Чаму Беларусь - Белая?

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Апреля 2013 в 21:21, доклад

Описание работы

У навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь". Адны даследчыкі звязваюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі:
Светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы
Насілі белыя ільняныя адзення
Шмат бярозавых гаёў і лясоў
У перыяд феадалізму было халадней - багацце снягоў на тэррыторыi Беларусi

Файлы: 1 файл

Чаму Беларусь - Белая.docx

— 24.16 Кб (Скачать файл)

У  навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь". Адны даследчыкі звязваюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі: 

  •   Светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы 
  •   Насілі белыя ільняныя адзення 
  •   Шмат бярозавых гаёў і лясоў 
  •   У перыяд феадалізму было халадней - багацце снягоў на тэррыторыi Беларусi

Іншыя навукоўцы звязваюць паходжанне тэрміна са знешнепалітычнымі фактарамі («белая» — вольная ад татара-мангол). Гэтай канцэпцыі супярэчыць той факт, што назва «белая русь» атрымала найбольшы распаўсюд на нашай тэрыторыі ў той перыяд, калі ўсходне-славянскія землі былі ўжо незалежнымі ад мангола-татар.

 

Для таго , каб разабрацца ў этымалогіі назвы « Белая Русь » , неабходна прасачыць гісторыю ўзнікнення дадзенага тэрміна і распаўсюджвання яго на рускіх землях.

 

Упершыню тэрмін “Белая Русь”, як пісаў рускі гісторык В.М. Тацішчаў, упамінаецца ў летапісах у 1135 г. у дачыненні да зямель Паўночна-Усходняй Русі (Уладзіміра-Суздальскага княства). Гэта тэрыторыя ад вярхоўяў Заходняй Дзвіны і Волгі да вярхоўяў Нёмана. Яна ўключала ў свой склад Маскоўскі, Цвярскі, Смаленскі, Мсціслаўскі, Друцкі край. Вялікі князь Растова-Суздальскай зямлі Андрэй Багалюбскі з 1157 г. называўся князем Белай Русі. Сваім баярам ён гаварыў: “Я всю Белую (Суздальскую) Русь городами и сёлами великими населил и многолюдной учинил”. Як бачна, ужо ў ХІІ ст. частка сучаснай беларускай этнічнай тэрыторыі (Мсціслаўскі і Друцкі край) уваходзіла ў склад зямель, якія называліся “Белай Руссю”. 
 
У канцы ХV – пачатку ХVІ ст. тэрмін “Белая Русь” па ранейшаму ўжываўся для абазначэння Маскоўскай (Рускай) дзяржавы. Вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ насіў тытул князя “усея Велікыя і Белыя Русі”. Паводле М.М. Карамзіна, “исчисляя в титуле своём все особенные владения государства Московского, Иоан наименовал оное Белою Россиею…”. 
 
У старажытнай усходняй традыцыі асноўныя колеры атаясамліваліся са старанамі свету: белы – з захадам, блакітны – з усходам, чорны – з поўначчу, чырвоны – з поўднем. Пагэтаму невыпадкова тэрыторыя старажытнай Русі дзялілася на “Белую Русь”, “Чорную Русь” і “Чырвоную Русь”. 
 
У ХVІ – ХVІІ стст. назва “Белая Русь” пасля некаторых блуканняў па прасторах славянскага свету паступова замацоўваецца за Падзвіннем і Падняпроўем. Амаль кожны іншаземец, які наведваў упершыню ўсходнюю частку сённяшняй Беларусі (Падзвінне і Падняпроўе), звяртаў увагу на пануючы тут паўсюдна белы колер адзення – ад світак і кажушкоў да мужчынскіх нагавіц і шапак-магерак. 
 
