Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Марта 2015 в 01:15, реферат

Описание работы

У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Файлы: 1 файл

Курс лекцый 2013.doc

— 832.00 Кб (Скачать файл)

Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Першым у такім радзе ідзе асноўнае стылістычна нейтральнае слова (дамінанта). Для некаторых сінонамаў (у «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў М. К. Клышкі, выд. 2-е, 1993) прыводзяцца стылістычная характарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам у сказе з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў (індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.

Фразеалагічныя слоўнікі растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне. Устойлівыя словазлучэнні беларускай мовы пададзены і ахарактарызаваны ў «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972), «Фразеалагічным слоўніку для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973).

Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы. Прыкладам такога слоўніка з’яўляецца «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А. М. Бардовіча, Л. М. Шакуна (2-е выд., 1989). Загаловачныя словы, падзеленыя на марфемы, размешчаны ў алфавітным парадку. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе: студэн [ц] -к-і (студэнт + ск + і). У круглых дужках, але з паметай гіст., паказваюцца змены ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.

Анамастычныя слоўнікі фіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы. Да іх адносяцца «Слоўнік асабовых імён» М. Р. Судніка (1965), «Слоўнік назваў населеных нунктаў Віцебскай вобласці» (1977), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці» (1980), «Беларуская антрапанімія» М. В. Бірылы (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» (1982), «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990) і інш.

6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі

 

Лексікаграфія зарадзілася ў розных народаў свету, у тым ліку ў беларускага, з неабходнасці тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці іншую мову з розных крыніц. Беларуская лексікаграфія ўзнікла ў пачатку XVI ст. і прайшла тры этапы ў сваім развіцці.

Першы этап – даслоўнікавы – звязаны з дзейнасцю беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта з яго рукапісных глос, пры дапамозе якіх Ф. Скарына тлумачыў незразумелыя стараславянскія або іншамоўныя словы словамі беларускай мовы на палях сваіх выданняў «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы», «Псалтыра», і пачынаецца развіццё беларускай лексікаграфіі. Ф. Скарына растлумачыў каля 200 слоў.

Другі этап – ранні слоўнікавы (канец XVI–XIX ст.) – характарызуецца не толькі з’яўленнем невялікіх, але ўжо асобных тлумачальных даведнікаў да канкрэтных тэкстаў, пры якіх яны і змяшчаліся, але і выданнем самастойных, больш поўных па ахопе лексічнага матэрыялу даведнікаў – лексісаў і лексіконаў. У канцы XVI ст. у сувязі з развіццём кніжнай справы функцыі такіх даведнікаў пашырыліся. Першы друкаваны перакладны слоўнік («Лексисъ» Л. Зізанія) быў выдадзены ў 1596 г. У ім 1061 слова: царкоўнаславянскія і запазычаныя словы, перакладзеныя на старажытнабеларускую мову. Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексиконъ» П. Бярынды, які выйшаў у 1627 г. і налічваў каля 7000 слоў: стараславянскія і запазычаныя словы (грэчаскія, чэшскія, нямецкія), растлумачаныя адпаведнымі словамі старажытнай беларускай, украінскай, часткова рускай і польскай моў. Гэта першы шматмоўны перакладны слоўнік. У XVII–XVIII стст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі такога вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексисъ» Л. Зі-занія і «Лексиконъ» П. Бярынды.

Са слоўнікаў XIX ст. (рукапісных і друкаваных) найбольш каштоўны тлумачальны «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870 г.). У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). Аўтар выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку і ўказвае на сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх.

Трэці этап – этап высокаразвітай лексікаграфіі (канец XIX–XX ст.) – характарызуецца з’яўленнем разнастайных тыпаў і відаў слоўнікаў, што звязана з пашырэннем функцый мовы, неабходнасцю абслугоўвання разнастайных сфер грамадства. Цэнтрамі лексікаграфічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ рэспублікі. Зборам, сістэматызацыяй матэрыялу і ўкладаннем слоўнікаў займаюцца як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-мовазнаўцы.

 

Літаратура

 

1. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: курс лекцый / Л.А. Антанюк, Б.А Плотнiкаў. – 3-е выданне. – Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005. – 240 с.

1. Беларуская мова: вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / пад рэд. Л.М. Грыгор'евай.  – Мінск: Выш. шк., 1994. – 367 с.

2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. –  Минск, 1994.

3. Губкіна, А.В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А.В. Губкіна, В.А. Зразікава. – Мінск, 2009. – 200 с.

5. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996. – С. 178−256.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лекцыя V. СТЫЛІСТЫКА І ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ

 

План

 

1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю.

2. Функцыянальныя стылі беларускай  мовы.

3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці  і падстылі.

4. Агульная характарыстыка навуковага  стылю.

5. Афіцыйна-справавы стыль і  яго характэрныя асаблівасці.

6. Публіцыстычны стыль і яго  асноўныя асаблівасці.

7. Характарыстыка мастацкага стылю.

 

1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю

 

Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання. Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ стагоддзя.

Слова стыль мае наступныя значэнні:

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).

2. Моўныя сродкі, характэрныя для  якога-небудзь пісьменніка або  літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання  такіх сродкаў (стыль Мележа).

3. Метад, характар якой-небудзь  работы, дзейнасці (стыль “брас”).

