Берасцейская церковная уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат

Описание работы

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.

Содержание работы

Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116

Файлы: 1 файл

уния 1.docx

— 177.80 Кб (Скачать файл)

 

Філалагічныя працы Я.Ф.Карскага праліваюць святло на спецыфіку культурна-моўных працэсаў на Беларусі ў ХVI-ХІХ ст. і месца ў іх уніяцкай царквы [108]. Мастацтвазнаўца М.Шчакаціхін прадпрыняў спробу сістэмнага аналізу айчыннага сакральнага мастацтва [109]. Аднак сталінская барацьба з нацдэмаўшчынай на 40 годоў спыніла яго вывучэнне.

 

Беларускія каталіцкія святары 20-30-х  г. бачылі ва уніяцтве ідэю, якая кансалідуе беларускі народ, пазбаўляе яго  залежнасці ад іншаканфесійных суседзяў, а па вялікім рахунку, сілу, здольную аб'яднаць Усход і Захад [110]. Адзін  з іх - філосаф-паэт К.Сваяк лічыў  яго найбольш адпаведнай нашаму народу формай хрысціянства і адзінай падставай  для ўсебаковага развіцця нацыі  з захаваннем усіх яе народных асаблівасцяў [111].

 

Працамі айчынных гісторыкаў эпохі  беларусізацыі і прысланых ім на дапамогу неардынарных расійскіх (У.Пічэта, М.Нікольскі) і ўкраінскіх (А.Савіч) вучоных, а таксама заходнебеларускіх  даследчыкаў быў зроблены прынцыповы паварот у вывучэнні уніяцкай праблематыкі. На змену набіўшым за ХІХ ст. аскоміну, але меўшым плён спекуляцыям вакол этнічнай тоеснасці уніятаў гісторыкаў заходнерускай школы з пачатку ХХ ст. прыходзіць асцярожная цікавасць да этнакультурнага патэнцыялу уніяцтва, які па-ранейшаму ў цэлым трактуецца адмоўна. У 20-я г. яна змяняецца шчырым зацікаўленнем беларускай нацыянальнай (таксама, як і ўкраінскай) гістарыяграфіі культурна-інтэлектуальнай творчасцю уніяцкай царквы (працы А.Савіча, В.Ластоўскага), хоць дзесяцігоддзем пазней савецкая гістарычная навука з яе атэістычным падыходам, які наогул выключаў рэлігію з паняцця культуры, супрацьпастаўляў любую рэлігію духоўнаму прагрэсу, пераняла ад дарэвалюцыйнай у спадчыну традыцыйную варожасць да уніі.

 

У 30-я г. на галовы гісторыкаў нацыянальнай арыентацыі пасыпаліся ахінутыя ў навуковыя  адзенні палітычныя абвінавачванні. Іх навуковыя выкладкі былі прызнаны шкоднымі для ўмацавання ідэйна-палітычнага  адзінства савецкага народа і  аддадзены гістарычнай навукай  СССР забыццю як не ўяўляючыя навуковай  каштоўнасці. Іх кнігі на шмат дзесяцігоддзяў папалі пад забарону, самі яны былі звергнуты з навукова-гістарычнага Алімпу, падвергліся рэпрэсіям або вымушаны былі эміграваць. Уніяцкая праблема стала небяспечнай для даследавання і папоўніла негалосны спіс табуіраваных тэм, якія старанна абыходзілі гісторыкі.

Глава 5

Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я  гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса

 

На змену ўзмоцненай увагі да уніяцтва ўсходнеславянскай гістарыяграфіі апошняй трэці ХІХ - першай трэці ХХ ст. прыйшла тэндэнцыя да застою ў вывучэнні праблемы, якую ў 30-80-я гады лічылі неактуальнай, далёкай ад культурных патрэб пралетарыяту, а пасля Вялікай Айчыннай вайны і наогул лічылі за лепшае не акцэнтаваць на ёй увагу. За гэтыя 60 гадоў у Савецкай Беларусі выйшла толькі адна праца аб уніі - папулярна-прапагандысцкая брашура В.Ф.Гапановіча і Л.А.Царанкова "Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы" [112].

