Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Июня 2013 в 23:55, реферат

Описание работы

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.

Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы.

Файлы: 1 файл

10 ответов на 10 вопросов.docx

— 77.28 Кб (Скачать файл)

У сакавіку 1921 года адбыўся 10 з’езд РКП(б) камуністычная партыя пачала падаўляць іншадумства нават  ў сваіх радах. Аднак ва ўмовах НЭП яна вымушана была мірыцца  з некаторай дэмакратызацыяй  грамадскага жыцця. Саветы прафсаюзы  камсамол да 1927 года карысталіся яшчэ пэўнай самастойнасцю і маглі  праяўляць сваю ініцыятыву. Аднак  з пераходам да індустрыялізацыі і калектывізацыі камандныя метады распаўсюджваюцца на эканоміку і  ўсе астатнія бакі грамадства.

З 1927 г. пачынаецца згортванне працэсаў дэмакратызацыі. Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі  становяцца пад поўны кантроль партыі. У руках партыйных органаў  канцэнтруецца ўся выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлада. Усталёўваецца  татальны кантроль партыі за ўсімі  бакамі жыцця грамадства і нават  за прыватным жыццём людзей.

З сярэдзіны 20 гадоў пачынае  складывацца культ асобы Сталіна. Гэты культ стаў састаўной часткай  савецкай ідэалогіі. Па ўсёй краіне распаўсюдзіліся  партрэты і скульптурныя выявы Сталіна. Ад паэтаў, кампазітараў, мастакоў іншых  дзеячаў культуры патрабавалі напісанне  твораў, якія праслаўлялі Сталіна. Акрамя таго ўся творчасць людзей культуры павінна была быць скіравана на ўхваленне  савецкай рэчаіснасці, гэта асабліва не падабалася дзеячам культуры таму, што савецкую рэчаіснасць не было за што хваліць.

Для таго каб творчыя інтэлектуалы іспраўна выконвалі ідэалагічныя заказы партыі і ўрада былі створаны саюзы  пісьменнікаў, кампазітараў мастакоў, журналістаў і т.п. Па за гэтымі саюзамі  прадстаўнікоў гэтых прафесій не існавала. Асабовы склад гэтых  саюзаў пастаянна памяншаўся за кошт рэпрэсіраваных. Напрыклад, саюз пісьменнікаў Беларусі быў утвораны ў 1934 г. але  ўжо ў 1939 ён не налічваў і паловы свайго першапачатковага складу.

Ідэалагізацыя закранула  і навуку, Іменна ў часы Сталіна  з’явілася буржуазная гісторыя, і  сацыялістычная гісторыя, буржуазная біялогія (генэтыка) і сацыялістычная біялогія (лысенкаўская селекцыя), Буржуазная матэматыка (кібернэтыка) і сацыялістычная і т. п.

Такая татальная ідэалагізацыя  ў спалучэнні з калектывізацыяй  і індустрыялізацыяй парадзіла  многа незадаволеных якіх рэпрэсіравалі. Незадаволеным інкрымініравалі  віну ў тым, што яны замежныя шпіёны, трацкісты, ці проста ворагі народа. Значная  частка незадаволеных расстрэльвалася, па ўсёй тэрыторыі СССР знаходзяць зараз месцы масавых захараненняў, зробленыя ў 1930-ыя гг. Цікава, што  масавае захараненне рэпрэсіраваных у 1930-ыя гг. адкрылася нават на знакамітым Куліковым полі.  (Месца, дзе маскоўскі  князь Дзьмітры Данскі паклаў канец  мангола-татарскаму ігу).

Але рэпрэсіраваных забівалі не заўсёды. Сіламі рэпрэсіраваных нявольнікаў  ГУЛАГа высякалася тайга, здабываліся  карысныя выкапні, будаваліся чыгункі  і капаліся каналы. Рэпрэсіраваныя былі бясплатнай рабочай сілай, якая ў значнай меры дапамагала будаваць камунізм, таму з Масквы, мясцовым аддзелам НКУС спускаліся планы па нарыхтоўцы ворагаў народа. Усе рэпрэсіраваныя падзяляліся на катэгорыі, якія я  прывожу ніжэй, яны размешчаны па ўбываючай – першая самая шматлікая  апошняя самая маленькая.

1. Сяляне якія адмаўляліся  ўступаць у калгасы. Па Беларусі  іх налічвалася каля 250 000. Па Саюзу дакладна падлічыць не магчыма але мова ідзе аб мільёнах.

2. Інтэлігенцыя незадаволеная  ідэалагізацыяй. Па Беларусі каля 80 000 тыс.

3 Афіцэры чырвонай арміі  асабліва тыя, што атрымалі  вышэйшую адукацыю ў Расійскай  імперыі.

4. Партыйныя і дзяржаўныя  чыноўнікі якія праігралі барацьбу  за ўладу. У Беларусі са 101 сакратара  райкома партыі было рэпрэсіравана  99.

5. Прадпрымальнікі або  нэпманы, якія не ўпісаліся  ў індустрыялізацыю з калектывізацыяй.

6. Усе астатнія, хто не  асцярожна выказаўся аб Сталіне  і яго рэжыме.

Такім чынам, сталінскія рэпрэсіі абяскровілі сілы СССР знішчаліся лепшыя сяляне, творчая інтэлігенцыя, лепшыя афіцэры Чырвонай арміі, прадпрымальнікі, ды і сярод рэпрэсіраваных чыноўнікаў сустракаліся ініцыятыўныя асобы, якія не былі тупымі выканаўцамі, а мелі ўласную ініцыятыву (напрыклад, Д.Ф. Прышчэпаў). Колькасць рэпрэсіраваных цяжка падлічыць ў розных даследчыкаў  яна вагаецца ад 10 да 90 мільёнаў. Асабіста я думаю, што ісціна недзе пасярэдзіне, а таму можна казаць аб 25 – 30 мільёнах. Былі выпадкі, што ў сталінскую эпоху рэпрэсіравалі цэлымі народамі, напрыклад дэпартацыі крымскіх татар, чэчэнцаў, казакаў і інш.

 

 

16. Заходняя  Беларусь  у  складзе  Польшчы (1921-1939 гг.).  Уз’яднанне 

Заходняй Беларусі з БССР.

 

 

 

 

Па ўмовах Рыжскага міру да Польшчы адыйшла тэрыторыя  ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 мільёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамысловасці. Разбураная вайной прамысловасць аднаўлялася марудна, а новыя прадпрыемствы амаль не будавліся. 2/3 прадпрыемстваў і рабочых працавалі ў харчовай і мясаперапрацоўчай прамысловасці. Адзінай галіной якая хутка развівалася, была дрэваапрацоўчая, што было звязана з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. С 1921 па 1939 гады плошча лясоў у заходняй Беларусі скарацілася на 400 000 га. становішча рабочых было цяжкім рабочы дзень цягнуўся 10 – 12 гадзін а зарплата у 2 разы меншай чым ў цэнтральнай Польшчы. Акрамя таго, у Заходняй Беларусі быў высокі ўзровень безпрацоўя.

У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне, а большая частка сялян заставаліся  малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю, якой ім нехапала і плаціць  за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб  вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і  аграрная рэформа. Яна заключалася  ў наступным – урад выкупіў  частку памешчыцкіх земляў, і падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы  і пачаў прадаваць іх сялянам  па льготным цэнам. Але падаўляючая  большасць сялян была настолькі  беднай, што не магла купляць гэтыя  парцэлы нават па льготных цэнах. Яшчэ адзін крок аграрнай рэформы з боку польскага ўрада гэта стварэнне спрыяльных умоў для ўладкавання хутарскіх гаспадарак. Пад час ажыццяўлення аграрнай рэформы было праведзена і асадніцтва.

Асадніцтва гэта шэраг  мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада  сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачыя польскай арміі, якія за сімвалічную плату, або  бясплатна з дзяржаўнага фонда  атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Асаднікам  дазвалялась захоўваць і прымяняць  агнястрэльную зброю. Польскі ўрад разлічваў стварыць з іх сваю сацыяльную падтрымку ў Заходняй Беларусі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі рассялілася  каля 10 000 асаднікаў.

Нягледзячы на рэформы, эканамічнае  становішча ў Заходняй Беларусі заставалася  цяжкім. Іменна яно вымушала беларусаў  эміграваць. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША  і Канаду эмігравалі  больш за 78 тыс. чалавек.

Нягледзячы на ўмовы Рыжскага міру, па якому палякі абавязваліся забяспечваць беларусам культурна-нацыянальную аўтаномію ўрад Польшчы адразу ж  пачаў актыўную паланізацыю беларускага  насельніцтва. Усе дзяржаўныя ўстановы і школы працавалі толькі на польскай мове. Людзі якія не ўмелі чытаць і пісаць па-польску, але чыталі і  пісалі на іншых мовах праходзілі ў дакументах як непісьменныя. Праўда, ў многіх польскіх школах выкладаўся такі прадмет як беларуская мова.

Адразу пасля далучэння  палякамі краю пачаліся масавыя забастоўкі і стачкі рабочых супраць умоў рыжскага міру. У вёсцы барацьба набыла партызанскі характар. У канцы 1921 г. у партызанскіх атрадах і  паўстанцкіх арганізацыях удзельнічала звыш 6 тысяч чалавек. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і  беларускія эсеры. Найбольш вядомыя  сярод іх Арлоўскі Ваўпшасаў Шыманюк  і інш. Партызаны нападалі на паліцэйскія  ўчасткі гмінныя ўправы і памешчыцкія  маёнткі.