4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).

У мовазнаўстве стыль – гэта “сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).

Слова “стыль” утварылася ад лацінскага “stylоs” – завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylum – часцей паварочвай стыль, г.зн. пішы і папраўляй.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.

Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін – культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г.д., а таксама функцыяй мовы – камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.

У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.

 

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы

 

У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (жанравы, сацыяльны, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны, у адпаведнасці з якім “стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання” (Цікоцкі, с. 246)

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.

Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.

 

Стылі

Сферы

выкарыстання

Мэты зносін

Стылёвыя рысы

Моўныя

сродкі

Разнавіднасці

Размоў

ны

Быт; сямей-ныя і сяб-роўскія адносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натураль-насць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, ад-сутнасць строгай лагічнасці

Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексіка, фразеала-гізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя і клічныя сказы

Размоў-на-быта-вы і раз-моўна-афіцый-ны

Мастацкі

Духоўная сфера жыц-ця грамад-ства

Паведаміць і ўздзейні-чаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыянальнасць, эксп-рэсіўнасць, вобразнасць стылістыч-ная неза-мкнутасць, індывідуаль-насць аўтара

Агульнаўжывальная лексіка, разнастай-ныя вобразна-выяў-ленчыя сродкі

Проза, паэзія, дра-матургія

Публіцы-стыч-ны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грама-дскія зносіны

Інфарма-ваць, уз-дзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасцьэмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназра-зумеласць

Агульнаўжываль-ныя словы, ацэнач-ная лексіка, гра-мадска-палітычная лексіка, метафа-рычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-публіцыстычны, радыётэ-лежурналісцкі, аратар-скі

Афі-цый-на-спра-вавы

Афіцыйныя дакументы, канцыляр-ская, юры-дычная і дыплама-тычная сферы

Інфарма-цыйная, пабуджа-льная рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоў-насць і дакла-днасць выкладу, аб’ектыў-насць ацэнак, стандартыза-цыя, адсут-насць эмацы-янальнасці

Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцыляр-скія штампы, скла-даныя сказы

Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афіцыйна-канцыляр-скі

Наву-ковы

Навука і тэхніка, навучальны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлума-чыць сутнасць з’явы, яе прычыны і пад.

Абстракт-насць, да-кладнасць, аб’ектыў-насць і аргу-ментаванасць

Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавяда-льныя сказы, злуч-нікавая падпарад-кавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, на-

вукова-тэхнічны


3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі

 

Гутарковы, або размоўны, размоўна-бытавы, стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення.

Ужываецца пры моўных зносінах з адной або некалькімі асобамі ў неафіцыйных абставінах, і, як правіла, у вуснай дыялагічнай форме. У пісьмовай форме выкарыстоўваецца ў тэкстах мастацкага стылю і асобных жанрах публіцыстычнага.

Тыповыя ўмовы, пры якіх адбываецца гутарка на бытавую тэму, – неафіцыйнасць і нязмушанасць, адсутнасць папярэдняга абдумвання, спантаннасць размовы. Гутарковая мова звязана з канкрэтным характарам мыслення, з патрэбамі штодзённых зносін, таму ў ёй шмат канкрэтна-бытавых слоў. Гутарковай мовай людзі выказваюць свае думкі, пачуцці, ацэнкі. У гутарцы выразна праяўляюцца адносіны аўтара да прадмета гаворкі, да суразмоўнікаў.

У гутарковым стылі ўжываюцца эмацыянальна-ацэначныя словы, пераважна простыя сказы, па мэце выказвання большасць пытальных і пабуджальных сказаў, клічных па інтанацыі, звароткі, простая мова ў форме дыялога, выклічнікі, часціцы. Для гутарковай мовы характэрна эліптычнасць, якая ў сінтаксісе выяўляецца праз разнастайнасць няпоўных сказаў, фрагментарнасць, пэўная самастойнасць частак сказа. Размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць папярэдне сказанае. Гутарковы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Гутарковы стыль у залежнасці ад мэт і ўмоў выступае ў дзвюх разнавіднасцях – размоўна-бытавым і размоўна-афіцыйным.

1. Размоўна-бытавы тэкст.

Маці іншы раз возьме ды скажа:

– І чаму ты, дачухна, такая? Няўжо табе больш за ўсіх трэба? Свету белага не бачыш.

– Затое, мамачка, лён які!

Маці адразу лагаднее.

– Ох, і няўрымслівая! І ў каго ты такая ўдалася? (Паводле А. Васілевіч).

2. Размоўна-афіцыйныя тэксты.

а) – Аднак з гэтым пытаннем усё. Як дамовіліся, – Сасноўскі лёгка ляпнуў далонямі па стале і звярнуўся да Максіма афіцыйна з прыкметнай нецярплівасцю занятага чалавека: – Што ў вас?

Максім пачаў расказваць пра маладых будаўнікоў, у якіх нарадзілася двойня.

Сасноўскі адразу зразумеў, што размова ідзе пра кватэру, і ўздыхнуў.

– Слухайце, Карнач, а чаму вам не націснуць на свайго галаву?

– На Кіслюка? Націснуў.

– І што?

– Дамовіліся, што… будзе выдзелена кватэра ў доме рачнікоў, з працэнтаў гарсавета.

Информация о работе Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы