Шпаргалка по "Статистике"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"

Файлы: 11 файлов

шпоры по энергосбережению.doc

— 549.50 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по философии.docx

— 192.12 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 2.doc

— 564.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 1.doc

— 2.27 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по социологии.docx

— 73.55 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по охране труда.docx

— 60.48 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры макраэкономика с 12 вопроса.doc

— 1.60 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры бел.яз..docx

— 124.85 Кб (Скачать файл)

Суфіксацыя займае значнае  месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных  тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:

● асць-: акругласць, буйнасць, вузкасць, вынослівасць, выразнасць, вязкасць, гібкасць,  дробнасць, жывучасць, зярністасць, клейкасць і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем уласцівасцей;

● -нн-, -энн-, -к-: абаграванне,  асяданне, кіпенне, памутненне, ператлушчванне; апрашчэнне, ахаладжэнне, браджэнне, выпарванне, жарстчэнне, загушчэнне, згушчэнне, патанчэнне, патаўшчэнне; адгонка, ачыстка і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;

● -льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: абагачальнік, ахаладжальнік, ацвярджальнік; абмазка, абмуроўка, абшыўка, выцяжка, змазка; блішчак, вапняк, згустак, рухляк; акаліна, украпіна і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем рэчываў;

● -чык, -шчык: грузчык, даследчык, наладчык, разносчык; апрацоўшчык, варшчык, загартоўшчык, заліўшчык, замершчык, зваршчык і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем назваў прафесій, сфер дзейнасці;

● -льн-: абагачальны, абціскальны (абціскальная клець), асядальны, выбіральны, выгінальны, далучальны, злучальны, змяшчальны і інш.  Тэрміны-прыметнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем ‘прызначаны для выканання пэўнага дзеяння; здольны выканаць пэўнае дзеянне; з’яўляецца вынікам пэўнага дзеяння’.

Прэфіксацыя займае меншае месца  ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй. Высокай прадуктыўнасцю характарызуюцца наступныя прэфіксы:

● не- (ня-), якія ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа ўтваральнай асновай: адмоўнасць → неадмоўнасць, адназначнасць → неадназначнасць, аднароднасць → неаднароднасць, адчувальнасць → неадчувальнасць, верагоднасць → неверагоднасць, дагаранне → недагаранне, дагарванне → недагарванне і інш.;

● без- (бяз-) і бес- (бяс-), пры дапамозе якіх утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘не мае таго, што абазначана ўтваральнай асновай’: напорны → безнапорны, сальніковы → бессальніковы, сцёкавы → бяссцёкавы і інш.;

● звыш-, пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-прыметнікі, што абазначаюць перавышэнне якасці, уласцівасці, абазначанай утваральнай асновай: адчувальны → звышадчувальны, гарачатрывалы → звышгарачатрывалы, дакладны → звышдакладны, праводны → звышправодны, хуткадзейны → звышхуткадзейны, цягучы → звышцягучы і інш.

Прэфіксальна-суфіксальны  спосаб утварэння займае невялікае месца ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса:

● пры дапамозе прэфікса за- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі з агульным значэннем прадмета, які размешчаны за тым, што названа ўтваральнай асновай: галава → загалоўнік, зуб → зазубнік;

● пры дапамозе прэфікса на- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі, якія абазначаюць у асноўным прадметы, размешчаныя на чым-небудзь або прызначаныя для таго, аб чым сказана ўтваральнай асновай: галава → нагалоўнік, грудзі → нагруднік, канец → наканечнік;

● пры дапамозе прэфікса пад- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі са значэннем прадмета, які знаходзіцца або размяшчаецца пад тым, што абазначана ўтваральнай асновай: домна → паддоменнік, пята → падпятнік, рама → падрамнік;

● пры дапамозе прэфікса без- (бяз-) і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘не мае ці адбываецца без таго, што названа ўтваральнай асновай’: паветра → беспаветраны, перабой → бесперабойны, полымя → бясполымны, перапынак → бесперапынны, шум → бясшумны і інш.;

●  пры дапамозе прэфікса пры- і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘знаходзіцца каля таго, паблізу таго ці побач з тым, што абазначана ўтваральнай асновай’: зямля → прыземны, граніца →  прыгранічны і інш.;

● пры дапамозе прэфікса ўнутры- і суфіксаў -ев-, -н-, -ічн- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘знаходзіцца ўнутры, у сярэдзіне або ў межах чаго-н., што абазначана ўтваральнай асновай’: зерне → унутрызерневы, клетка → унутрыклетачны, крышталь → унутрыкрышталічны і інш.;

● тэрміны-прыметнікі з прэфіксам су- і суфіксам -н-, якія ўтвараюцца ад прыметнікаў і ўжываюцца са значэннем ‘які не падзелены на часткі’: цэлы → суцэльны.

