Беларускае кнігавыданне ў хіх—хх стагоддзях. Гады савецкай улады для выдавецкай справы
Научная работа, 17 Октября 2012, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Міналі стагоддзі, адно пакаленне людзей саступала месца другому, а кніга, створаная гэтымі людзьмі, іх розумам і працаю, заставалася жыць і несла людзям асвету і навуку, нястомна змагалася са злом.
Станаўленне новай беларускай літаратуры адносіцца да ХІХ — пачатку ХХ ст. Але цэнзурныя рэпрэсіі царскай Расіі і пагардлівыя адносіны яе ўлад да нацыянальнай культуры беларускага народа, яго мовы і літаратуры стваралі цяжкія ўмовы для беларускага кнігадрукавання [17, 65].
Файлы: 1 файл
Савецкі перыяд.doc
— 93.00 Кб (Скачать файл)БЕЛАРУСКАЕ КНІГАВЫДАННЕ Ў ХІХ—ХХ СТАГОДДЗЯХ.
ГАДЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ ДЛЯ ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ
Міналі стагоддзі, адно пакаленне людзей саступала месца другому, а кніга, створаная гэтымі людзьмі, іх розумам і працаю, заставалася жыць і несла людзям асвету і навуку, нястомна змагалася са злом.
Станаўленне новай беларускай літаратуры адносіцца да ХІХ — пачатку ХХ ст. Але цэнзурныя рэпрэсіі царскай Расіі і пагардлівыя адносіны яе ўлад да нацыянальнай культуры беларускага народа, яго мовы і літаратуры стваралі цяжкія ўмовы для беларускага кнігадрукавання [17, 65].
Развіццё культуры, адукацыі і кнігадрукавання Беларусі ў пачатку XIX ст. ў значнай ступені было абумоўлена сацыяльна-палітычнымі рухамі, звязанымі з раскладаннем прыгоннага ладу і зараджэннем у яго нетрах капіталістычнага.
У
кнігаведавецкай дзейнасці
У залежнасці ад крыніц фінансавання на Беларусі функцыяніравалі друкарні трох тыпаў: казённыя, царкоўныя і прыватныя. З 725 выданняў першай трэці XIX ст. у казенных друкарнях выйшла 3%, у царкоуных — 67, у прыватных — 30% кніг.
Усяго ў першай трэці XIX ст. на Беларусі дзейнічала больш за 30 прыватных друкарняў, прычым некаторыя з іх існавалі без урадавага дазволу, а на сваёй прадукцыі ставілі фальшывыя выхадныя даныя.
Большасць
прыватных друкарняў у
У прыватных друкарнях выдаваліся кнігі пераважна на польскай, а таксама яўрэйскай і заходнееўрапейскіх мовах. Увогуле большасць кніг пачатку XIX ст. выйшла на польскай мове, якая з-за гістарычных умоў на Беларусі ў той перыяд з’яўлялася мовай навучання, навукі, літаратуры і дзелавой дакументацыі.
Вялікую ўдзельную вагу ў кнігавыданні Беларусі ў гэты перыяд мела выдавецкая дзейнасць царкоўных друкарань.
Другая трэць XIX стагоддзя адзначана спадам актыўнасці друкарань і выдавецтваў.
Па загаду, выдадзенаму ў сакрэтным цыркуляры 1851 года, адкрыццё друкарань і літаграфій забаранялася выхадцам заходніх (г. з. беларускіх) губерняў.
Змены ў друкарскай вытворчасці выклікалі перамены і ў сферы кнігавыдавецтва. Калі ў першай трэці XIX стагоддзя ў сярэднім выдаваліся 22 кнігі штогод, то ў другой трэці — каля 10. Змянілася і моўная структура выдавецкай прадукцыі.
В. Дунін-Марцінкевіч быў першым выдаўцом твораў беларускай мастацкай літаратуры на мове арыгінала непасрэдна на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія выданні выходзілі ў Вільні. Тут выдадзены "Сялянка" (1846) В. Дуніна-Марцінкевіча, кніга пад назвай "Кароткi збор хрысцiянскай навукi" (1835), дзве трэці якой былі апублікаваны на беларускай мове. Гэту кнігу можна сапраўды лічыць першым выданнем новага беларускага друку. У 1837–1846 гг. у Вільні адзін за другім друкуюцца фальклорна-літаратурныя зборнікі Яна Чачота "Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny" ("Вясковыя песеньки з-пад Нёмана і Дзвины"). У іх знаходзяцца запісы беларускіх народных песен у польскім перакладзе і ў арыгінальным гучанні, а таксама арыгінальныя вершы на беларускай і польскай мовах.
