Беларускія народныя святы і абрады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 17:41, контрольная работа

Описание работы

Абрады - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Содержание работы

Уводзіны………………………………………………………………..стр.3
Асноўная частка………………………………………………………..стр.4
Заключная частка………………………………………………………стр.19
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………..стр.20

Файлы: 1 файл

Народныя абрады і святкаванні беларусаў.docx

— 50.27 Кб (Скачать файл)

Усю ноч гучалі песні, вадзіліся  карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і  абараніцца ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.

Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам  вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае  запрашенне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен быў яго разарваць або кінуць назад.

     Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз ў год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і, калі сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое, як гуляе сонца, малыя дзеці прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзяйсняецца пераварот у свеце, быццам ходзіць па зямлі духі і ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе твар чубром, кланялася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.

ВЯЛІКДЗЕНЬ

Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага  посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты: чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг да ўсходу сонца стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карытах-начоўках, балеях.

Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу  нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень  старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.

Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле.

Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у  лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай  пышнасцю духавенства імкнулася  прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.

Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней  пачне святкаваць, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.

Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай  соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым  да адвалу.

        Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолабе ці "лубку".

Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў  яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі  знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня  афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.

Адной з асаблівасцей беларускага  Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі  дзень. Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.

Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай  і паўночна-заходняй часцы, амаль  не сустракаецца яно на Палессі.

У некаторых месцах жанчыны хадзілі  пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень  Вялікадня.

Валачобныя песні выконваліся  толькі ў першыя дні Вялікадня  пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобных " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у  першы ці другі тыдзень, а і  ў рытуальных акрапленнях вадою  скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.

Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе  свята жывелаводаў. Пазней яно ператварылася  ў земляробчае, час правядзення  якога вылічваецца па месяцавым  календары. Вялікдзень заўсёды бывае  ўслед за вясеннім раўнадзенствам.

Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай  вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся  незалежна ад калядаў і сталі  ўнікальнай з'явай.

Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага  стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай  працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб  пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры  першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і  г. д.

       У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.

Чацверты дзень Вялікадня ў  шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі  свечкі ад граду.

У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся  і нічога з яды не пакідалі. А  ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так  і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.

Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае  свята жывелаводаў, пазней - земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.

ДЗЯДЫ

"Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і  старыя, і                

малыя, хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-

солі ждаў. Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к

свайму сталу, к нашаму прыпечку, хлеба-

солі засылайце, каб было чым душы

памінаць год ад году, век ад веку."

Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку  ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся  вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць  ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі надворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.

На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над  кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка  як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.

       Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі, якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў  прысутнічаюць у хаце. Для іх на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.

      Як і на звычайных  памінках, застолле вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памерлых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбраным - для падмацавання сіл памёрлых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.

НАРАДЖЭННЕ І ХРЭСБІНЫ ДЗІЦЯЦІ

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншая  будына, то жанчына ішла туды. Калі свабоднай  будыны не было, то роды праходзілі ў  хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і  наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне  родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася такая неспадзёўка: дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, то яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну.

Роды адбываліся ўзімку ў хаце, улетку - у хлявах, гумнах. Бывала, што ў час родаў парадзіха вярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-павітухі гаварылі: "Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі нядужа ладна дзелаецца." Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Яна выконвала як рацыянальныя заходы да парадзіхі так выкарыстоўвала і розныя магічныя прыёмы. Дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку, а дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі будучую працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць свой розум".

      Першае купанне таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер'е: калі дзіцяце пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак - народзіцца няўмека, аўторак - нараджаюцца працавітыя людзі, серада - неакрэслены лёс, чацверг - будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца - лайдак, злодзей, субота - шчаслівым, удачлівам, нядзеля - самы шчаслівы чалавек, якога чакае шанцаванне і поспех.

Бабка пры купанні давала імя, а  святар як правіла пагаджаўся. Светару  неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця  па каляндару.

Пасля нараджэння дзіцяці ўсе жанчыны павіны былі наведаць парадзіху, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку.

Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашэння на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты.

Спецыяльнай абрадавай стравай  на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная  бабка. Для гэтай стравы куплялі  новы гаршок, які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў люльку (калыску). На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка з'ядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай, кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус, хустку. Для бабкі і кумоў - наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб лёс дзіця быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец.

Да найбольш важных падзей, што  суправаджаліся абрадывымі дзеяннямі і завяршалі сімвалічнае далучэнне навароджанага да сям'і і грамады адносіліся: ачышчэнне дзіцяці пасля царкоўнага памазання, з'яўленне першага зуба, першыя крокі і першые пастрыжэнне. Пакуль збіраліся госці - дзіцяці купалі. Так адбывалася ачышчэнне. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Пры ачышчэнні дзіця ставілі на ножкі, а на яго галаву клалі абаранкі. Купала дзіця бабка-павітуха, прычым дзіця было ў начоўках. Гэтай сумяссю мылі твар усіх, хто быў у гасцях і выціралі ручніком. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц. Увесь гэты абрад адбываўся на трэці дзень пасля хрышчэння. Звячаі і абрады ячышчэння навароджанага завяршалі хрэсбінныя ўрачыстасці.

Информация о работе Беларускія народныя святы і абрады