Аснова- і  словаскладанне займае значнае месца ва ўтварэнні  тэрмінаў. Складаныя тэрміны (тэрміны-кампазіты)  утвараюцца шляхам спалучэння ў адзінае  цэлае двух і больш самастойных слоў або асноў. Асновы могуць злучацца паміж сабой злучальнымі галоснымі. Асноваскладанне можа спалучацца з суфіксацыяй: дабаўка і падавальнік → дабаўка-падавальнік, дабаўка і паскаральнік → дабаўка-паскаральнік, дабаўка  і ўцяжарвальнік → дабаўка-ўцяжарвальнік; карыстацца вадой → водакарыстанне, паглынаць ваду → водапаглынанне, спальваць дым → дымаспальванне, дзяўбаць зубы → зубадзяўбанне і інш. Вылучаюцца тэрміны “змешанага” тыпу, у іх адзін з кампанентаў запазычаны, іншы — уласнабеларускі: аўтамабіль і самазвал → аўтамабіль-самазвал, аўтамабіль і ўсюдыход → аўтамабіль-усюдыход, аэрастат і скакун → аэрастат-скакун, блок і пакой → блок-пакой, бруст і памост → бруст-памост, вакуум і помпа → вакуум-помпа і інш.

Абрэвіятурны спосаб  — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння словазлучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэрміналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння заключаецца ў тым, што новыя словы ўзнікаюць у выніку разыходжання значэнняў аднаго і таго ж слова, г. зн. расшчаплення слова на амонімы, кожны з якіх выступае як асобная лексічная адзінка са сваім значэннем.

Лексіка-семантычны спосаб утварэння  тэрмінаў мае свае асаблівасці. У літаратурнай мове працэс утварэння асобных лексічных адзінак на базе мнагазначнага слова быў даволі працяглы, у той час як у мове навукі ён праходзіў намнога хутчэй. Як сцвярджае Д.С. Лотэ, “працэс пераўтварэння звычайнага слова ў навукова-тэхнічны тэрмін заключаецца ў тым, што гэта слова ў сістэме тэрмінаў атрымлівае пэўны тэхнічны змест. Таму можна сцвярджаць, што да ліку раней зарэгістраваных значэнняў такога слова далучаецца яшчэ новае значэнне”*. Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў у наш час характарызуецца сваёй прадуктыўнасцю, тэрміны, утвораныя гэтым спосабам, зручныя ў выкарыстанні, ёмістыя і лёгка засвойваюцца.

Метафарычны перанос назвы агульнавядомага прадмета, з’явы на спецыяльнае паняцце адбываецца ў выніку асацыяцыі, асабліва асацыяцыі падабенства. Пры метафарычным пераносе другаснае значэнне слоў агульналітаратурнай мовы ў тэхнічнай тэрміналогіі развіваецца на аснове падабенства. Яно бывае ў самых розных адносінах. Найбольш відавочным з’яўляецца падабенства па форме, напрыклад: арэшак — плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы і арэшак — гатунак каменнага вугалю; бародка — памяншальна-ласкальнае да барада; валасяное покрыва ніжняй часткі твару і бародка — выступ у якой-н. прыладзе; вусікі — маленькія вусы; валасяное покрыва над верхняй губой і вусікі — доўгія тонкія выступы якой-н. дэталі; прыстасаванне ў выглядзе спружынак, дроцікаў.

Не менш часта для стварэння  новых тэрмінаў выкарыстоўваецца падабенства па функцыі: віхор — імклівая кругавая плынь ветру; ‘пра імклівае бурнае праяўленне чаго-н.’ і віхравы рух — рух вадкасці (або газу), пры якім яе часціцы (элементарныя аб’ёмы) рухаюцца паступальна і аварочваюцца вакол некаторай імгненнай восі; дзірка — адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.  і дзірка — не заняты электронам энергетычны стан у валентнай зоне; замок — прыстасаванне для запірання на ключ чаго-н.  і замок — дэталь у некаторых відах агнястрэльнай зброі.

Нярэдка выкарыстоўваецца падабенства па дзеянню, што выконвае прадмет: ваўчок — цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча і ваўчок — 1) цвёрдае цела з апорай ніжэй цэнтра цяжару, якое верціцца вакол восі сіметрыі; 2) машына для здрабнення мяса пры прыгатаванні каўбас, катлет на мясакамбінатах; захоп — дзеянне паводле дзеяслова захопліваць — захапіць і  захоп (электрона) — працэс, пры якім ядро спантанна захоплівае электрон з адной з унутраных абалонак атама з адначасовым выпрамяненнем электроннага нейтрына.

Часта выкарыстоўваецца падабенства  па дзвюх прыкметах:

● па форме і месцаразмяшчэнню: лапа — ступня або ўся нага ў некаторых жывёл або птушак і лапа — расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах, прыстасаваннях; інструмент, прыстасаванне з такім канцом; шып на канцы бервяна, які ўстаўляецца ў выемку другога бервяна пры звязванні іх ў вянец;

● па форме і функцыі або прызначэнню: грэбень — пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або  для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі і грэбень — прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень; дарожка — памяншальна-ласкальнае да  дарога; вузкая дарога, сцежка і дарожка — вузкае, доўгае паглыбленне на чым-н.; кастыль — апора для чалавека без ног або з хворымі нагамі і кастыль — металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі;