Такім чынам, гісторыя кнігадрукавання Беларусі ў XIX ст. характарызуецца як паніжэннем колькасці прадукцыі мясцовых друкарань, так і пэўнай зменай тэндэнцый у выданні кніг: пранікненнем у друкарскую і кнігавыдавецкую справу прыватнага прадпрымальніцтва, павелічэннем выпуску кніг на рускай мове, памяншэннем колькасці выданняў на польскай, лацінскай, габрэйскай мовах, друкаваннем асобных кніг на беларускай мове. У выніку развіцця прыватнага кнігадрукавання з'явіліся кнігі навуковага і навукова-папулярнага характару па медыцыне, сельскай гаспадарцы, гісторыі, а таксама арыгінальныя творы мастацкай літаратуры. Усё гэта ў значнай ступені спрыяла распаўсюджванню пісьменнасці і адукацыі, станаўленню мясцовых літаратурных і навуковых сіл.
Пасля першай сацыялістычнай рэвалюцыі на Беларусі пачала разгортвацца барацьба за стварэнне школы на роднай мове. Нарэшце, кнігадрукаванне на беларускай мове і перыядычны друк атрымалі ў царскай Расіі права на легальнае існаванне.
Адной з найважнейшых праяў літаратурна-грамадскага руху ў Пецярбургу стала заснаванне беларускай выдавецкай суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца”. Яна існавала легальна і ўпершыню ў гісторыі беларускага кнігадрукавання пачала выдаваць кнігі сістэматычна. Стварэнне яе пасля такой доўгай забароны беларускай мовы — сведчанне жыццяздольнасці беларускай нацыі, нацыянальнай культуры, жаданне змяніць становішча свайго народа да лепшага.
Суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” была заснавана 5(18) мая 1906 г. па ініцытыве выкладчыка Пецярбургскага універсітэта Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы. Ён з’яўляўся адным з першых і самых актыўных арганізатараў і кіраўнікоў беларускага літаратурнага-грамадскага руху на працягу ўсяго яго развіцця. Займаўся збіраннем фальклору, выданнем і рэдагаваннем беларускіх кніг, публіцыстыкай і мовазнаўствам [17, 66].
Арганізатарамі суполкі былі: студэнт Горнага інстытута Вінцук Іванавіч Валейка, чыноўнік Уладзіслаў Сцяпанавіч Сталыгва, інжынер-тэхнолаг Юры Левандравіч Іваноўскі, настаўнік Уладзіслаў Каетанавіч Калашэўскі і інш [17, 67].
Ведаючы, што чытачы на Беларусі былі пераважна двух веравызнанняў і адукацый — адны вучыліся ў рускай школе, а другія спасцігалі польскую грамату і графіку,— суполка выдвала кнігі як кірыліцай (“Жалейка”, “Шляхам жыцця” Янкі Купалы; “На дарозе новага жыцця” А. Навіны, усе драматычныя творы і інш.), так і лацінкай (усе творы В. Дуніна-марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, “Пан Тадэвуша” А. Міцкевіча і інш.), некаторыя асобна кірыліцай і лацінкай (“Беларускі лемантар”, “Першае чытанне” Цёткі), а таксама двума шрыфтамі адначасова (тры альманахі “Маладая беларусь”). Такое становішча было не на карысць выдавецтву. Выданне тых самых кніг двойчы — кірыліцай і лацінкай — патрабавала дадатковых сродкаў, за якія можна было выдаць нейкія іншыя кніжкі, патрабавала і паперы. Але на той час пазіцыя суполкі была правільнай. Яна ўлічвала гістарычныя ўмовы развіцця беларускага грамадства, канкрэтную сітуацыю часу [17, 69].
Першый кнігай, якую выдала суполка, быў беларускі буквар — “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (выйшаў ананімна, але аўтарам яго лічаць К. Каганца). Лемантар стаў пачаткам стварэння беларускіх падручнікаў, у прыватнасці буквароў. У 1906 г. суполка выпусціла “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, аўтарам якога была Цётка. Хрэстаматыя стала пэным працягам лемантара і была разлічана на дзяцей першага класа. Ва ўмовах, калі не існавала беларускай школы, калі мала хто бачыў ці чытаў кніжку, надрукаваную па-беларуску, выданне гэтых кніжак мела вялікае грамадскае і палітычнае значэнне [17, 70].
Акрамя выдання і продажу сваіх кніг суполка ўзяла на камісію і пачала прадаваць ранейшыя беларускія выданні: кнігі пра Беларусь на рускай і польскай мовах (найперш выданні І. Насовіча, Е. Раманава, П. Шэйна, М. Нікіфарощскага, У. Дабаравольскага, Я. Карскага і інш.) [17, 71].
У рабоце выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” меліся свае цяжкасці і перашкоды: мала было грашовых сродкаў, амаль не было кваліфікаваных рэдакцыйных работнікаў, наборшчыкаў, не ўсе планы выконваліся, не ўсе кнігі выходзілі ў тэрмін, які абяцалі чытачам [17, 73].
2 снежня 1906 г. “Наша ніва” паведаміла пра падрыхтоўку пецярбургскай выдавецкай суполкай да выдання падпісной серыі “Беларсукія песняры” ў 8 тамах. Але ж з аб’яўленых 8 кніг выйшла 6 [17, 71].
Суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” не была нелегальнай. Забарона з беларускай мовы была знята. Але выданне беларускіх кніг і іх шырокае распаўсюджанне было і псіхалагічна і палітычна вельмі непажаданай з’явай для царскіх чыноўнікаў. Не паспелі з’явіцца першыя выданні суполкі, як на іх адразу пачаліся нападкі. 22 верасня 1908 г. А. Кемерлінг — старшыня Віленскага часовага камітэта па справах друку — пасылае ў Пецярбургскі камітэт па справах друку Купалаву “Жалейку” і Багушэвічавы “Дудку” і “Смык” з запытаннем: “Виленский временный комитет по делам печати имеет честь покорнейше просить С.-Петербургский комитет с возвращением названных брошюр почтить уведомлением, могут ли они быть допущены к обращению” [17, 73].
Надрукаваннем дапаможнікаў для навучання дзяцей, выпускам серыі “Беларускія песняры” суполка ў вачах грамадскасці стала саліднай арганізацыяй. Яна не толькі несла асвету цёмнаму народу, пашырала веды, кнігу, але і напаўняла сэрцы чытачоў, падпісчыкаў высокім патрыятычным гонарам за адраджэнне народа. Што, безумоўна, было вельмі недаспадобы царскаму ўраду [17, 72].
Цікавай
старонкай у гісторыі суполкі
“Загляне сонца і ў наша аконца”
была спроба стварэння літаратурна-
Выдадзеныя 3 сшыткі альманаха “Маладая Беларусь” сведчылі аб тым, што беларускі народ мае творчыя сілы, якія маглі б выдаваць салідны часопіс, які адыграў бы значную ролю ў развіцці нашай літаратуры пачатку ХХ ст., ва ўдасканаленні яе стыляў, жанраў, паэтычных форм, творчых індывідуальнасцей паэтаў, празаікаў, крытыкаў.
Важна падкрэсліць, як суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” актыўна прапагандавала беларускую кнігу. У Варшаве, Вільні, Мінску, Гродна, Гомелі, Віцебску і іншых гарадах былі адкрыты контрагенцтвы выдавецтва. З Пецярбурга дасылаліся і прадаваліся кнігі чытачам. У “Нашай ніве” суполка пастаянна друкавала аб’явы і дасылала кнігі кожнаму, хто звяртаўся на склад выдавецтва [17, 74].
За гады свайго існавання суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” здолела выпусціць цэлую бібліятэчку з 39 кніг літаратурнага, грамадска-палітычнага, бытавога, навукова-папулярнага зместу, агульным тыражом больш за сто тысяч экземпляраў.
Які ж лёс гэтых кніг?
Пытанне гэта мала даследавана. Некаторыя звесткі, знойдзеныя ў перыядычных выданнях і архівах, сведчаць, што кнігі распаўсюджваліся і пасля спынення дзейнасці арганізацыі.
Менавіта беларуская выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” вярнула народу лепшыя здабыткі беларускай літаратуры ХІХ ст., паказала ўдзельнікам літаратурнага працэсу на Беларусі ў пачатку ХХ ст., што яны маюць на што апірацца, маюць у каго вучыцца, могуць пераймаць, пашыраць і угрунтоўваць лепшыя ўзоры беларускай рэалістычнай літаратуры мінулага.