 

Гісторыя, рэлігія і культура пасляберасцейскай  Беларусі была амаль выключана з  поля зроку гісторыкаў. Усялякія сцвярджэнні  аб спрыянні уніяцкай царквы культурнаму  развіццю беларускага і ўкраінскага  народаў абвяшчаліся фальсіфікатарскімі. Паказальна, што прынцыпова варожая  да рэлігіі і царквы савецкая гістарыяграфія цалкам унаследавала канфесійны дух  старой імперскай школы. Ідэя аб супрацьстаянні на Беларусі "истинной православной" Русі каталіцкаму Захаду, якая зыходзіла яшчэ ад маскоўскай кніжнасці ХVІ ст., узмоцненая славянафільскай літаратурай ХІХ ст, была пракарэктавана з марксісцкіх пазіцый - дапоўнена тэзісам аб вырашальнай ролі народных мас у гісторыі і патрабаваннем класавага падыходу. Наступленне каталіцтва і уніі атаесамлівалася з узманеннем прыгонніцтва, барацьба за праваслаўе - з абаронай беларусаў і ўкраінцаў ад росту феадальнага ўціску. Уніяцтва па-ранейшаму звязалася з польскасцю, беларускім і ўкраінскім сепаратызмам, нацыянальна-вызваленчым рухам, ухвалялася царская палітыка ліквідацыі уніяцкай царквы.

 

Берасцейская унія стала падчаркай  беларускай гістарычнай навукі, хоць і закраналася ў ёй толькі мімаходзь. С.Перцаў назваў яе антыдэмакратычным (накіраваным на ўзмацненне феадальнага  прыгнёту) і антырускім актам, меўшым на мэце "адрыў … мас ад сваёй  роднай культуры" [113]. Разглядаючы  унію скрозь прызму ўсходнеславянскага адзінства, аўтары небеспадстаўна бачылі ў ёй сілу, якая дыферэнцыравала  беларускі народ ад рускага, што, аднак, ёй ставілася ў віну. Сталінізм, а затым застойны перыяд, затрымалі распрацоўку гісторыі уніі ў СССР - надалі ёй аднабаковы характар, ізалявалі савецкіх вучоных ад дасягненняў сусветнага уніязнаўства, практычна выключылі магчымасць выкарыстання замежных крыніц. У гэтым інфармацыйным вакууме запанавалі цытатніцтва і дагматызм.

 

Антысавецкая пазіцыя зарыентаванай  на Ватыкан - сацыяльна-эканамічную, ідэалагічную, рэлігійную антытэзу сацыялістычнай сістэмы - уніяцкай царквы Заходняй Украіны, ліквідаванай там ў 1946 г., і сярод беларуска-ўкраінскай дыяспары абумовіла новы тур яе шальмавання ў 50-80-я г., у чым мела асаблівы поспех украінская гістарыяграфія. Вялікая плеяда гісторыкаў, філосафаў, літаратуразнаўцаў зрабілі сабе імя ў навуцы на выкрыцці антынароднай сутнасці і рэакцыйнай ролі уніяцтва, на доказах яго несумяшчальнасці з народнымі традыцыямі і згубнасці для нацыянальнай культуры. Самі назвы іх кніг гавораць за сябе [114].

 

Вялікі ўплыў на трактоўку уніі ў беларускай гістарыяграфіі 60-80-х  гадоў аказала пазіцыя "заканадаўцы  моды" ў тагачаснай навуцы Л.С.Абецадарскага, выкладзеная, у прыватнасці, у прапагандысцкай  брашуры "У святле неабвержных  фактаў" [115]. Ён лічыў Берасцейскую унію "хітрым манеўрам" Ватыкана і магнатаў Рэчы Паспалітай, якім абяцанкамі ўзнагарод і дзяржаўных пасад  удалося схіліць да яе заключэння частку вышэйшага праваслаўнага духавенства, пасля чаго на Беларусі і Украіне ўсталяваўся "рэжым дзікага нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту". Гэты "царкоўны гібрыд з праваслаўнай формай і каталіцкім зместам", на яго думку, паставіў пад пагрозу існаванне беларускай народнасці; і таму лічыць яго "беларускай народнай рэлігіяй", як робяць некаторыя гісторыкі, з¢яўляецца "кощунственной клеветой" буржуазных фальсіфікатараў нашай гісторыі.

