Максім Адамавіч Багдановіч
Реферат, 12 Мая 2015, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (9 снежня (27 лістапада) 1891, Мінск — 25 мая (12 мая) 1917) — беларускіпаэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнайбеларускай мовы[3]. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры[4]. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу[5]. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з'яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі[6].
Файлы: 1 файл
Максім Адамавіч Багдановіч.docx
— 205.48 Кб (Скачать файл)Летам браты Луцкевічы запрасілі Максіма адпачыць на хутары Ракуцёўшчына, які тады належаў іх дзядзьку В. Лычкоўскаму. Там за 2 месяцы быў напісаны цыкл вершаў «Старая Беларусь», а пазней многія творы з цыкла «Места», «З беларускіх матываў»[10].
У тым жа годзе Максім Багдановіч меў намер паступіць у Пецярбургскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт, але праз недахоп грошай і сыры клімат сталіцы вяртаецца ў Яраслаўль, паступіўшы ў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй(руск.) бел.. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газеце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расійскіх і беларускіх выданнях, набывае вядомасць.
Вераніка Залатарова — пляменніца Дзіядора Дзябольскага, сябра Максіма Багдановіча, якой ён сімпатызаваў і чыім імем назваў сваю паэму «Вераніка».
Ганна Рафаілаўна Какуева — блізкая знаёмая Максіма Багдановіча, якой ён прысвяціў свае вершы
У той перыяд былі напісаныя вершаваныя лірычныя апавяданні «Ў вёсцы» і «Вэроніка». Абодва — даніна захапленню паэта жанчынай. Паэтычнае апісанне глыбокіх пачуццяў жанчыны да дзіцяці, уласцівых нават маленькай дзяўчынцы — ідэйная задума твору «Ў вёсцы». Фабула «Вэронікі» — успамін пра дзяўчынку, якая непрыкметна для аўтара, «ў красе свае вясны» вырасла, абудзіўшы ў душы паэта першае каханне, а з ім — цягу да ідэальнага, прыгожага, да паэзіі. Музай для Максіма Багдановіча паслужыла Ганна Какуева[17], сястра яго аднакласніка, таленавітая піяністка. У гэты ж перыяд пішуцца вершы «Ўчора шчасьце толькі глянула нясьмела», «Больш за ўсё на сьвеце жадаю я» і знакаміты твор лірыкі любоўных перажыванняў — верш Максіма Багдановіча «Раманс». Тады ж былі створаныя вершы, якія потым склалі цыклы «Старая Беларусь», «Места», «Згукі бацькоўшчыны», «Старая спадчына». Асноўным зместам твораў была барацьба за гуманістычныя ідэалы, на першы план выходзіла тэма паднявольнага жыцця беларускага народа, моцна гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імперыі.
У перыяд 1909—1913 гадоў паэт перакладае на беларускую вершы Авідзія, Гарацыя, французскага паэта Поля Верлена. Апрача таго, у гэты перыяд Максім Багдановіч займаецца распрацоўкай канцэпцыі гісторыі развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя. Гэта знайшло адлюстраванне ў артыкулах «Глыбы і слаі» (надрукаваным у «Нашай Ніве»), «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця», «За сто лет. Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасці» і «Новый период в истории белорусской литературы».
Віленскія справы
Зборнік «Вянок», 1913
У Вільні на пачатку 1914 года, у друкарні Марціна Кухты, пры грашовай падтрымцы Магдалены Радзівіл, тыражом 2000 асобнікаў[18] выдадзены адзіны прыжыццёвы зборнік твораў Максіма Багдановіча «Вянок» (на тытуле пазначаны 1913 г.) з прысвячэннем: «Вянок на магілу С. А. Полуяну (памёр 8 красавіка 1910 г.)», якое зрабіў Вацлаў Ластоўскі, не ўзгадняючыся з аўтарам. Пасля Багдановіч ухваліў яго ініцыятыву. Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмкі, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па нізках: «Малюнкі і сьпевы», «Думы» і «Мадонны». У лістах да выдаўцы былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханьне і сьмерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады з Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[18]. У сваім укарочаным выглядзе «Вянок» Багдановіча застаецца класічнай кнігай паэзіі, але ён, натуральна, у такім варыянце ніяк не выражае агульнай першаснай задумы паэта, якая сыходзіла па ўзору дантавай «Боскай камедыі» з траічнасці як асноўнага кампазіцыйнага пранцыпу пабудовы твора мастацтва, з імкнення пазнаць свет у яго дыялектычнай сутнасці, гарманічнасці, развіцці[19]. У поўным зборы вершаў М. Багдановіча 1992—1995 гг. выдаўцы выправілі ўсе вышэй пералічаныя страты, аднак, тым самым, парушыўшы гістарычную праўду[18].
