Пазнавальная функцыя

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2013 в 20:23, доклад

Описание работы

Вожык жыве ва ўсіх мясцінах Беларусі, а найчасцей у лесе. Ёсць сярод вожыкаў і такія, што не цураюцца жыхарства ў горадзе ці вёсцы. Іх можна ўбачыць у садзе, парку, а таксама непадалёку ад хлява свойскай жывёлы.
Вожык вельмі адважны звярок. Ён не спяшаецца ўцякаць, сустрэўшы каго-небудзь на сцяжынцы. Натапырыць свае вострыя калючкі і сярдзіта пыхкае. Баронячыся ад нападу, звярок згортваецца ў клубок. Няшмат знойдзецца ахвотнікаў пагуляць з такім калючым мячыкам.
Вожык - самы адважны паляўнічы. Шмат знішчае ён шкодных жукоў, слімакоў, бурыць кратовыя гнёзды. Асабліва зацята змагаецца з паўзучымі гáдамі. Гадзюка ўмела бароніцца, пагрозліва сыкае, стараецца ўкусіць звярка. Вожыка надзейна бароняць вострыя калючкі, і ён звычайна перамагае.

Файлы: 1 файл

Пазнавальная функцыя.docx

— 17.86 Кб (Скачать файл)

Пазнавальная функцыя

Вожык

Вожык жыве ва ўсіх мясцінах Беларусі, а найчасцей у лесе. Ёсць сярод вожыкаў і такія, што не цураюцца жыхарства ў горадзе ці вёсцы. Іх можна ўбачыць у садзе, парку, а таксама непадалёку ад хлява свойскай жывёлы.

Вожык вельмі адважны звярок. Ён не спяшаецца ўцякаць, сустрэўшы каго-небудзь на сцяжынцы. Натапырыць свае вострыя калючкі і сярдзіта пыхкае. Баронячыся ад нападу, звярок згортваецца ў клубок. Няшмат знойдзецца ахвотнікаў пагуляць з такім калючым мячыкам.

Вожык - самы адважны паляўнічы. Шмат знішчае ён шкодных жукоў, слімакоў, бурыць кратовыя гнёзды. Асабліва зацята змагаецца з паўзучымі гáдамі. Гадзюка ўмела бароніцца, пагрозліва сыкае, стараецца ўкусіць звярка. Вожыка надзейна бароняць вострыя калючкі, і ён звычайна перамагае.

 

Эстэтычная функцыя

Крынічка

Раніца. Сонейка пачынала новы дзень. Дзесьці крычалі гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі. Песні іх дрыжалі прыгожай музыкай у хвалях паветра ціхай раніцы.

Цяжка было вызначыць лепшага спевака.

Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна частавала сваёю вадою яшчэ нашых дзядоў і прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі - аксамітныя межы. З-пад гэтых аксамітаў ззяла золата жоўтых пяскоў.

А прасторы навокал! Колькі хараства, колькі мудрага задумення ў іх! Не дзіва, што каля крынічкі кіпела жыццё. Кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады. Адным палюбавацца на сваё хараство ў яе люстры. Другім - паслухаць цікавую музыку. Яе складалі дробныя хвалькі, скачучы з каменьчыка на каменьчык. Трэція блукалі тут для адпачынку ў прахалодзе бліскучых хваль.

 

Функцыя адлюстравання

Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаў- шыся, яна трымае мяне на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно добра. Каб  можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з яе грудзей, быццам ручаёк. I я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны  пе- растук колаў слухаю яго. На хвіліну  мне здаецца: мы нікуды не едзем, а  ўвесь свет плыве насустрач нам.

Спыняемся, як і  заўсёды, у маладым беластволым  бярэзніку. Бацька выпрагае коней, путае  іх і вядзе кудысьці ў туман. Чу- ваць, як іржуць, тупацяць капытамі коні людзей, што прыеха- лі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну, злазіць з  воза, лупіць бульбу, што зарабіла ў  вёсках. Бацька бярэ сяке- ру, валіць і  збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю.

Камунікатыуная функцыя

- Эй, рыбак, ці шмат  рыбы злавіў? 
- Ды, ведаеш, ніводнай! Аж зло бярэ. 
- А на што ловіш? 
- На кручок! 
- Вядома, што на кручок. А якую на яго прынаду чапляеш? 
- А што трэба спачатку прынаду чапляць, а потым вуду закідваць? 
- ???!!!

 

 

Назыуная функцыя

Якасць працы сучаснага  электрапрывада шмат у чым вызначаецца  правільным выбарам выкарыстоўванага электрычнага рухавіка, што ў сваю чаргу забяспечвае працяглую  надзейную працу электрапрывада і высокую эфектыўнасць тэхналагічных  і вытворчых працэсаў у прамысловасці, на транспарце, у будаўніцтве і  іншых галінах.

 

Экспрэсіуная  функцыя    

У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.


Информация о работе Пазнавальная функцыя