 

Канцэпцыя гісторыі уніі, распрацаваная  беларускімі вучонымі ў 40 - 80-я г., грунтавалася на нацыянальным нігілізме, некрытычным перайманні шэрагу палажэнняў дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі, вульгарным сацыялагізме. Штучна звужалася цікавасць  да уніі, навязваўся комплекс яе няпаўнавартасці. Радавод уніяцкай царквы падаваўся  як вынік ідэйных правакацый езуітаў, арганізацыі "польскіх інтрыг", патаемна выношваемых мясцовай іерархіяй намераў татальнага акаталічвання насельніцтва з мэтай знішчэння беларускага і ўкраінскага народаў. Беларускасць звязвалася толькі з праваслаўем, а уніяцтву прыпісвалася роля ганіцеля нацыянальнай культуры, яго набыткі ў духоўнай сферы выстаўлялася як дэфармацыя гэтай культуры. Праваслаўная вера і барацьба за яе падаваліся асноўным рухавіком культурна-гістарычнага працэсу. Выпячваліся яе пакуты пад уніяцкім ярмом, але замоўчвалася, што таксама апынулася ў цісках сумежных канфесій. Асуджаючы ўсялякія спробы ВКЛ да царкоўна-рэлігійнай асобнасці, гісторыкі зыходзілі з памылковага тэзіса пра адвечную цягу беларускага і ўкраінскага народа да аб'яднання сваіх зямель вакол Масквы, заплюшчвалі вочы на адрозненні і супярэчнасці культурна-рэлігійнага развіцця ўсходнеславянскіх этнасаў.

 

Ва ўгоду палітычнай кан'юнктуры  тагачасная гістарыяграфія ў трактоўцы  падзей, з'яў і асоб, звязаных з усталяваннем, функцыянаваннем і знішчэннем уніяцтва на Беларусі ўступіла ў недапушчальны  разлад з гістарычнай рэчаіснасцю. Сапраўдныя веды падмяняліся прапагандай, паўпраўдай, а таксама замоўчваннямі, ад чаго, аднак, праблема не пераставала  існаваць.

 

Вышэйзгаданая брашура "Учарашні і  сёняшні дзень уніяцкай царквы" В.Ф.Гапановіча і Л.А.Царанкова - аўтараў, чыіх прац па айчыннай гісторыі феадальнай эпохі навуковым колам невядома, - замацоўвала ў масавай свядомасці састарэлыя пастулаты дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі аб гвалтоўным навязванні берасцейскай змовы, своекарыслівых разліках удзелу праваслаўнай іерархіі ў гэтай езуіцка-уніяцкай авантуры, пашыраемай "подкупам, падманам, тэрорам, іншымі бруднымі захадамі"; аб імкненні беларускага і ўкраінскага народаў "узнавіць дзяржаўнае адзінства сваіх захопленых Рэччу Паспалітай земляў з Расіяй, якое ідэалагічна вылівалася ў патрабаванне нацыянальнага і рэлігійнага адзінства з рускім народам; аб схільнасці уніятаў вярнуцца ў праваслаўе пасля 1772 г.; аб самаліквідацыі веры ў 1946 г. і да т.п. Уніяцкае духавенства абвяшчалася "найбольш рэакцыйным і экстрэмісцкі настроеным атрадам апостальскай сталіцы".

 

Гісторыя уніі, якая перастала быць прадметам спецыяльнага даследавання, растваралася ў 60-80-я г. у гісторыі каталіцкай экспансіі на Беларусі (працы  Я.Н.Мараша і В.А.Мацкевіча) або ў  гісторыі рускай праваслаўнай царквы (працы М.С.Корзуна). Папулярнай тэмай  для распрацоўкі стала антыуніяцкая барацьба, якая падавалася як супраціў этнацыду і разгулу тэрору ў дачыненні да беларусаў (працы А.Ф.Коршунава, А.П.Ігнаценкі, Л.С.Абецадарскага, С.В.Палуцкай, сюжэты ў даследаваннях па гісторыі беларускіх гарадоў З.Ю.Капыскага, А.П.Грыцкевіча, В.І.Мялешкі).

 

Працы Я.Н.Мараша [116] і В.А.Мацкевіча [117] ўзбагацілі веды аб палітычных і  дыпламатычных аспектах дзейнасці рымскай курыі ва Ўсходняй Еўропе. У кантэксце месца, адведзенага Беларусі ва ўсходняй палітыцы папства, яны разглядалі заключэнне уніі як стварэнне Ватыканам на беларуска-ўкраінскіх землях плацдарма для пранікнення ў Маскоўскую дзяржаву.

 

Якаў Навумавіч Мараш вывучаў  раней недастаткова ўлічваемыя палітычна-ідэалагічныя, арганізацыйныя, сацыяльна-эканамічныя аспекты каталіцкай экспансіі на Беларусі, з якіх два апошнія ім упершыню спецыяльна даследаваны ў марксісцка-ленінскай савецкай і замежнай ватыканістыцы. У манаграфіі "Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569-1795)"[118] прадпрынята спроба раскрыць сацыяльныя і эканамічныя карані уніі (побач з палітычнымі і рэлігійнымі), даказаць, што яе заключэнне было паскорана наспяваннем рэлігійна-палітычнай апазіцыі ў шырокіх масах гарадскога насельніцтва, што часам прыводзіць аўтара да ўзвядзення рэлігійнай барацьбы ў ранг барацьбы класавай. У Берасцейскай уніі ён бачыць сродак кансалідацыі пануючага класа Беларусі і Літвы з польскім панствам перад пагрозай нарастаючых сялянска-плебейскай класавай барацьбы і нацыянальна-вызваленчага руху беларускага і ўкраінскага народаў з мэтай "лепш трымаць у пакоры народныя масы". Прычына схілення праваслаўных іерархаў да уніі таксама тлумачыцца яе імкненнем умацаваць свае пазіцыі ў абстаноўцы абвастрэння класавай барацьбы.

 

Паводле Я.Н.Мараша, унія, "па разліку  яе творцаў, павінна была садзейнічаць падпарадкаванню народных мас польскім уладам і феадалам, адрыву беларусаў і ўкраінцаў ад адзінавернага братняга рускага народа", аб'яднаць палітычна і рэлігійна Беларусь з Польшчай, стаць мастом для падпарадкаавння Ватыкану Рускай дзяржавы. У захаванні уніяцтвам ранейшай абраднасці і славянскай мовы ў набажэнстве даследчык бачыць хітры ход арганізатараў, закліканы прывабіць да сябе народныя масы.

 

З працы вынікае, што на этапе падрыхтоўкі уніі Ватыканам і езуітамі выкарыстоўваліся сродкі літаратуры (прапаганда ідэі) і асветы (падрыхтоўка кадраў), з 1596 года - прымус і пагромы. Беларускасць звязваецца толькі з праваслаўем, уніяцтву прыпісваецца роля ганіцеля нацыянальнай культуры.

 

У "Очерках истории экспансии  католической церкви в Белоруссии ХVІІІ  века"[119]падкрэсліваецца грэблівае  стаўленне каталіцкіх прэлатаў да уніяцкай царквы і духавенства, бо бачылі ў  сваім дзецішчы з'яву толькі часовую, але патрэбную для поўнага трыумфа каталіцызма на беларускіх землях. Аўтар слушна зазначыў значныя поспехі уніі на Беларусі ў 70-я гады ХVІІ - сярэдзіне ХVІІІ ст., што пацвердзіў унікальнымі, ім жа уведзенымі ў навуковае абарачэнне, статыстычнымі дадзенымі з Нацыянальнага гістарычнага архіва Літвы ў Вільнюсе. Паводле іх, у 1790 г. у беларускіх паветах ВКЛ у іх тагачасных межах было 16 кальвінісцкіх, 143 праваслаўных, 183 каталіцкіх і 1999 (з іх 201 - у гарадах, астатнія - у вясковай мясцовасці) уніяцкіх прыходаў. Але гэтыя відавочныя поспехі гісторык лічыць толькі вонкавым трыумфам уніі і тлумачыць іх захадамі дзяржаўнай улады і падтрымкай магнатаў і шляхты. Адчуваючы, што толькі вонкавых фактараў недастаткова ў тлумачэнні гэткага канфесійнага раскладу, гісторык дастаткова абцякальна заўважае: "Нельга сцвярджаць, што народныя масы Беларусі аказалі поўную падтрымку уніі".