Аднак у ХVІ – ХVІІ стст. у розных гістарычных крыніцах назва “Белая Русь” сустракаецца не толькі ў дачыненні да Усходняй Беларусі, але і ў дачыненні да Ноўгарадскай і Пскоўскай зямель, а таксама да ўсходняй Украіны. Напрыклад, у “Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі”, напісанай італьянцам А. Гваньіні ў 1578 г., які быў на вайсковай службе ў Віцебску, сказана: “А ёсць Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая – каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай… Чорная – у Маскоўскай зямлі каля Белага возера і далей усюды да Азіі. Чырвоная – каля гор, якія называюцца Бескідамі… Пад тымі гарамі паветы Галіцкі, Перамышльскі, Саноцкі, а ў сярэдзіне вядомы горад Львоў”. Гэта адпавядае той усходняй традыцыі, калі зямля, размешчаная на Захадзе, называецца Белай, на поўначы – Чорнай, на поўдні – Чырвонай. 
 
Разам з тым у прадмовах і пасляслоўях да кніг Ф. Скарыны (пачатак ХVІ ст.) тэрмін “Белая Русь” не сустракаецца. Землі сваёй радзімы Ф. Скарына называў тэрмінам “Русь” (“братия моя Русь”), які на працягу некалькіх стагоддзяў існаваў побач з назвай “Белая Русь” і даволі часта атаясамліваўся з ёй. 
 
З сярэдзіны ХVІ ст. тэрмінам “Белая Русь” сталі абазначаць не толькі землі падзвінска-падняпроўскага рэгіёна (традыцыйная “Белая Русь”), але і цэнтральнага, папрыпяцка-палескага рэгіёнаў, ці землі сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Беларусі. Беларусцамі называлі цяпер не толькі жыхароў падзвінска-падняпроўскага рэгіёна, але і людзей, якія пражывалі на ўсёй тэрыторыі ад Заходняй Дзвіны да Прыпяці. Побач з формай “беларусцы” у дакументах сустракаецца і сучасная форма этноніма беларускага народа – “беларусы”. 
 
Польскі пісьменнік, гісторык і публіцыст С. Старавольскі ў кнізе “Польшча ці апісанне становішча каралеўства Польскага” (1632 г.) адносіў да Белай Русі 6 ваяводстваў: Навагрудскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Мінскае, Полацкае і Смаленскае. Урад Рускай дзяржавы ў ХVІІ ст. Белай Руссю лічыў Полацкую, Віцебскую, Мсціслаўскую і Смаленскую землі. Астатнія беларускія землі ён называў літоўскімі. 
 
Адначасова ішоў працэс фарміравання мовы Белай Русі, г. зн. беларускай мовы. Яе ўзнікненне было вынікам змяшэння, перапляцення паўночных (падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутарковай мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Гэта мова многімі асаблівасцямі фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўнікавага складу адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай. Да гэтых асаблівасцей належыць спалучэнне такіх элементаў, як цвёрдае “р” і “ч”, мяккае “д” (дзеканне), аканне. З’явіліся т. зв. сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе паўночныя і паўднёвыя элементы. Што датычыцца мовы паўночнай зоны падзвінска-дняпроўскага рэгіёна (Пскоўшчына, Цвярскі край, Смаленшчына), дык яна ў значнай ступені склалася пад уплывам суседніх паўночных і ўсходніх гаворак, распаўсюджаных у межах Маскоўскай дзяржавы. Тут пачалі фарміравацца гаворкі велікарускай мовы. Ва ўсходніх раёнах Беларусі разам з мяккім “д”, з’явілася і цвёрдае “д”, а дзе-нідзе і “оканне”. У паўднёвай зоне вялікі ўплыў на беларускую мову зрабіла ўкраінская мова. 
 
Такім чынам, у другой палове ХVІ – ХVІІ ст. сфарміравалася агульная назва ўсходняй і цэнтральнай часткі беларускай этнічнай тэрыторыі – “Белая Русь” і агульная назва (этнонім) яе жыхароў – беларусы. Прыкладна ў гэты ж час уся этнічная тэрыторыя ўсходнеславянскага насельніцтва Маскоўскай дзяржавы (у тым ліку Пскоўшчына, Цвярскі край, Смаленшчына) стала называцца Вялікай Руссю ці Расіяй.


Информация о работе Чаму Беларусь - Белая?