Віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, словаўтваральная, граматычная
Реферат, 10 Декабря 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.
Содержание работы
Увядзенне 3
1.Паняцце слова ” інтэрферэнцыя” 5
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка 5
3.Стан і перпектывы развіцця мовы 9
ГЛАСАРЫЙ 9
ЛІТАРАТУРА 11
Файлы: 1 файл
Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных.docx
— 39.92 Кб (Скачать файл)Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
«Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО»
Рэферат
па дысцыплiне «Беларуская мова»
Тэма: " Віды інтэрферэнцыі: фанетычная, акцэнтная, лексічная, словаўтваральная, граматычная"
Выканала ________навучэнка 1 курса
групы 1327 зс
адносін і менеджменту
Аляксандраўна
Мінск 2013
Змест
Увядзенне 3
1.Паняцце слова ” інтэрферэнцыя” 5
2.Віды моўнай
інтэрферэнцыі і іх
3.Стан і перпектывы развіцця мовы 9
ГЛАСАРЫЙ 9
ЛІТАРАТУРА 11
Увядзенне
Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.
Паводле даных Акадэміі навук Францыі, насельніцтва зямнога шара гаворыць не менш чым на 2796 мовах, якія аб’ядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўваюць ад 7 да 8 тысяч дыялектаў. Нямецкія ж вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мёртвых моў.
Стварэнне моўнай карты свету з кожным днём становіцца справай усё больш цяжкай, бо практычна на Зямлі няма аднамоўных краін і нават буйных гарадоў.
Зразумела, што зберажэнне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры – факт пазітыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэнне, чым правіла. Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).
На тэрыторыі Беларусі,
як сведчаць шматлікія факты, розныя
тыпы двухмоўя і нават шматмоўя заўсёды
былі важнымі элементамі гісторыі беларускага
народа. Так, у перыяд Вялікага княства
Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае
пісьмовае і вуснае двухмоўе, якое
ўзнікла яшчэ ў старажытнарускую
эпоху. Значна мацней праяўлялася беларуска-польскае
двухмоўе, што працягвалася амаль
чатыры стагоддзі. Даволі адчувальным
было таксама беларуска-лацінскае
двухмоўе, уласцівае пераважна адукаваным
колам насельніцтва. Практыкавалася
беларуска-татарскае, беларуска-яўрэйскае,
беларуска-літоўскае двухмоўе і
інш. Што датычыцца беларуска-
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:
- індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;
- руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;
- індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.
Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча ахарактарызаваў у свой час В. фон Гумбальт, які зазначыў, што “мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і цяжка ўявіць сабе што-небудзь больш тоеснае”. У мове акумулюецца духоўная энергія народа. Яна з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова – генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці.
1.Паняцце слова ” інтэрферэнцыя”
Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыёхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя. вірусаў”. Лац.inter- ‘ паміж’ +ferens-.‘які.нясе,.нясучы’.
Інтэрферэнцыя хваль – з’ява, якая наглядаецца пры адначасовым распаўсюджанні ў прасторы некалькіх хваль і якая заключаецца ў стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае чаргаванне светлых і цёмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з’ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова – на русскую.
Блізкароднасны характар беларускай
і рускай моў абумоўлівае шматлікасць
і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак
пры маўленні на той ці іншай мове.
Аднак яны не ўплываюць на працэс
разумення выказванняў як на беларускай,
так і на рускай мовах. Таму праблема
інтэрферэнцыі для беларуска-
Беларуска-руская і руска-беларуская
інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная
і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку,
акцэнтуацыю,.марфалогію,.лексі
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі
і іх характарыстыка
Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:
- фанетычная;
- акцэнтная;
- лексічная;
- граматычная;
- словаўтваральная.
Фанетычная інтэрферэнцыя звязаная з адметнасцямі фанетычных сістэм розных моваў, і прыводзіць да парушэння арфаэпічных нормаў мовы.
Фанетычная сістэма (мовы) або гукавы лад (мовы), збор усіх гукаў, якія служаць дзеля дыферэнцыяцыі словаў і марфем пэўнай мовы. У гэтым плане гукі, што ўваходзяць у фанетычную сістэму, адпавядаюць фанемам. У сваю чаргу, сістэма фанем, нароўні з паасобнымі фанемамі, з'яўляе адну з найбольш характэрных асаблівасцяў канкрэтнай мовы.
Фанетычная сістэма (гукавы лад) адлюстроўваецца ў алфавіце і правілах чытання літар і іх спалучэнняў (графічных правілах), а таксама ў правілах напісання ў словах літар, што абазначаюць пэўныя гукі (арфаграфічных правілах).
Беларускае літаратурнае вымаўленне
доўгі час фарміравалася
Стабілізацыя норм вымаўлення адбывалася ў цесным узаемадзеянні з выпрацоўкай і кадыфікацыяй правілаў беларускага правапісу, на што значна паўплывала рэформа правапісу (1933). Лічыцца (М. В. Бірыла), што стабілізацыя літаратурнага вымаўлення адбылася к канцу 1930-х гг., з ліквідацыяй пэўных супярэчнасцяў пры ўдакладненні правапісу (1957).
- змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);
- прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);
- [р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза ( рус. жень- шень, берёза);
- [г] – фрыкатыўны;
- наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);
- наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);
- наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);
- падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);
- наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў – крыві (рус. глотать, крови);
- захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).
Марфалагічная інтэрферэнцыя:
- чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);
- наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);
- ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);
- ужыванне канчаткаў –у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб’ёму, снегу, рэалізму (рус. углерода, снега, объёма);
- наяўнасць канчаткаў –у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою (о трактористе, о герое);
- абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты (рус. построен, раскрыт);
- наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму (рус. моего, твоего, своего);
- наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць (рус. экспортируют, транспортируют, возит);
- наяўнасць суфіксаў –учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы (рус. конкурируя, распределяя);
- адсутнасць.зваротнай.формы.дзе
епрыметнікаў:.(рус.) распространяющийся – (бел.) які распаўсюджаны.
Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять). Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на ўласна-лексічную (калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливым Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин); лексіка-стылістычную (рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), руск. смак (разм.) – бел. смак (літаратурн.).Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка ‘укачванне – бел. качка ‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’.
Сінтаксічная.інтэрферэнцыя
Асаблівасці кіравання
ў словазлучэннях:
- падзякаваць сястры – (рус.) благодарить сестру;
- жарты з мяне – шутки надо мной;
- гаварыць пра ўраджай – говорить об урожае;
- ажаніцца з Валяй – жениться на Вале;
- сустракацца па вечарах – встречаться по вечерам;
- бачыў на свае вочы – видеть своими глазами;
- хварэць на грып – болеть гриппом;
- глядзець сябе – смотреть за собой;
- два (тры, чатыры) дамы (сувязь: дапасаванне) – два дома;
- пайсці ў грыбы – пойти за грибами;
- пайсці па ваду – пойти за водой;
- старэйшы за ўсіх – старше всех;
- за пяць кіламетраў ад аб’екта – в пяти километрах от объекта.