Лекции по "Методике преподавания белорусского языка"
Курс лекций, 16 Мая 2014, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Аналіз моўнага асяроддзя вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным.
Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове.
Файлы: 1 файл
Беларуская мова.doc
— 3.03 Мб (Скачать файл)- поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа;
- дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус
афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы,
напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская;
у Канадзе – англійская і французская.
- Прынцыпы навучання беларускай мове. Вядучыя прынцыпы навучання беларускай мове у рускамоунай дапаможнай школе.
Захаванне прынцыпу навуковасці – выкананне патрабавання аб адпаведнасці зместу навучання беларускай мове сучаснаму стану развіцця навукі аб мове. Разам з тым школьнае навучанне мове, адукацыйныя тэхналогіі павінны ўлічваць тыя змены і дасягненні ў лінгвістыцы і метадычнай навуцы. Менавіта гэта з’яўляецца асноўнай прычынай змен і ўдакладненняў праграмы па беларускай мове.
Адным з найбольш важных прынцыпаў дыдактыкі ў працэсе навучання з’яўляецца прынцып калектыўнасці, які раскрывае паняцце ‘сумесная’ дзейнасць: настаўнік і вучні разам імкнуцца да выканання пастаўленай мэты, для чаго яны павінны выканаць у пэўнай паслядоўнасці пэўныя дзеянні, накіраваныя на яе дасягненне.
Каб працэс навучання быў актыўным, вучні праяўлялі ініцыятыву, умелі самастойна і творча працаваць на ўроку і дома, настаўнік павінен арганізаваць і забяспечыць актыўнасць вучняў. Прынцып актыўнасці – другі прынцып дыдактыкі, які выкарыстоўваецца ў методыцы мовы.
Шлях да арганізацыі актыўнасці ляжыць праз прымяненне прынцыпу праблемнасці, г. зн. перад вучнямі павінна быць пастаўлена праблема, для вырашэння якой яны павінны атрымаць, “здабыць” веды, выпрацаваць навыкі і ўменні, якія акрэслены праграмай курса, планам урока і г. д. Адчуваць неабходнасць – гэта мець патрэбу вырашыць пастаўленую праблему, г. зн. настаўнік павінен матываваць дзейнасць вучняў. У выніку выдзяляецца матывацыйны прынцып дыдактыкі.
Прынцып індывідуалізацыі ў навучанні мове дазваляе забеспячэнне эфектыўнасці навучання розных вучняў, напрыклад, паводле ўспрымання матэрыялу (зрокавае, слыхавое, маторнае), для чаго патрэбна ўлічваць асаблівасці і тых, і другіх, і трэціх. І ўсё ж індывідуальны падыход не азначае выкарыстання яго да бясконцасці: лепш на аснове прынцыпу актыўнасці дабівацца, каб вучні выбіралі з прапанаваных варыянтаў той, які адпавядае іх індывідуальнасці.
Працэс навучання, вывучэнне курса беларускай мовы адбываецца паслядоўна – прынцып паслядоўнасці. Напрыклад, на ўроках мовы ад класа да класа вывучаецца раздзел за раздзелам, адна адзінка мовы за другой, пачынаючы ад простага і разам з тым неабходнага для далейшага вывучэння, у прыватнасці – фанетыкі, усведамлення гукавой сістэмы мовы, затым марфемікі – марфемнага складу слова, лексікі і фразеалагіі – слова і фраземы, марфалогіі – формы слова і часціны мовы, сінтаксісу – словазлучэння, сказа, тэксту. Змест курса беларускай мовы ў школе пабудаваны ў пэўнай сістэме і паслядоўнасці, у адпаведнасці з логікай навукі аб мове. У межах кожнага раздзела вывучэнне адбываецца на аснове прынцыпу паслядоўнасці – ад пытання да пытання.
Вядучыя прынцыпы навучання беларускай мове у рускамоунай дапаможнай школе – улiк асаблiвасцей развiцця вучняу з iнтэллектуальнай недастатковасцю.
- Агульнадыдактычныя метады навучання мове. Вядучыя метады навучання беларускай мове у рускамоунай дапаможнай школе.
Метады навучання, выдзеленыя паводле крыніцы атрымання ведаў, падзяляюцца на тры групы:
- слоўныя метады – слова настаўніка, метад гутаркі, метад работы з падручнікам, даведачнай літаратурай;
- наглядныя метады – ілюстрацыя, дэманстрацыя, метад назірання і аналізу, экскурсія;
- практычныя метады – метад практыкавання, метад самастойнай працы, лінгвістычны эксперымент.
М е т а д с л о в а н а с т а ў н і к а скарыстоўваецца ў розных формах і з рознымі мэтамі – апавяданне, апісанне, тлумачэнне, лекцыя, паведамленне мэты, зместу задання, умоў яго выканання, падагульненне, вывады, каменціраванне і пад., можа быць кароткім і працяглым па часе, выкарыстоўвацца на розных этапах урока. Да яго прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: правільнасць, дакладнасць, выразнасць, лагічнасць, з адпаведнай умовам вобразнасцю, эмацыянальнасцю, вышынёй тону і голасу.