Выпусціўшы кнігі і давёўшы іх да масавага чытача, выдавецтва ўзняло беларускую літаратуру на новую ступень, надало ёй статус самастойнасці, паставіла поруч з іншымі літаратурамі суседніх народаў. А з ростам нацыянальнай літаратуры расла нацыянальная самасвядомасць народа, пачуцці нацыянальнай годнасці, патрыятызму, выхоўвалася культура чалавека [17, 75].
У наш час, калі кнігавыданне набыло сапраўды ўсенародны характар, асабліва глыбока раскрылася веліч спраў Скарыны, яго паслядоўнікаў і такіх выдавецкіх суполак, як “Загляне сонца і ў наша аконца”, што дзейнічалі на пачатку ХХ ст. Аднак трэба адзначыць, што за 400 год пасля выдання першай беларускай кнігі амаль нічога не было зроблена па далейшаму развіццю беларускага кнігадрукавання. Сапраўды вялікі размах атрымала кнігавыдавецкая справа ў рэспубліцы толькі ў гады савецкай улады [1, 195].
Велізарнае значэнне ў першыя гады савецкай улады мела кнігавыдавецкая справа ў сувязі са стварэннем і развіццём новай школы, якой неабходны былі падручнікі, мастацкая і педагагічная літаратура.
Першыя партыйныя і савецкія выдавецкія цэнтры на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў канцы 1917 — пачатку 1918 г. Менавіта з іх дапамогай стваралася ў маладым савецкім асяроддзі моцная палітычная база [1, 202].
У 1918 г. шырокую дзейнасць разгарнуў выдавецкі аддзел Белнацкама са сваімі пададдзеламі ў Петраградзе, Віцебску і Смаленску. Кіраваў адзелам вядомы беларускі пісьменнік Д. Ф. Жылуновіч (Цішка Гартны). У той час гэта была адзіная выдавецкая ўстанова, якая арганізавала выпуск літаратуры на беларускай мове. Але ж тэматыка ўсіх выданняў Белнацкама была цалкам палітызавана і прысвечана сацыялістычнай барацьбе. Паколькі не было арыгінальных твораў на гэтую тэму, на беларускую мову перакладаліся найбольш актуальныя працы з рускай. Для гэтага ў выдавецкім аддзеле была створана калегія перакладчыкаў. Такім шляхам было выдадзена дзесяць кніжак тыражом ад трох да дваццаці тысяч экземпляраў кожная. Некаторыя з іх перавыдаваліся.
Акрамя кніг, перакладзеных з рускай мовы, выдаваліся газета “Дзянніца”, часопісы “Чырвоны шлях”, “Беларуская крыніца”. Быў выпушчан таксама зборнік “Зажынкі”, у які ўвайшлі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, канстанцыі Буйлы, Цішкі Гартнага і іншых беларускіх пісьменнікаў.
У выданнях Белнацкама шырока расказвалася пра задачы савецкай улады, шмат месца ўдзялялася пытанням нацыянальнай палітыкі Савецкай рэспублікі, прапагандаваліся ідэі інтэрнацыянальнага аб’яднання ўсіх народаў многанацыянальнай Расіі, вялася рашучая барацьба супраць сацыял-шавіністычных ідэй.
Новы перыяд у развіцці кнігавыдавецкай справы Беларусі пачаўся пасля ўтварэння БССР (1 студзеня 1919 г.) [1, 208].
У далейшым задачы ўзмацнення ідэалагічнай работы сярод працоўных мас, развіццё школы, навукі, літаратуры паставілі на першы план патрабаванні спецыялізацыі выдавецтваў [1, 210].
Толькі за першы год работы выпуск кніг у параўнанні з папярэднім годам павялічаўся па аб’ёму амаль у два разы, а па тыражу — у пяць разоў. У цэлым выпуск кніжнай пардукцыі БССР к канцу аднаўленчага перыяду дасягнуў значных памераў. У 1925 г. было выдадзена 362 кнігі тыражом больш двух мільёнаў экземпляраў. На змену брашуры, лістоўцы прыходзіць кніга. Значна паляпшаецца яе афармленне. Павялічваецца выпуск маннаграфій, падручнікаў, буйных мастацкіх твораў [1, 214].
Выдатнай падзеяй у рабоце беларускіх выдавецтваў быў выпуск падручнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Былі выдадзены падручнікі па граматыцы беларускай мовы, па гісторыі БССР, гісторыі беларускай літаратуры, геаграфіі, алгебры, фізіцы, геаметрыі, біялогіі і інш. Гэта стварала магчымасць часткова задаволіць вялікія патрэбы ў вучэбнай літаратуры.