Жыццевы шлях Мікалая Якаўлевіча Байкова
Реферат, 03 Января 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Ніводная навука не існуе без сваіх «стваральнікаў», нават пры тым, што канкрэтныя палажэнні асобных з іх з цягам часу могуць станавіцца неактуальнымі і нават пачынаюць лічыцца памылковымі. Але, як вядома, трывалыя, сапраўдныя, сталыя навуковыя веды і здабываюцца падчас дыскусійных пошукаў. І абмінаць увагай тых, хто займаўся пошукамі, не цікавіцца тым, па якіх шляхах блукала навуковая думка перш чым трапіць у якасці аксіёмы на старонкі падручнікаў, – значыць, свядома абмяжоўваць сваю адукацыю і кругагляд, аў маральным сэнсе – без удзячнасці і павагі праігнараваць жыццё і дзейнасць навукоўцаў.