Барыс Сачанка
Реферат, 11 Декабря 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Бацька, Іван, працаваў у “хімлясгасе”; маці, Вера, хадзіла на работу ў “калгас”, але больш мусіла клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям'і было сямёра. Барысу не было і шасьці гадоў, як пачалася вайна. У 1943 фашысты спалілі Вялікі Бор, у агні загінула 128 аднавяскоўцаў, астатніх жыхароў вёскі вывезьлі ў Нямеччыну. Сям'я Сачанкаў трапіла на фэрму нямецкага землеўласьніка, дзе давялося працаваць да траўня 1945. Затым трапілі ў лагер для перамешчаных асоб, якіх амэрыканцы агітавалі ехаць у ЗША, але Сачанкамі валодала жаданьне хутчэй вярнуцца дамоў, на Палесьсе.