Наступным спосабам лексіка-семантычнага ўтварэння тэрмінаў з’яўляецца метанімізацыя — перанясенне назвы аднаго прадмета на іншы на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі, сумеснасці. Сярод тэхнічных тэрмінаў сустракаюцца наступныя мадэлі метанімічнага пераносу:

● назва дзеяння (працэсу) — назва месца — абрыў — дзеянне паводле дзеяслова абрываць — абарваць і абрыў — месца, дзе абарвана што-н.; злом — дзеянне паводле дзеяслова зламаць і злом — месца, на якім што-н. зламана, надламана;

● назва дзеяння (працэсу) — назва рэчыва (матэрыялу) — забойка — працэс запаўнення свабоднай ад выбуховых рэчываў часткі зараднай поласці інертным забоечным матэрыялам, які забяспечвае замкнутасць зарада, што перашкаджае пры выбуху дачаснаму вылету прадуктаў дэтанацыі і паляпшае за гэты кошт эфектыўнасць работы выбуху і забойка — матэрыял, які прымяняюць у зарадных камерах для ізаляцыі зарада выбуховых рэчываў ад адкрытай паверхні; замазка — дзеянне паводле дзеяслова замазаць  і замазка — вязкае рэчыва для замазвання шчылін;

● назва дзеяння (працэсу) — вынік гэтага дзеяння (працэсу) — адгон — дзеянне паводле дзеяслова адганяць — адагнаць і адгон — прадукт адгонкі парай; адліўка — дзеянне паводле дзеяслова адліваць — адліць і адліўка — вырабы, атрыманыя з дапамогай ліцця; вёрстка — дзеянне паводле значэння дзеяслова вярстаць і вёрстка — звярстаны набор; адбітак звярстанага набору;

● дзеянне паводле адпаведнага дзеяслова; уласцівасць — адзінка вымярэння — аддача — дзеянне паводле дзеяслова аддаваць — аддаць і аддача — каэфіцыент карыснага дзеяння механізма; вязкасць — уласцівасць вязкага і вязкасць — велічыня, якая характарызуе вязкасныя ўласцівасці вадкасці і газаў; прабег — дзеянне паводле дзеяслова прабягаць — прабегчы і прабег — адлегласць, пройдзеная якім-н. транспартным сродкам;

● назва прыстасавання — назва рэчыва — выцяжка — прыстасаванне для вентыляцыі памяшканняў і выцяжка — рэчыва, здабытае выцяжэннем з расліннай або жывёльнай тканкі з дапамогай якой-н. вадкасці; экстракт; марылка — прыстасаванне, пры дапамозе якога мораць насякомых і марылка — вадкасць, якой насычаюць паверхню дрэва з мэтай афарбоўкі; пратрава;

● назва дзеяння (працэсу) — назва прыстасавання — працяжка — від гарачай штампоўкі для атрымання пустых (парожніх) паковак шляхам працягвання праз кольцы, у якіх паступова змяншаецца дыяметр і працяжка — многаразцовы металарэзны інструмент для апрацоўкі скразных адтулін і знешніх паверхняў металічных, пластмасавых дэталей на працяжных станках; раскатка — кавальская аперацыя для павелічэння знешніх і ўнутраных дыяметраў кальцавой загатоўкі пры нязначным павелічэнні даўжыні за кошт памяншэння таўшчыні сценкі і раскатка — кавальскі інструмент, які служыць для перадачы ціску ад верхняга байка молата або рабочай часткі прэса на плоскую або цыліндрычную полую загатоўку з мэтай памяншэння таўшчыні загатоўкі або выканання на ёй мясцовых паглыбленняў.

 

Суфіксацыя займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:

● асць-: акругласць, буйнасць, вузкасць, вынослівасць, выразнасць, вязкасць, гібкасць,  дробнасць, жывучасць, зярністасць, клейкасць і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем уласцівасцей;

● -нн-, -энн-, -к-: абаграванне,  асяданне, кіпенне, памутненне, ператлушчванне; апрашчэнне, ахаладжэнне, браджэнне, выпарванне, жарстчэнне, загушчэнне, згушчэнне, патанчэнне, патаўшчэнне; адгонка, ачыстка і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;

● -льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: абагачальнік, ахаладжальнік, ацвярджальнік; абмазка, абмуроўка, абшыўка, выцяжка, змазка; блішчак, вапняк, згустак, рухляк; акаліна, украпіна і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем рэчываў;

● -чык, -шчык: грузчык, даследчык, наладчык, разносчык; апрацоўшчык, варшчык, загартоўшчык, заліўшчык, замершчык, зваршчык і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем назваў прафесій, сфер дзейнасці;

● -льн-: абагачальны, абціскальны (абціскальная клець), асядальны, выбіральны, выгінальны, далучальны, злучальны, змяшчальны і інш.  Тэрміны-прыметнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем ‘прызначаны для выканання пэўнага дзеяння; здольны выканаць пэўнае дзеянне; з’яўляецца вынікам пэўнага дзеяння’.

Прэфіксацыя займае меншае месца ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй. Высокай прадуктыўнасцю характарызуюцца наступныя прэфіксы:

тесты по философии.doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по философии(1).doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по статистике.doc

— 46.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

Информация о работе Шпаргалка по "Статистике"