У сваіх «Успамінах аб М. Багдановічу» Вацлаў Ластоўскі апавядаў гісторыю стварэння «Вянка»:
За некалькі месяцаў пасля выезду з Вільні Максім Багдановіч адаслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» рукапіс, у якім былі сабраныя яго вершы, пад загалоўкам «Кніжка выбраных вершаў» з просьбай выпусціць асобнай кніжачкай. Рукапіс гэты праляжаў у рэдакцыі больш за паўгады, бо не было грошай, каб надрукаваць яго. І толькі ў 1913 годзе былі дабыты грошы на надрукаванне рукапісу[20]
Па словах Ластоўскага, на надрукаванне «Вянка» Іван Луцкевіч выдаткаваў 150 рублёў, а падчас набору Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч знайшлі «яшчэ нейкую суму» грошай ад Магдалены Радзівіл. У падзяку да княгіні на тытульным аркушы кнігі было пастаноўлена размясціць знак лебедзя, што азначала герб Завішаў (Магдалена Радзівіл з дому Завішанка):
Рысунак на акладку даў я са свайго сабрання. Гэты рысунак у 1905 годзе зрабіў адзін з вучняў (не памятаю яго прозвішча) Штыгліцаўскай школы. Рысунак напамінае крыху вянок, дзеля гэтага я і пастанавіў, карыстаючы правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўтарскага яшчэ і свой агаловак — «Вянок». Выходзіла нязгорш: «Вянок, кніжка выбраных вершау»[21]
У 1914 годзе ў «Нашай Ніве» № 8 была змешчаная нататка, якая мела назву: «Песьняр красы». Гэта была першая рэцэнзія на зборнік «Вянок», напісаў яе Антон Луцкевіч: «…не грамадскія тэмы займаюць галоўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстае красы, вершы яго, кожны формай падыходзіць да думкі»
«…Хоць
бы ты чорную, толькі б не шэрую прала, |
Тэма смерці ў Максіма прайшла праз усё яго творчае жыццё. «Амур і сумны і прыгожы стаіць з павязкай на вачах ля склепу…» Паэт верыў у вечнае жыццё. Верш «На могілках» мае магічную сілу, як сама смерць. Гэтыя «Думы», «Вольныя думы» Максіма Багдановіча насычаны хрысціянскім спакоем, пачуццём боскай несмяротнасці. Ён увесь час размаўляе з зоркамі, з небам, углядаецца ўвысь, не пад ногі. Самы моцны верш па сіле ўздзеяння «Прыйдзецца, бачу, пазайздросьціць бяздольнаму Марку»[22].
Перыяд з 1914 — канец 1916
У гэты перыяд паэт піша цыкл вершаў «На ціхім Дунаі. Вершы беларускага складу», паэму «Максім і Магдалена», іншыя творы. Пісаў Максім Багдановіч вершы і на рускай мове, як «Зачем грустна она была», «Я вспоминаю Вас такой прекрасной, стройной», «Зелёная любовь», «Осенью». Да гэтага часу адносяцца і пераклады на беларускую твораў А. Пушкіна і Э. Верхарна(руск.) бел..
Акрамя таго, у рускім і ўкраінскім друку з'яўляюцца публіцыстычныя артыкулы Максіма Багдановіча на рускай мове, прысвечаныя пытанням гісторыі літаратуры, нацыянальным і грамадска-палітычным праблемам; выходзяць гістарычныя і краязнаўча-этнаграфічныя брашуры, а таксама літаратуразнаўчыя рэцэнзіі, фельетоны.
У снежні 1915 года Багдановіч паехаў у Маскву, каб наведаць беларускага гісторыка Уладзіміра Пічэту. Беларускі даследчык паўплываў на погляды паэта, якія ён выказаў у артыкуле «Белорусское возрождение»[23].
Максім Багдановіч падтрымліваў цесную сувязь з Яраслаўскай беларускай радай, якая аб'ядноўвала бежанцаў-беларусаў Першай сусветнай вайны[24].
Мінск
«…Маці
родная, Маці-Краіна! Усё лятуць і лятуць тыя коні, |
«Пагоня».[25] |
Улетку 1916 года, скончыўшы ліцэй[4], Максім Багдановіч вярнуўся ў Мінск, дзе жыў на кватэры Змітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу сакратаром у губернскай харчовай камісіі[4], шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасці.
М. Багдановіч сябраваў з тымі інтэлігентамі, якія групаваліся вакол «Беларускай хаткі». Вызджаў у прытулкі для дзяцей бежанцаў, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як жывуць сіроты. Нават не піў чаю з цукрам, каб сэканоміць яго і перадаць прытулкавым дзецям[10]. У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія знакамітыя творы, як «Страцім-лебедзь» і «Пагоня».
«Пагоня» — узор паэтычнай публіцыстыкі і адзін з самых тэмпераментных і драматычных твораў паэта. Аўтар звяртаецца да гераічных старонак беларускай мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну. Паводле сведчання А. Смоліча, верш быў прачытаны паэтам упершыню ў Мінскім народным доме «Беларуская хатка» ў канцы 1916 года. Ёсць меркаванне, што і напісаны ён у Мінску[26].
Смерць
«Ў краіне
сьветлай, дзе я ўміраю |
перадсмяротны верш. |