 

З аднаго боку, вучоны канстатуе значныя поспехі уніяцкай царквы ў другой палове ХVІІІ ст., але, з другога, прызнае, што народ застаўся верным сваёй мове, культуры і народнасці. Невыкананне ёй прыпісваемай ёй місіі як пераходнага маста ў каталіцызм ён тлумачыць двума фактарамі: злучэннем Беларусі з Расіяй і ўпартым супрацівам народных мас, якія бачылі ў ёй шлях да закабалення. У той жа час адзначаецца няшчырасць расійскага ўрада, які ў пошуках падстаў для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, учапіўся за абарону беларусаў ад рэлігійнага ўціску.

 

Услед за сваім настаўнікам С.В.Палуцкая ў пачатку 80-х гадоў разглядала заключэнне і распаўсюджанне Берасцейскай уніі як звяно контррэфармацыі, а  тую, у сваю чаргу, - як сістэму рэпрэсіўных мер. У гэтым кантэксце антыуніяцкая барацьба падавалася як супраціў палітыцы рэпрэсій у нацыянальна-рэлігійнай сферы [120].

 

У аглядзе амаль тысячагадовай  службы рускай праваслаўнай царквы эскплуататарскім класам, прадпрынятым М.С.Корзунам[121], адведзена пэўнае месца і для  ўкаранёнага, паводле аўтара, у свядомасць людзей уніяцтва. За лозунгам вяртання уніятаў у праваслаўе ён бачыць прыкрыццё клопату царскага ўрада "аб асвячэнні няроўнапраўнага становішча нярускіх народаў і іх эксплуатацыі рускімі дваранамі і чыноўнікамі". Згадваецца стаўшая класічнай характарыстыка, дадзеная вядомым рускім дэмакратам А.І.Герцэнам, эпохі 1840-1850-х гадоў, як таго "душеспасительного времени, когда Николай с благочестивым свирепством всекал униат в православие". З гэтай нагоды варта адзначыць: калі ў навуковых даследаваннях 30-80-х гадоў часам прабіваліся цікавыя прызнанні і неардынарныя ацэнкі Берасцейскай уніі, то ў разлічанай на масавага чытача літаратуры (падручнікі, вучэбныя дапаможікі, папулярныя публікацыі) гэтыя далікатныя тонкасці абыходзіліся маўчаннем.

 

Даследуемая літаратуразнаўцам А.Ф.Коршунавым постаць пісьменніка-палеміста, барацьбіта за праваслаўную веру і аб'яднанне беларускага народа з рускім, праціўніка царкоўнай уніі Афанасія Філіповіча [122] выклікала абвостраную цікавасць яшчэ ў расійскіх царкоўных колах. Аднак, на думку М.М.Улашчыка, ніхто яшчэ ў такой меры не ўслаўляў і не гераізаваў гэтага дзеяча, як гэта зрабіў Коршунаў, у падачы якога уніяты, адпаведна, выглядаюць зацятымі нягоднікамі і ворагамі свайго народа.

 

Уніяцкія, а дакладней, антыуніяцкія сюжэты праходзяць праз даследаванні па гісторыі беларускіх гарадоў З.Ю.Капыскага [123], А.П.Грыцкевіча [124], В.І.Мялешкі [125]. Адносна шмат пісалася тады пра манастырскае землеўладанне і пра рознага рода антыуніяцкія выступленні. У духу тагачаснай гістарыяграфічнай традыцыі А.П.Ігнаценка [126] і Л.С.Абецадарскі [127] атаесамлівалі ўвесь антыуніяцкі рух з барацьбой за далучэнне Беларусі да Расіі.

Информация о работе Берасцейская церковная уния