Берасцейская церковная уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат

Описание работы

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.

Содержание работы

Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116

Файлы: 1 файл

уния 1.docx

— 177.80 Кб (Скачать файл)

У канцы 80-х гадоў Міхаіл Каяловіч палемізуе з П.О.Баброўскім, крытыкуе яго погляды, у выніку чаго з'яўляецца 70-старонкавы "Разбор…" яго кнігі [55]. Гісторыя уніі закраналася таксама ў публічных лекцыях прафесара для пецярбургскай эліты [56], у яго багатай публіцыстычнай спадчыне.

 

Такім чынам, М.О.Каяловіч быў плённым  даследчыкам уніі, чыё імя і  працы, грунтаваныя на багатай базе архіўных крыніц, трывала ўвайшлі ў гістарыяграфію гісторыі Беларусі. Яго двухтомная "Литовская церковная унія" па багаццю гістарычнага матэрыялу і распрацоўцы першарадных архіўных крыніц з'яўляецца адной з лепшых у сваім родзе. Заслуга аўтара ў тым, што, акрамя стварэння першага, заўсёды найбольш склададзенага, выкладу гісторыі уніі, ён увёў у навуковае абарачэнне палемічную літаратуру канца ХVІ - пачатку ХVІІ ст. і вялікую колькасць фактаў.

Даследчык, на жаль, не змог стаць бесстароннім суддзёй у рашэнні праблемы гісторыі уніі, а выступіў хутчэй у ролі пракурора з абвінавачваннем у яе адрас. Аўтар не імкнуўся, як сам пазней прызнаваўся, да "бесплодной погони за объективной истиной". У аснову трактоўкі уніі ён паклаў славянафільскі суб'ектывізм, які лічыў самым лепшым з усіх суб'ектывізмаў.

М.Каяловіч выкарыстоўваў крыніцы  і з уніяцкага асяроддзя, але, перакананы ў правільнасці адзіна праваслаўна-расійскага погляду на унію, інтэрпрэтаваў іх са сваіх метадалагічных пазіцый, якія грунтаваліся на прызнанні месіянскай ролі Расіі, перавагі расійскай цывілізацыі і непрызнанні за Беларуссю права на самастойны, па-за яе межамі, шлях нацыянальна-культурнага і рэлігійнага развіцця. Зразумела, што ў інтэрпрэтацыі прафесара расійскай гісторыі карціна гісторыі Берасцейскай уніі атрымалася аднабаковай і няпоўнай. Ды й сам аўтар не лічыў сваю "Литовскую церковную унию" бездакорнай - прасіў знаўцаў прадмета ўказаць на яе пралікі. Саманезадаволенасць гэтым двухтомнікам Міхаіл Осіпавіч тлумачыў і тым, што не здолеў выкарыстаць усіх архіўных крыніц аб уніі, якіх цэлае мора, і яго хапіла б яшчэ на адно даследчыцкае жыццё, толькі больш дзейнае.

Паколькі сам аўтар лічыў галоўную працу свайго жыцця недасканалай, тым больш нам не трэба яе ідэалізаваць праз паўтара стагоддзі. Сёння відавочна, што пры ацэнцы Берасцейскай уніі, як і ўсёй айчыннай гісторыі, трэба зыходзіць не з канфесійных прярытэтаў і дамінуючага ў дадзены момант вектара палітычнага і культурнага ўплыву на Беларусь, якія ў мінулым мяняліся, а з інтарэсаў беларускага народа і з пазіцыі агульначалавечых каштоўнасцяў, да ліку якіх мы адносім сваю дзяржаву, нацыянальную мову і культуру. Тым не менш названая кніга - важкая з'ява ў беларускай гістарыяграфіі і этапны твор у даследаванні уніі. Яна вывучаецца да нашага часу, хоць і выклікае спрэчкі даследчыкаў.

Вядучы беларускі і расійскі знаўца гісторыі уніі зыходзіў з таго, што вызначальным фактарам гістарычнага развіцця Беларусі было сутыкненне дзвюх  цывілізацый, якое зводзілася да барацьбы рускай і польскай сіл. Унія - адна з  тых заганных рэчаў, якія даў Захад. Яна мела трывалыя гістарычныя задаткі  ў барацьбе праваслаўнай і лацінскай  цывілізацый. Паказваючы, як паступова "зсоўвалася заходнерускае грамадства ў бок уніі", раскрываючы яе "агульгагістарычныя і сацыяльныя ўмовы", адзначаючы, што беларуска-ўкраінскія іерархі і народ былі ўжо два стагоддзі прывучаемы да саюза з лацінскай Польшчай, гісторык, тым не менш, непаслядоўны ў поглядзе на яе вытокі. Сцвярджаючы, што "гэта чыста хатні твор Літвы", нават падрыхтаваны незалежна ад папы рымскага, падае яе ўсё ж як вынік "польско-иезуитских хитросплетений": езуіты ператварылі патранат з "блага" царквы ў пагібель для яе, езуіты падарвалі аўтарытэт канстанцінопальскага патрыярха, яны ж знайшлі нягодных людзей сярод заходнерускай іерархіі, падбухторылі іерархаў супраць брацтваў і да т.п. Падменай унутраных прадпасылак уніі знешнім уплывам Каяловіч аказаўся дастаткова далёкім ад раскрыцця сапраўдных яе прычын .

Адзначыўшы, што ідэя уніі вітала ў  галовах немалой колькасці людзей з духавенства, свецкай знаці, мяшчан і ўяўлялася ім справай зусім  годнай, Каяловіч далей настойліва навязвае думку, што пайшлі на яе адны нягоднікі, якія дзейнічалі па чужых  указаннях і кіраваліся адзіна бояззю ганенняў і пошукамі выгод. Так, найадукаванейшы чалавек свайго часу, які аказваў уплыў на палітыку Рэчы Паспалітай, Іосіф Руцкі паказаны ім несамастойным, пасрэдным, пустым чалавекам, "вузкай галавы" якога ні разу "не озарила" светлая, самастойная думка. Такая характарыстыка лідараў уніі прыходзіць у супярэчнасць і з каяловічаўскім сцвярджэннем, што на чале яе езуіты паставілі энергічных, найбольш адукаваных і даравітых людзей, праўда, "з перакананнямі больш-менш лацінскімі". Лепшай характарыстыкі заслужыў галоўны "архітэктар" уніі Іпаці Пацей - "не апошні вучоны і красамоўны прамоўца", праўда, чалавек славалюбівы, з арыстакратычным гонарам і пагардай да народа, з любоўю да уніі як да ўласнага твора.

У дзейнасці уніяцкай царквы пасля 1596 г. гісторык бачыў два асноўныя кірункі: 1) пашырэнне ўплыву на кананічнай тэрыторыі праваслаўя, што выклікала рост незадавальнення гвалтоўна перавернутых сваім новым веравызнаннем і нараджала імкненне да вяртання назад, у ранейшую веру; 2) збліжэнне з лацінствам, вынікам чаго была ўсё большая страта сваёй самастойнасці і перадача яму сваіх вернікаў. Такім чынам, царква адной рукой сябе стварала, а другой у гэты ж самы час разбурала.

Заснаваная, паводле Каяловіча, на каварстве і падмане, залежная ад двух сіл - з усходу і з захаду, унія з'яўлялася "нетрывалым будынкам", штучным, двухсэнсоўным, бесперспектыўным саюзам, у якога канец мог быць толькі адзін з двух: або вяртанне да праваслаўя, або паглынанне лацінствам, не ў відах якога было павелічэнне  правоў і самастойнасці, узняцце  маральнага духа уніяцкай царквы - абяцаныя ёй любоў і грамадзянскія правы аказаліся "блефам". Апошняя была "найміткай лацінскай", апалячвала "рускі" народ, знішчыла ў беларусаў свядомасць уласнай народнасці. Бескарысна працуючы на палякаў, яна атрымлівала ад іх самую "чорную няўдзячнасць", што абуджала ў яе клопат пра самазахаванне ад наступу лацінства. Даследчык сцвярджае, што пасля векавой працы уніі яе вораг змяніўся: ім сталі не праваслаўныя, але рыма-католікі.

Адмаўляючы за уніяцкай царквой  права і магчымасць заняць сваё месца  ў еўрапейскім хрысціянскім раскладзе, М.Каяловіч усё ж прызнае, што  Пацей "стаіць са сваёй уніяй паміж  Руссю і Польшчай, паміж праваслаўем  і лацінствам", што рэформы  мітрапаліта І.Руцкага маглі узняць царкву "на высокую прыступку  маральнай сілы".

Робячы правільную пасылку аб спалучэнні прымусу і добраахвотнасці пры  распаўсюджанні уніі, аўтар усё-ткі  збіваецца на адну каляіну і падае гісторыю уніі як жахлівы і трагічны час пакут і супраціву праваслаўных. Ён піша, што сярод сялянства і неарганізованага магдэбургскім правам мяшчанства яна распаўсюджвалася гвалтам, сярод арыстакратыі - перакананнем і дабраахвотнай згодай, і падае беларусаў "вязнямі уніі", якія прагнулі "выйсці на волю праваслаўнага жыцця".

Тры сілы змянілі адна адну ў барацьбе супраць уніі, паводле канцэпцыі М.Каяловіча. Спачатку выступіла праваслаўная арыстакратыя. Выхад на сцэну брацтваў, якія складаліся з людзей незнатных, падаўся заможным патронам крыўдным і небяспечным, і яны пахаваліся ў свае палацы, адкуль з'яўляліся ўжо як ворагі заходнерускай царквы. Затым сцяг барацьбы з уніяй падхапіла неразборлівае ў сродках казацтва, якое "спрытна злучыла грамадзянскую справу са справай рэлігіі". Унія спарадзіла такую абстаноўку, у якой гісторыя Заходняй Русі атрымала пераважна "народны накірунак". Чым больш пераходзіла барацьба супраць уніі з рук вышэйшых саслоўяў ў рукі ніжэйшых, тым больш яна выбівалася з каляіны канстытуцыйнай ў каляіну гвалту, народнага абурэння і, урэшце, са страшнай сілай вылілася ў казацкую вайну з Б.Хмяльніцкім на чале. Увесь сэнс гэтай барацьбы, паводле М.Каяловіча, заключаўся ў "гісторыі руху народа Заходняй Расіі да сваіх каранёў - рускасці і праваслаўя". Фармальна-прымусовае далучэнне беларускіх уніятаў да праваслаўя, якое адбылося ў ХІХ ст. і якое, паводле Каловіча, азначала вяртанне ўсяго гістарычнага жыцця Беларусі "на кругі свая", ён лічыў найлепшым доказам пераканаўчасці сваёй канцэпцыі. У "Чтениях по истории Западной России" (СПб., 1884) даследчык развівае сваю ідэю аб трох сілах, якія паслядоўна змяняліся ў барацьбе супраць уніі: заходнерускай арыстакратыі, сярэдніх слаях (аб'яднаных у брацтвы гараджан) і простым народзе.

Апраўдваючы ліквідацыю уніяцкай царквы, М.Каяловіч даводзіць адзіную нацыянальную прыроду Беларусі і Расіі, ацэньвае скасаванне уніі як урэшце запанаваўшую справядлівасць, вярнуўшую Беларусь у тую ёй наканаваную адну з  расіянамі гістарычную каляіну, з якой збочыць прымусіла Берасцейская унія.

На грунтоўнай базе разнастайных крыніц з архіваў уніяцкіх мітрапалітаў, грэка-уніяцкай калегіі і Сінода напісана доктарскае сачыненне М.Каяловіча "История воссоединения западнорусских униатов старых времен (до 1800 г.)". У ім дастаткова глыбока рэканструіруецца карціна рэлігійнага жыцця Беларусі і Украіны канца ХVІІІ ст., галоўным зместам якога была, паводле Каяловіча, канкурэнцыя уніятаў і лацінян за ўладу над "рускім народам", які жадаў быць праваслаўным. Будучы прыхільнікам славянафільства і перамогі "праваслаўна-рускай стыхіі" на гэтых землях, ён даказвае натуральнасць і заканамернасць вяртання уніятаў, цяснімых рыма-каталіцтвам, ва ўлонне праваслаўнай царквы і гэтай генеральнай лініі падпарадкоўвае інтэрпрэтацыю крыніц.

Створанае шляхам гвалту і хітрасцяў, уніяцтва, паводле Каяловіча, не мела самастойнага і трывалага становішча як асобае веравызнанне, бо ў ім амаль з самага пачатку ішла барацьба двух плыняў: рупліўцы заходніх новаўвядзенняў вялі сваю царкву да зліцця з лацінствам, а імкненне часткі іерархаў вярнуцца да "чысціні" уніі - да ўмоў 1596 года - рабіла непазбежным яе збліжэнне з праваслаўем і ўз'яднанне цэркваў. Гэтая вера, як даказвае аўтар, была ня здольнай задаволіць рэлігійныя патрэбы сваіх паслядоўнікаў, якія ненавідзелі яе ўсёй душой і гатовы былі кінуць пры першай магчымасці.

Даследчык расказвае пра "гістарычны, узаконены трактатамі" клопат расійскага ўрада аб праваслаўным насельніцтве Рэчы Паспалітай, не скрываючы, што  ён тым мацней трымаўся за дысідэнцкае  пытанне, што яно "ўмацоўвала яго  ўплыў на Польшчу". Шмат старонак удзяляецца дзейнасці Георгія Каніскага - "хадатая за ўсю Заходнюю Русь" перад Кацярынай ІІ, перыпетыях і  складанасці "праваслаўных заваёў" кананічнай прасторы ў 1780-1795 гадах. Сцвярджаецца, што ўсе нявольныя уніяты "з нецярпеннем чакалі далучэння да Расіі Беларусі, каб скінуць з сябе ненавіснае ярмо уніі", а нявольныя праваслаўныя пазней нарабілі нямала клопатаў ураду.

Закранаюцца некаторыя аспекты  ватыканскай палітыкі на Беларусі. Акцэнтуецца ўвага на лаціна-уніяцкіх і уніяцка-базыльянскіх супярэчнасцях, у прыватнасці, на спробе полацкага  архіепіскапа Смагажэўскага "перахапіць у езуітаў справу выхавання беларускай інтэлігенцыі і паставіць на іх месца базыльян". Згадваецца наяўнасць апякуноў уніі сярод расійскіх саноўнікаў (старшыня замежнай калегіі Панін, Пацёмкін). Асвятляецца дзейнасць у абарону уніі яе іерархаў І.Лісоўскага, Я.Смагажэўскага, М.Лявінскага, Ф.Растоцкага, супраціў аправаслаўліванню ніжэйшага духавенства, шляхты і народа. З працы М.Каловіча вынікае, што на тэрыторыі Беларусі унія займела к канцу ХVІІІ ст. больш моцныя пазіцыі, чым на Украіне, і на тэрыторыі Мінскай, Полацкай і Магілёўскай губерняў уз'яднанне 1794-1795 гадоў сустрэла найбольшыя перашкоды. Найбольшую арганізаванасць і супраціў праявіла тады "уніяцкая інтэлігентная сіла" Міншчыны.

М.Каяловіч зыходзіць з таго, што  знішчэнне уніі было непазбежна, але  яно накіруецца - у рускі, праваслаўны, ці ў польскі, лацінскі, які бок - залежала ад перавагі ў дадзены момант рускай ці польскай сілы. Пакуль уз'яднанне адбывалася ў Маларосіі, унія знішчалася на карысць праваслаўя. Але калі яно сканцэнтравалася на Беларусі, то замарудзілася, бо тут панавала прыцягненне уніятаў да лацінства. З кожным новым падзелам Рэчы Паспалітай, як канстатуе Каяловіч, у Расіі аказвалася ўсё "большая колькасць польскіх інтэлігентных людзей (апалячаных беларусаў - С.М.), з якімі цяжэй і цяжэй было змагацца рускім інтэлігентным сілам". Здавалася, Беларусь беспаваротна схілілася ў бок лацінства і паланізма. Але іх ціск вымусіў беларускіх уніятаў саміх вырывацца з рук лаціна-палякаў, што прывяло іх "да збліжэння з рускім народам" у 1839 г.

З імем М.Каяловіча звязана афармленне заходнерусізма - плыні ў грамадскай думцы і кірунку ў гістарычнай навуцы Беларусі, якія адмаўлялі гістарычнасць беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі і атаясамлівалі іх з вялікарускім этнасам і якія ўжо другое стагоддзе супрацьстаяць нацыянальна-беларускай плыні. Як і ўкраінскае маларасійства, заходнерусізм уяўляе сабой разнавіднасць нацыянальнага рэнегацтва і спосаб задушэння беларускасці беларускімі рукамі.

Крэда заходнерускай школы гісторыкаў, якая сфармавалася на працягу 60-80-х  г. ХІХ ст., - інтэрпрэтацыя мінулага беларускага і ўкраінскага народаў у расійскім кантэксце - сфармуляваў яе ідэолаг прафесар расійскай гісторыі Пецярбургскай духоўнай акадэміі М.Каяловіч у "Чтениях по истории Западной России": "Настоит вопиющая нужда знать западную Россию по-русски, понимать по-русски… и присоединять к этому знанию и пониманию миллионы … простых малороссов, белоруссов и литвинов…" [57].

Уняцкай царкве, яе гісторыі належыць выключнае месца ў тэорыі і  практыцы заходнерусізма. З аднаго боку, менавіта уніяцкае пытанне дало найбольшы імпульс для развіцця гэтай ідэалогіі. А з другога, гэта ж ідэалогія настолькі выкрывала уніяцтва, што і цяпер яно здаецца большасці якойсьці гістарычна няпоўнавартай з'явай, шкоднай для ўсяго ўсходняга славянства, варожай тым 80 % беларускага сялянства, якія яго спавядалі ў другой палове ХVIII ст.

Свае вытокі заходнерусізм бярэ ў ХVIII ст., калі па меры дзяржаўнага ўзмацнення Расіі і заняпада Рэчы Паспалітай сярод беларускага праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, устрывожанага рэальнай пагрозай паланізацыі і акаталічвання, мацнее думка і жаданне ў барацьбе з польска-каталіцкім ціскам абаперціся на адзінаверную Маскву. Гэта была антытэза паланізатарскім сілам, якія ішлі з Захаду і прагнулі тэорыяй і практыкай давесці блізкасць Беларусі да Польшчы. Арыентацыя часткі уніяцкіх лідараў на Расію дастаткова выразна праявілася пасля Замойскага сабора 1720 г., які ўнёс раскол у іхнюю царкву. Праціўнікі замойскіх наватарстваў, што вялі да ўпадаблення уніяцкай царквы царкве рымска-каталіцкай, жадалі застацца "пры старыне", пры сваіх даўніх звычаях і рытуалах, у якіх бачылі сувязь з уласнай гісторыяй і нават нацыянальнасцю. У канцы ХVIII ст., бачачы, як пад ціскам каталіцкага Захаду унія занепадае, яны шчыра імкнуліся прымірыць праваслаўе з каталіцтвам. Аднак чым менш ім удаваліся гэтыя спробы і чым болей яны пераконваліся ў намерах Польшчы ліквідаваць унію, тым болей яны схіляліся на бок Масквы ў надзеі з яе дапамогай зберагчы і ўзмацніць сваю рэлігію. У наступным стагоддзі заходнерусізм сфармаваўся ў асобную плынь грамадскай думкі.

Информация о работе Берасцейская церковная уния