Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2013 в 15:41, реферат
Праблема моўнага жыцця  ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца  да адной з найбольш актуальных і  складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання  іншых народаў, іх культур і моў  у шматнацыянальных краінах наогул.
Паводле даных Акадэміі навук  Францыі, насельніцтва зямнога шара гаворыць не менш чым на 2796 мовах, якія аб’ядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто  гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўваюць  ад 7 да 8 тысяч дыялектаў. Нямецкія ж  вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць  якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мёртвых  моў.