Максім Адамавіч Багдановіч
Реферат, 12 Мая 2015, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (9 снежня (27 лістапада) 1891, Мінск — 25 мая (12 мая) 1917) — беларускіпаэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнайбеларускай мовы[3]. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры[4]. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу[5]. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з'яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі[6].
Файлы: 1 файл
Максім Адамавіч Багдановіч.docx
— 205.48 Кб (Скачать файл)“Край мой родны! Як выкляты богам” - адзiн з раннiх творау грамадзян. лiрыкi Б. Гэты верш - паэтычы зварот да роднага краю, да народа з мэтай абудзiць яго свядомасць. Галоуны лiры чны матыу верш - матыу народнага гора. Яно набывае уласцiвасцi жывой iстоты, стыхiйных сiл прыроды. Пратэст супраць буржуазнага грамадства. Паэзiя Б. напауняецца сацыяльнымi матывамi, высокiм гуманiстычным пафасам.
Верш "Мяжы” (1914) - выдатны узор грамадз. лiрыкi. Матывам з'яуляецца абурэнне, рашучы пратэст супраць буржуазнага грамадства. Вобраз межау - гэта сiмвал прыгнечання, няволi. Межы падзялiлi нiвы, лугi, раз'ядналi народ. Межы - прычына страшэн най сацыяльнай несправядлiвасцi. Верш - аутарскi маналог, дзе апавядальная iнтанацыя чаргуецца з заклiкальнай.
ТЭМЕ ЛЮБВI ДА БАЦЬКАУШЧЫНЫ прысвечаны вершы пра гiстарычнае мiнулае Беларусi. Б. напiсау цыкл вершау "Старая Беларусь". Сюды увашлi вершы "Летапiсец", "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi” - геты верш наiбольш выдатны, ен пакладзены на музыку. У iм праудзiва раскрыв. думкi i перажываннi прыгонных сялянак у феадальн. эпоху. Паднявольная праца не прыносiць iм радасцi. Чужыя персiдскiя узоры нялюбы iх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго роднага блiзкага, дарагога. Гэты верш невялiкi, але яго змест вельмi глыбокi. Нiякая прыгонная праца не можа адарваць народ ад свайго роднага, нацыянальнага, на чым грунтуецца яго дух, культура.
Верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi" сагрэты пачуццем гарачай веры паэта у вызваленне народа. Паэт гаварыць пра зярня ты, знойдзеныя у адным з магiльнiкау Егiпта. Праляжаушы там некалькi тысячагоддзяу, яны не загiнулi Верш уяуляе сабой разгорнутае параунанне. Магiла -- сiмвал смерцi, жменя насення -- увсаблене вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лес бел. народа. Пад прыгнетам ен захавау сваю жыццеустойлiвасць. Б. парауноувае абуджныя рэвалюцыяй 1905г. духоуныя сiлы народа з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца з глыбiнь на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху.
ТЭМА ЛЮБВI ДА РАДЗIМЫ. Гэтай любоую прасякнуты многiя вершы. Сярод iх "Эмiгранцкая песня” -- твор, накiраваны супраць людзей, пазбауленых пачуцця патрыятызму. Iм ен супрацьпастауляе
моцную прывязанасць простых людзей да роднай зямлi. Высокае пачуцце патрыятызму, адданасць Радзiме жыве у народа. Сiла гэтага пачуцця раскрываецца у вершы "Як Базыль у паходзе капау". У цэнтры верша -- вобраз памiраючага салдата, якi развiтваецца з роднай зямлей. Салдату балюча раставаца з жыццем. У развiтальных зваротах да поля, лесу, сям'i выяуляеца душа селянiна хлебароба, чалавека-патрыета. Грамадзянскiя матывы служэння радзiме, гатоунасцi змагацца з яе шчасце гучаць у вершах "Зразаюць галiны таполi адну за другой", "Пагоня".
М. Б. называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫ I ГАРМОНII. Яму уласцiва пачуцце прыгожага. Пад уплывам карцiны Рафаэля "Сiксц. мадонна” напiсау верш "Веранiка". У аблiччы хiлай дзяучыны, што на вузенькай вясковай вулiцы суцiшала брацiка, паэт зауважыу рысы той двайной красы -- дзявочай i матэрiнскай. Да пейзажнай лiрыкi адносяцца таксама вершы "Зiмою", "Добрай ночы, зара-заранiца", "Па-над белым пухам вiшнi".
Тэма МАСТАЦТВА -- (якое павiнна быць сродкам абароны працоуных), прызначэнне паэта i паэзii -- вершы "Песняру", "Музыка". З грамадс. лiрыкай цесна звязана лiрыка КАХАННЯ. Лепшыя вершы Б. аб каханнi i дружбе могуць быць аднесены да шэдэурау сусветнай паэзii. У вершы "Маладыя гады” паэт услауляе сiлу i прыгажосць чалавечых пачуццяу. Першыя 3 страфы верша -- успамiн лiрычнага героя аб сваiм юнацтве, аб шчасцi перажытага у тыя незабыуныя гады. Апошняя страфа гучыць як гiмн жыццю. Сярод вершау аб дружбе i каханнi вылучаецца раманс "Зорка Венера” -- гэта вельмi лiрычны музыкальны твор. Ен кранае чытача сваей задушэунасцю, глыбiней i шчырасцю пачуццяу юнака, якi спазнау шчасце кахання, а цяпер засмучаны тым, што растаецца з любай дзяучынай. Усе гэта напауняе душу героя i асацыiруецца з вобразам зоркi Вянеры.