М е т а д г у т а р к і – пытальна-адказавая форма работы настаўніка і вучняў – надзвычай шырока выкарыстоўваецца на ўроках мовы. У залежнасці ад мэты метад гутаркі выступае ў сваіх разнавіднасцях: 1) падрыхтоўчая, калі настаўнік серыяй пытанняў, пабудаваных у пэўнай паслядоўнасці, узнаўляе вывучаны матэрыял, рыхтуючы такім чынам да паведамлення новага ці ўключаючы ў працу; 2) паведамляльная, калі ў ходзе гутаркі з вучнямі настаўнік, актывізуючы ўвагу, іх разумовую дзейнасць, тлумачыць новы матэрыял; 3) эўрыстычная, калі ў ходзе гутаркі настаўнік падводзіць вучняў да самастойных вывадаў і адкрыцця ведаў; 4) узнаўляльная, калі гутарка праводзіцца з мэтай узнавіць вывучаны матэрыял, паўтарыць пройдзенае, ці абагульніць вядомае па частках у адно цэлае; 5) паўтаральна-абагульняльная, калі праводзіцца паўтарэнне вывучанага ў папярэднім класе. Пры правядзенні метаду гутаркі асноўная ўвага надаецца фармулёўцы пытанняў, якія вызначаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю іх пастаноўкі, недвухсэнсоўнасцю, паўнатой афармлення (адпаведна гэтаму і патрабаванне аб поўным адказе), дакладнасцю і зразумеласцю.
М е т а д р а б о т ы з п а д р у ч н і к а м – неад’емная частка амаль кожнага ўрока беларускай мовы, выкарыстанне якога абумоўлена не толькі мэтай замацавання ведаў (чытанне тэарэтычнай часткі ці іншая праца з ёю), але і атрымання іх самастойна. Якраз апошняе патрабуе падрыхтоўкі вучняў да працы з падручнікам (навучыць выдзяляць асноўныя палажэнні, складаць план, рыхтаваць пераказ зместу параграфа ці вызначаць умовы дзеяння правіла, паслядоўнасць аперацый яго прымянення і інш.), і ведання імі падручніка (яго зместу, структуры).
Слоўныя метады цесна звязаны з нагляднымі, роля якіх – служыць крыніцай атрымання ведаў і апорай для пазнавальнай дзейнасці вучняў. Асаблівае месца і роля адводзіцца метаду н а з і р а н н я і а н а л і з у моўных з’яў і фактаў. Выпрацоўка ўмення назіраць дазваляе вучням адбіраць моўныя факты для неабходных вывадаў і абагульненняў. Як правіла, гэты метад выкарыстоўваецца ва ўзаемасувязі з іншымі, найбольш слоўнымі метадамі.
Метад і л ю с т р а ц ы і, як правіла, звязаны з выкарыстаннем наглядных сродкаў рознага тыпу, а метад д э м а н с т р а ц ы і – з тэхнічнымі сродкамі, але ў абодвух выпадках шырока задзейнічана зрокавая памяць вучняў, што дазваляе выкарыстоўваць тэрмін метад н а г л я д н а с ц і. Выкарыстанне метаду нагляднасці ў спалучэнні з іншымі метадамі, напрыклад, словам настаўніка, гутаркай, працай з падручнікам і інш., выклікае цікавасць у вучняў, узбагачае працэс навучання, робіць больш лёгкім і даступным засваенне матэрыялу, служыць сродкам стварэння маўленчай сітуацыі.
Вядучыя метады навучання беларускай мове у рускамоунай дапаможнай школе – наглядныя метады.
- Змест навучання беларускай мове у 1-5 класах дапаможнай школы з беларускай мовай навучання.
І КЛАС
1. Навучанне грамаце і развіццё маўлення
1) дабукварны перыяд – 1 чвэрць
Выказыванне згоды, выкананне простых даручэнняу.
Работа над словам, сказам, складам, гукам.
2) букварны перыяд
1-й этап Гукi а, у, о, м, с, х.
2-1 этап Гукi i лiтары ш, л, н, ы, р, i, к, п, т
2. Навучанне пiсьму
II класс
III клас
IV класс
V класс
- Змест навучання беларускай мове у 6-10 класах дапаможнай школы з беларускай мовай навучання.
6 клас
1. Гукi i лiтары.
2. Слова.
3. назоунiк.
4. Прыметнiк.
5. Сказ.
7 клас
1. Чытанне.
2. Слова
3. назоунiк.
4. Прыметнiк
5. займеннiк.
6. дзеяслоу.
7. Сказ.
8 клас
1. Чытанне.
2. Слова
3. назоунiк.
4. Прыметнiк
5. займеннiк.
6. дзеяслоу.
7. Сказ.
8. Пайтарэнне вывучаннага за год.
- Змест навучання беларускай мове у 11-12 класах дапаможнай школы з беларускай мовай навучання.
11 клас
12 клас
- Сутнасць адрозненняу у змесце навучання па прадмеце "Беларуская мова" у дапаможнай школе з рускай i беларускай мовам1 навучання.
Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове.
Для дзяцей з роднай рускай мовай веданне беларускай магчыма на вусным узроўні з засваеннем лексіка-граматычнага мінімуму, які забяспечвае валоданне вуснай мовай на ўзроўні разумення, чытання, маўлення і элементарнай пісьмовай мовай.
Агульнымі задачамі навучання другой мове з’яўляюцца:
- развіццё ў вучняў цікавасці і любові да мовы, усведамлення яе прыгажосці;
- выхаванне патрэбы карыстацца моўным багаццем, удасканальваць уласнае вуснае і пісьмовае маўленне;
- фарміраванне моўнага чуцця;
- раскрыццё для вучняў культуралагічнага і выхаваўчага патэнцыялу беларускай мовы, цеснай сувязі з гісторыяй, духоўнай культурай, менталітэтам народа;
- развіццё інтэлектуальных і эмацыянальна-творчых здольнасцей вучняў.
У адносінах да вывучэння беларускай мовы можна сфармуляваць наступныя задачы:
- авалодванне мовай як сродкам зносін у працэсе фарміравання навыкаў маўленчай дзейнасці (аўдзіравання, гаварэння, чытання, элементарнага пісьма);
- засваенне элементарнага практычнага курса мовы, неабходнага для адноснай арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці.
У дапаможнай школе з беларускай мовай навучання вывучэнне беларуская мовы пачынаецца з 1 класа.
У дапаможнай школе з рускай мовай навучання вывучэнне беларуская мовы пачынаецца з 6 класа.
- Задачы i этапы навучання грамаце дзяцей з iнтэлектуальнай недастатковасцю.
- Асаблівасці адпрацоукі навыкау пісьма з дзецьм1 з 1нтэлектуальнай недастатковасцю. Вучэбныя дапаможнш. Адрозненш ад агульнаадукацыйнай школы.
Для навучання звязнаму пісьмоваму маўленню характэрна тая ж тыпалогія практыкаванняў, што і для вуснага маўлення. Адрозненне ў тым, што практыкаванням пісьмовага характару папярэднічае іх вуснае выкананне ці аналагічныя вусныя практыкаванні.
На пачатку перавага аддаецца маўленчым практыкаванням з апорай на ўзор і вуснае маўленне: прачытаць тэкст і пісьмова адказаць на пытанні; па апорных словах скласці сказы і запісаць; запісаць сказы, уставіўшы ў іх неабходныя словы; запісаць тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары; пераказаць тэкст па малюнках і г. д. Затым уводзяцца трансфармацыйна-канструктыўныя практыкаванні: размясціць і запісаць сказы у такім парадку, каб атрымаўся тэкст; падзяліць тэкст на часткі, вызначыць, пра што расказваецца ў кожнай з іх; скласці план тэксту ў выглядзе пытанняў; прадумаць і запісаць канцоўку тэксту; прадумаць і запісаць, з чаго можа пачынацца тэкст; дапісаць прапушчаную частку тэксту; пісьмова пераказаць тэкст; перакласці тэкст. І, нарэшце, практыванні прадуктыўнага тыпу: скласці пісьмовае апісанне прадмета; напісаць пісьмо; па апорных словах і малюнках скласці тэкст; расказаць пісьмова пра сябе, сваіх сяброў.
Падручнік – асноўны сродак навучання беларускай мове; з гісторыі яго падрыхтоўкі. Лічыцца, што падручнік з’яўляецца “асноўным дапаможнікам, які ў прынцыпе вызначае ўсю сумесную працу настаўніка і вучняў у складаным працэсе навучання іх маўленчай дзейнасці і вывучэння імі мовы як грамадскай з’явы і семіятычнай (знакавай)”
Вучэбныя дапаможнікі дапаможная школы з беларускай мовай навучання):
- Альфер М.В., Сафонава А.П. Беларуская мова, III клас (у 2-х частках);
- Ляшчынская Т.Л., Чэркас А.Л. Беларуская мова, IV клас (у 2-х частках)
- Змушко А. М. (падручнiчнiki для вучныу розных класау як для дапаможная школы з рукай мовай, так i для дапаможнай школы з беларускай мовай).
Падручнiki для дапаможный школ адрознiваюцца ад агульнаадукацыйнай школы тым, што у iх матэрыял адпавядае асаблiвасцям вучняу с асаблiвасцямi развiцця. Акрамя гэтага, падручнiкi для дапаможная школы больш наглядныя.