Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча
Реферат, 06 Июня 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
Сваім “Паляваннем…”, “Каласамі…”, “Хрыстом…” ён узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. (2, 361).
Здаецца, што гэты таленавіты пісьменнік быў здольны на ўсё. І проза, і паэзія падпарадкоўваліся яму, нібы паслухмяныя служкі. Яго пяру належаць вершы, драматургічныя і публіцыстычныя творы, апавяданні, нарысы, эсэ, казкі, раманы – і ўсё непаўторнае, дынамічнае, філасоўскае, непамерна глыбокае.
Файлы: 1 файл
Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча.doc
— 124.00 Кб (Скачать файл)Нарыс “Шляхі ў палях” сам аднесены складальнікам збору твораў да “постацей”–нарысаў пра людзей.
Нарыс “Шляхі ў палях” прысвечаны Ул. Калесніку, сябру Ул.Караткевіча. Структура нарыса ўрыўкавая. Аўтар успамінае то адно, то другое здарэнне са сваім сябрам. Дапамагаюць гэтаму аднасастаўныя сказы (Зноў дом, і гарачыя спрэчкі, і размовы аб кнігах, раптоўны рогат[…],Сядзелі ў садзе. Вялізныя яблыні распасціраліся шырока, раскошна і цяніста. На іх была ўжо завязь). Эфект недасказанасці ствараюць шматкроп’і.
Апавяданне вядзецца ад першай асобы, аўтарская прысутнасць выяўляецца праз ужыванне займенніка “я”, а таксама з дапамогай дзеясловаў першай асобы адзіночнага ліку.
У асноўным выкарыстоўваюцца наступныя моўна-стылёвыя сродкі: эпітэты (расчохранай буслянкай), параўнанне (мядзяная, як жар), метафары (сцелецца пад колы дарога), інверсія і г.д.
Такім чынам, асноўныя моўна-стылёвыя асаблівасці вышэйназваных нарысаў наступныя:
- Непасрэдны аповед аўтара як героя твора.
- Экспрэсійнасць вобразных сродкаў.
- Выкарыстанне інверсій, няпоўных і аднасастаўных сказаў.
- Ужыванне слоў гутарковага стылю, а таксама гістарызмаў.
Заключэнне
У дадзенай курсавой працы мы вызначылі характарыстыкі лірычнай прозы як жанру. Гэта:
- Павышаная экспрэсіўнасць, эмацыйнасць мовы.
- Аслабленасць фабулы.
- Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб’ектывізм.
- Прадмет адлюстравання – духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў. Асаблівае месца – цэнтральны вобраз-перажыванне.
- Вобраз аўтара разгортваецца не паслядоўна, а шматпланава, адначасова.
- Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і т.д.
Прааналізаваўшы лірычную прозу Ул. Караткевіча, у прыватнасці такія жанры як эсэ і нарыс, мы выдзелілі наступныя яе асаблівасці:
- Выражэнне аўтарскага “я” праз займеннік першай асобы адзіночнага ліку. Непасрэдны аповед аўтара як героя твора. Аўтар можа звяртацца да чытача з дапамогай пытальных сказаў, займеннікаў “ты”, “вы”, “мы” і г.д.
- Самым распаўсюджаным вобразным сродкам з’яўляецца параўнанне, якое характарызуецца арыгінальнасцю спалучэння аб’екта і суб’екта параўнання.
- Выкарыстанне гістарызмаў у негістарычных тэкстах, а таксама выкарыстанне слоў гутарковага стылю.
- Выкарыстанне аднасастаўных, няпоўных, інверсійных сказаў, што стварае дынаміку аповеду.
Cпіс выкарыстанай літаратуры
- Адамовіч, А.М. Здалёку і зблізку:зборнік літ.-крыт. артыкулаў / А. М. Адамовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1976.
- Гісторыя беларускай літаратуры, кніга першая – Мінск, 2001
- Дасаева, Т.М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т. М. Дасаева. – Мінск: БДУ, 2001.
- Іўчанкаў, В.І. Стылістычныя асаблівасці выкарыстання тропаў у творах У. Караткевіча (параўнанне і метафара) / В.І. Іўчанкаў // Беларуская лінгвістыка. Вып.35. – Мінск, 1989.
- Караткевіч, У. Збор твораў: у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – Т. 8, Кн. 2.
- Краткая літаратурная энцыклапедыя, том 6 – Масква, 1971.
- Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд / А.А. Лойка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1989–Ч. ІІ 480 с.
- Лотман Ю. М. Лекции по структурной поэтике // Лотман Ю. М. и тартус- ко-московская семиотическая школа. М., 1994.
- Новый энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2001 – 1456 с.
- Русецкі, А. Ісці да чалавека: літаратурныя партрэты / А. Русецкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. – 287 с.
- Тычына, М.А. Лірычная проза / М. А. Тычына // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) – Мінск.: БелСЭ, 1986. Т. 3.: Карчма – Найгрыш – 751с.
- Цікоцкі, М.Я., Стылістыка беларускай мовы./ М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – 304 с.
- www.yladzimir-karatkevich.com
1 Прыклады з твораў Ул. Караткевіча ўзятыя з інтэрнет-сайта www.uladzimir-karatkevich.com