, паэма М. Чарота “Босыя на вогнішчы” і рад іншых.

Такім чынам, выдавецтва Беларусі здолелі арганізаваць выпуск кніг па ўсім асноўным галінам ведаў. Калі ў пачатку аднаўленчага перыяду з’яўляліся толькі асобныя беларускія савецкія кнігі, то к 1925 г. іх выпуск набыў масавы характар [1, 221]. А ў 1930 г. у Мінску пачалося будаўніцтва буйнога паліграфічнага прадпрыемства — Дома друку [1, 6].

Таксама выйшла значная колькасць кніг, у якіх абагульнены вынікі даследванняў беларускіх вучоных у галіне фізікі, матэматыкі і г. д. Публікацыя вынiкаў навуковых даследванняў садзейнічала таму, што важнейшыя адкрыцці вучоных Беларусі рабіліся здабыткам шырокай навуковай грамадскасці не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой [1, 222].

У гады даваенных пяцігодак значныя  поспехі былі дасягнуты ў падрыхтоўцы  і выданні падручнікаў для  школ. Намаганні выдавецтваў былі накіраваны на тое, каб поўнасцю забяспечыць школы вучэбнай кнігай [1, 215].

Аб росце выпуску кніг у рэспубліцы гавораць наступныя данныя. Калі ў 1925 г. было выдадзена 362 кнігі тыражом 2 183 тысячы экземпляраў, то ў 1932 г.— 1 520 кніг тыражом 9 733 тысячы экземпляраў [1, 211].

У гады фашысцкай акупацыі народная гаспадарка рэспублікі панесла вялікія  старты. Нямецкія варвары паўсюдна знішчалі школы, інстытуты і культурныя ўстановы. У цяжкім становішчы аказаліся  і савецкія выдавецтвы. Яны павінны  былі перабудаваць сваю работу на ваенны лад. Задача заключалася ў тым, каб пры рэзка скарочаных матэрыяльных рэсурсах, пры значна меншай колькасці работнікаў хутка і добра абслугоўваць кнігай, брашурай, лістоўкай, плакатам патрэбы фронту і тылу [1, 7].

У 1944 г. пасля вызвалення Беларусі Дзяржаўнае выдавецтва БССР вярнулася ў Мінск.

У пачатку 1944 г. былі  прыняты меры па аднаўленню паліграфічнай базы БССР [1, 197].

Вострая патрэба ў літаратуры, якая адчувалася ў рэспубліцы пасля вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, паставіла перад Дзяржаўным выдавецтвам БССР вялікія адказныя задачы па павелічэнню выпуску кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі. Адсутнасць літаратуры стварала цяжкасці ў правядзенні масава-палітычнай работы для савецкай улады [1, 204].

Каб уявіць сабе складанасць выкання  пастаўленых задач, неабходна падкрэсліць, што ў гады вайны і часовай  акупацыі фашысцкія варвары нанеслі  паліграфічнай прамысловасці вялікі ўрон. Часткова ўцалелі толькі рэспубліканская  друкарня выдавецтва “Звязда” ў Мінску і некалькі абласных і гарадскіх друкарняў [1, 212].

У гады першай пасляваеннай пяцігодкі  рэзка ўзрос попыт на мастацкую літаратуру. Для задвальнення самых надзённых патрэб чытачоў неабходна было ў кароткі тэрмін перавыдаць лепшыя творы класікаў айчыннай і зарубежнай літаратуры, а таксама творы сучасных пісьменнікаў. Перад Дзяржаўным выдавецтвам БССР стаяла таксама задача выдаць лепшыя творы беларускай літаратуры, напісаныя да Айчыннай вайны, у тым ліку беларускую класічную літаратуру, і пазнаёміць шырокія колы чытачоў з творамі ваеннага часу.

На  кніжныя паліцы магазінаў і ў  бібліятэкі ў гэты час паступілі  кнігі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, К. Чорнага, Э. Самуйлёнка, П. Броўкі, М. Танка, К. Крапівы, А. Куляшова, М. Лынькова, М. Клімковіча, П. Панчанкі, І. Гурскага, А. Бялевіча, М. Лужаніна, А. Астрэйкі і інш.

У гэты ж перыяд выйшла ў свет многа  кніг для дзяцей і юнацтва.

Дзіцячую  і юнацкую літаратуру выпускалі  у рэспубліцы два выдавецтвы — “Беларусь” і “народная асвета”. У 1965 г. яны выдалі 81 кнігу грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры тыражом 2 441 тысяча экземпляраў, у тым ліку для дзяцей дашкольнага ўзросту — 22 назвы.

Штогод  павялічвалася выданне школьных падручнікаў, тыраж якіх у 1965 г. склаў 32 працэнты агульнага тыражу ўсёй кніжнай прадукцыі рэспублікі [1, 198].

Таксама ўвесь час былі ў цэнтры ўвагі  пытанні паляпшэння якасці мастацкага афармлення і паліграфічнага выканання кніжнай і выяўленчай прадукцыі. З'явіўся вялікі атрад таленавітых мастакоў-графікаў, якія ўнеслі значны ўклад у справу паляпшэння мастацкага афармлення друкаванай прадукцыі [1, 204].

Увогуле паліграфічная прамысловасць Беларусі за гады савецкай улады дасягнула  вялікага развіцця ў параўнанні з  папярэнімі гадамі і ператварылася  ў буйную, механізаваную галіну прамысловасці. Калі да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускія кнігі даводзілася друкаваць за межамі Беларусі, то ў савецкі час адзін толькі Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа ў Мінску выпускаў у суткі да 200 тысяч экземпляраў кніг. Таксама былі пабудаваны новыя друкарні ў Віцебску, Гродна, Магілёве, Брэсце.

Пасля вайны паліграфічныя прадпрыемствы  рэспублікі папоўніліся значнай  колькасцю новага абсталявання. Узрос  парк афсетных машын. У друкарні выдавецтва “Звязда” асвоен глыбокі друк. На Паліграфічным камбінаце імя Я. Коласа створаны чатыры паточна-механізаваныя лініі ў пераплётна-брашуровачных цэхах, завершана механізацыя вытворчасці многааб’ёмнай кнігі.

Паліграфічныя прадпрыемствы рэспублікі былі забяспечаны  вопытнымі кадрамі, якія добра ведалі сваю справу. З кожным годам павялічвалася колькасць інжынераў — тэхнолагаў, механікаў, эканамістаў, якія скончылі паліграфічныя інстытуты. Менавіта ў 60-я–70-я гг. у рэспубліцы працавала больш за 400 інжынераў і тэхнікаў са спецыяльнай адукацыяй [1, 199].

Развіццё кнігавыдавецтва Беларусі ў гады сацыялістычнай улады вызаначалася асноўнымі задачамі, што паўставалі перад краінай,— індустрыялізацыяй, калектывізацыяй сельскай гаспадаркі, ажыццяўленнем культурнай рэвалюцыі, умацаваннем баяздольнасці краіны [1, 203].

У савецкі перыяд развіццё школ, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, навукі і літаратуры, стварэнне шырокай  сеткі біліятэк і культурна-асветніцкіх  устаноў — усё гэта ў значнай ступені было абумоўлена развіццём выдавецкай справы [1, 196].


Информация о работе Беларускае кнігавыданне ў хіх—хх стагоддзях. Гады савецкай улады для выдавецкай справы