Змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
Доклад, 24 Октября 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.
Файлы: 1 файл
02-Zmeny_pravily.doc
— 81.50 Кб (Скачать файл)Змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
23 ліпеня 2008 г. быў прыняты
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб
правілах беларускай
Прычыны ўвядзення “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”:
Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.
Правапіс рэгламентуе
аднастайную перадачу на пісьме жывой
мовы, і таму ён не можа працяглы час
заставацца без змен. Беларускі правапіс,
які ў значнай ступені
У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове.
Змены ў правілах беларускай мовы:
- Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў:
Было Стала
- трыо, адажыо, Токіо; - трыа, адажыа, Токіа;
- прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр - прынтар, камп’ютар, пэйджар
- Пашыраецца прынцып перадачы якання ў першым пераднаціскным складзе:
Было Стала
дзевяты, дзесяты, дзявяты, дзясяты,
семнаццаць, васемнаццаць сямнаццаць, васямнаццаць
- Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання:
Было Стала
ва універсітэце, пасля унікальнай ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай
аперацыі, фауна аперацыі, фаўна;
калі у пад націскам – чаргаванне з ў не адбываецца: Брэсцкая унія, аул, баул
- Уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў:
Было Стала
гарком, газпром гаркам, газпрам
- Уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад уласных назваў.
Было Стала
чаньчуньскі, цяньшаньскі чаньчунскі, цяньшанскі,
(як і любанскі, астраханскі )
- Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г.д.:
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Белрусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Папа Рымскі.
У неафіцыяльным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, загад імператара,
але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;
- У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
Было Стала
Нью-Йорк, Йофе Нью-Ёрк, Ёфе
- Рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява)- і -ірава- (-ырава-):
Было Стала
ліквідзіраваць, аклімацізіраваць ліквідаваць, акліматызаваць
але камандзіраваць, буксіраваць, (а не
камандаваць, буксаваць)
- Са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў” ,”Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;
- Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў;
- Спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.
Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.
Правапіс галосных о, э, а
1. Літара о пішацца толькі пад націскам: мо'ва, до'ўга, разго'ртваць, дапамо'га, о'рдэн, о'фіс, Орша, То'кіа, Ватэрло'а. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: мо'ва –– маўле'нне, шэпт –– шапта'ць.
У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: крэмль –– крамлёўскі, жэ'мчуг ––жамчу'жына, арэ'нда –– арандава'ць, майстэ'рня –– ма'йстар.
Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць, бро'вы –– брыво', гром –– грымо'ты –– грыме'ць, брод –– брысці', гло'тка –– глыта'ць, бло'хі –– блыха'.
2. Літара э пішацца:
- у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;
- пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль);
- пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, шэры, чэк, нараджэнне, рэзаць, халадэча, пустэча, у руцэ.
Літара э ў запазычаных словах пішацца:
- пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е.
- у пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ', Эўрыпі'д, Элі'ста; е'гер, ерэты'к, Еўро'па, еўрапе'йскі, Еўпато'рыя, Ерэва'н, ерэва'нец, Еўфра'т.
- на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: рэзюмэ', кафэ', каратэ', дэкальтэ'; Стру'вэ, Мерымэ', але: са'льта-марта'ле, філе', камюніке', піке'.
- пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя.
Ненаціскныя канцавыя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар.
Ненаціскныя канцавыя -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.
Правапіс галосных е, ё, я
1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі –– зямля', зе'лень –– зялёны, сце'ны –– сцяна', дзе'вяць –– дзявя'ты, дзе'сяць –– дзяся'ты, сем –– сямна'ццаць, во'сем –– васямна'ццаць, цецеруко'ў –– цецяру'к, перане'сці –– перанясу'.
У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, нерухо'мы, безупы'нны, вы'светліць, вы'ехаць.
Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н.
Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.
2. Літара ё пішацца
- пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.
- у складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло'гія, радыеакты'ўнасць, радыеметры'чны, радыеізато'п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме'трыя, радыяхі'мія, радыяло'гія, радыягра'фія.
3. Літара я пішацца:
- у першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м.
- у некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц, яравы', вяза'ць, за'вязь, по'вязь, мяккава'ты, цягаві'ты, цяжкава'ты, святкава'ць, ме'сяц, по'яс, па'мяць, дзе'вяць, дзе'сяць, ты'сяча, Бе'сядзь, Пры'пяць; япру'к –– япрука', япруко'вы; ядло'вец –– ядлаўцо'вы.
- у паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).
Правапіс у –ў
1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных,
А) пры чаргаванні [у] з [ў]:
- у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару),
- у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета; але: траур;
Б) пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
В) пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы); але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.
2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць,
3. У захоўваецца ўвыклічніках: у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Украіне (за ўкраінцаў).
5. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, ноу-хау, Шоу, Ландау.
Суфіксы
1. Пераважная большасць
запазычаных дзеясловаў
2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:
- калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць –– буксаваць, парадзіраваць –– парадаваць, візіраваць –– візаваць.
- калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць.
- калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.
3. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць –– дэмаскаваць, акупіраваць –– акупаваць, курсіраваць –– курсаваць, калькіраваць –– калькаваць, базіраваць –– базаваць.
ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
З вялікай літары пішуцца:
- словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Папа Рымскі. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна;
- словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.
- усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
- простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
- слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; але: сельсавет;
- найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Усемагутны Бог, Святая Тройца, Божая (Боская) Маці, Месія;
- прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць.