Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2013 в 13:23, реферат

Описание работы

К.І. Баландзін мяркуе, што стылёвае выкарыстанне беларускай мовы было абмежаваным, бо ўжывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. А між тым, беларуская літаратурная мова магла стаць найлепшым, самым надзейным сродкам выратавання, захавання беларусаў як самастойнай супольнасці, бо яна цесна звязвае народ у адзінае цэлае. Акрамя таго, у XIX - пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі пісьма: лацінкай і рэфармаванай кірыліцай, што таксама перашкаджала развіццю мовы [1,с.14].
Многа зрабілі для выпрацоўкі беларускай літаратурнай мовы Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч, В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат" і іншыя. Вялікі уклад у развіццё беларускай мовы ў новых умовах ўнеслі і навукоўцы-этнографы, мовазнаў-цы. Першым аўтарам слоўніка беларусаў быў Я.Чачот.