Некаторыя вершы Б. уяуляюць сабой ФIЛАСОУСКАЕ разважанне аб сэнсы жыцця. Паэт гаворыць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэннi чалавека, аб яго духоуных iнтарэсах. Ен павiнны пражыць свой кароткi век ярка, хвалююча ("Жывешь не вечна, чалавек"). Шмат вершау паэт прысвяцiу ПЕЙЗАЖНАЙ ЛIРЫЦЫ. Б. любiу прыроду, умеу тонка i праудзiва паказаць яе хараство. У вершы "Перад паводкай” паэт малюе вясеннее ажыуленне прыроды. Вясенняя прырода сугучна у гэтым вершы з пачуццямi i перажываннямi паэта (заключныя радкi).
З вялiкiм майстэрствам напiсан верш "Па-над белым пухам вiшань". У iм паэт тонка перадае музыку сiня-крылага матылька, якi спявае песню-гiмн вясне. Такая ж песня нараджа4ецца у душы паэта. У вершы "Зiмовая дарога” пейзаж зiмовай дарогi гарманiруе з перажываннямi М. Б., раскрывае яго вольналюбiвыя iмкненнi: "Сумна бомы звiняць над дугой, звiняць пад дугой, маркотнага месяца рожкi" -- гавараць аб сумным настроi паэта, але бомы навяваюць спакой, у iх гудзеннi -- надзея аб волi i долi.
Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы Максiма Багдановiча
Максiм Багдановiч (М.Б.) выступiу у лiтарары у 1907г. Яго паэзiя з'яуляецца глыбока рэалiстычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоу да Радзiмы -- адна з галоуных тэм лiрыкi М.Б. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусi, да роднай зямлi. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамiнамi аб Радзiме.
”Эмiгранцкая песня". Тэма любвi да Радзiмы гучыць i у вершах, прысвечаных мiнуламу Беларусi. У час паездкi у 1911г. у Вiльню М.Б. пазнаемiуся з рукапiсамi старажытных беларуских кнiг. Яго зацiкавiла гiстарычнае мiнулае беларускага народа. З'явiлiся вершы "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi", "Перапiсчык".
Верш "Слуцкiя ткачыхi” - адзiн з лепшых творау гэтага цыклу. У iм уваскрашаецца далекае феадальнае мiнулае Беларусi, паказваецца паднявольная праца слуцкiх ткачых у час прыгону. Вобраз Васiлька набывае у вершы абагульняючае значэнне. Ён злiваецца з вобразамi Радзiмы, становiцца сiмвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамi Радзiмы у лiрыцы М.Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкiм жыццi. ”Народ, беларускi народ”.
М.Б. бачыць, як пад уздзеяннем рэвалюцыi 1908г. абуджаюцца да жыцця народныя сiлы. Паэт парауноувае бел. народ з каштоуным дыяментам, якi не блiшчыць у час змяркання i у цеменi ночы, затое пры сонечным святле зiхацiць дзiунаю красою. ”Не блiшчыць у час змярканя". Вобразы сонца, усходу, вясны увасабляюць у лiрiцы М.Б. шчастлiвую долю народа. Паэт заклiкае Беларусь шукаць сабе свабодны шлях. Ён верыць у сiлы белар. народа, у яго лепшую будучыню.
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацiстага яснага дня.
Паглядзi, як усход разгараецца,
Сколькi у хмарках агня.
Такой жа палымянай верай у сiлы народа, у яго будучыню прасякнуты верш М.Б.” Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi.” Жменя насення, якая праляжала 1000 гадоу у зямлi i не страцiла жыццевай сiлы, набывае у творы сiмвалiчнае значэнне. Гэта сiмвал жыцця, бессмяротнасцi Яна нагадвае паэту лес бел. народу. Прыгнечаны на працягу многiх вякоу, ён выжыу, захавау сваю сiлу. М.Б парауноувае абуджаны рэвлюцыяй 1905г. бел. народ з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор.
Адзiн з найвышэйшых узлетау М.Б. з'яуляецца верш "Пагоня". Твор народжаны запаветным болем за Беларусь, якi праходзiу тады на пачатку 20 стагоддзя да многiх, несучы безнадзейнасць i нявер'е. Паэта хвалявала гераiчная мiнуушчына, вялiкая гiсторыя прарочыла нац. будучыню. Напiсаны гэты верш за некалькi месяцау да апошняга ад'езду у Крым. Верш упару паспеу збалелай Беларусi, якую катавала iмперыялiстычная вайна. М.Б. дау нацыi на усе 20 стагодзе верш-звон, верш-сцяг, верш-гiмн.
У паэтычным уяуленi старадаунiя воiны пагонi -- змагары супраць сеняшней нац. здрады, супраць нявер'я у свой народ, просiць ён скiраваць духоуныя мячы iх, мячы мiнуушчыны, мячы гiсторыi.
Бiце у сэрца, бiце мячамi.
Не давайце чужынцамi быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.
Наступная страфа - споведзь, прызнанне радзiме з вайсковай прысягай аддаць свае жыццё за яе.
Мацi-родная, мацi-краiна
Не усцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына.
За цябе я памерцi гатоу.