Пасля разгрому ў 1923 г. арганізацыі  беларускіх эсераў, партызанскую барацьбу ўзначалілі камуністы. У кастрычніку 1923 г. утварылася КПЗБ, якая і стала  на чале партызанскага руху. Пасля  таго як урад Польшчы накіраваў супраць  партызан рэгулярную армію восенню 1925 г. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную  барацьбу.

Легальную нацыянальна-вызваленчую  барацьбу павялі беларускія дэпутаты (паслы) у польскім сойме якія яшчэ ў 1922 г аб’ядналіся ў пасольскі  клуб. У 1926 г. Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі  і іншыя паслы сойма стварылі легальную арганізацыю БСРГ Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. (БСРГ) яе праграма патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх земляў і раздзела яе паміж сялянамі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада і аб’яднанне беларускіх земляў у адзінай дзяржаве. У студзені 1927 у арганізацыі ўжо налічвалася 120 000 членаў, але ў сакавіку гэтага ж, года польскі урад забараніў яе дзейнасць, а кіраўнікоў аддаў пад суд.

Актыўную барацьбу за інтарэсы беларускага насельніцтва вялі члены  пасольскага клуба “Змаганне”, створанага беларускімі дэпутатамі польскага сойма ў 1928 г. У 1930 г. польскі  ўрад арыштаваў кіраўнікоў клуба. Актыўна  дзейнічала ў абарону беларускай школы і культуры ТБШ (Таварыства Беларускай школы.) створанае ў 1921 г. Браніславам Тарашкевічам.

У гады сусветнага  эканамічнага крызісу 1929 – 1933 рэвалюцыйны рух  у заходняй Беларусі набыў вялікі размах. У 1931 назіраўся ўздым сялянскага руху, які набыў у 1933 г . у Кобрынскім павеце ўзброены характар. На падаўленне сялянскага паўстання былі кінуты паліцыя  і войскі. Усяго за гэтыя гады у Заходняй Беларусі 460 сялянскіх  выступленняў. З 1935 па 1939 гг. працягвалася выступленне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала 5000 чалавек.

У 1935 г. па ініцыятыве Камінтэрна КПЗБ стварае адзіны рабочы антыфашысцкі фронт. У яго ўвайшлі ТБШ і  БХД (Беларуская хрысціянская дэмакратыя). У выніку ў 1936 – 1937 гг. у З.Б. пракацілася  магутная хваля забастовак у абарону  правоў працоўных і супраць паланізацыі. Аднак ужо 1937 г. рэвалюцыйная барацьба ідзе на спад.

23 жніўня 1939 года паміж  СССР і Германіяй быў падпісаны  пакт аб ненападзенні тэрмінам  на 10 год. і Сакрэтны пратакол  да яго. У адпаведнасці з  ім  Заходняя Беларусь і Заходняя  Украіна разам з Прыбалтыкай   і Бесарабіяй уваходзілі ў  сферу уплыву СССР. Пакт развязаў  немцам рукі на Усходзе, і  яны 1 верасня напалі на Польшчу.  У яе абарону выступілі Францыя  і Англія, якія аб’явілі вайну  Германіі. Так пачалася Другая  Сусветная вайна. 

17 верасня савецкі ўрад  абвясціў, што бярэ пад абарону  брацкае насельніцтва Заходняй  Беларусі і Заходняй Украіны  і аддаў загад Чырвонай Арміі  заняць іх тэрыторыю. Да 25 верасня  была занята ўся тэрыторыя  ЗБ. 2 лістапада сесія Вярхоўнага  Савета СССР, а 12 лістапада сесія  Вярхоўнага Савета БССР прынялі  законы, ў адпаведнасці з якімі  ЗБ уваходзіла ў склад СССР  і ўз’ядноўвалася з БCCP. Ha яе  тэрыторыі стваралася 5 абласцей  Брэсцкая, Баранавічская, Беластокская, Віленская і Пінская. Да снежня 1940 года завяршылася фарміраванне органаў улады: былі праведзены выбары  ва ўсе Саветы абласныя, раенныя сельскія. Пачалі дзейнічаць партыйныя, савецкія органы, камсамольскія  і прафсаюзныя арганізацыі. У Заходнія вобласці прыехала больш за 30 тысяч партыйных савецкіх работнікаў, а таксама спецыялістаў народнай гаспадаркі адукацыі і культуры.

Абнаўляліся і рэканструіраваліся  старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці  ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 года. У вёсцы беззямельныя і  малазямельныя сяляне атрымалі больш  за міліен гектар памешчыцкай зямлі, тысячы кароў і коней. Асабліва значнымі былі поспехі ў адукацыі і культуры, Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш  за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць  газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра  і каля ста дамоў культуры а  таксама больш за 200 бібліятэк. У  той, жа час у грамадска-палітычным жыцці праявіліся адмоўныя бакі таталітарнай сістэмы, Пачаліся арышты і дэпартацыя ў Казахстан так званых ворагаў  народа. За кароткі даваенны тэрмін гаспадарання саветаў у ЗБ усяго  было рэпрэсіравана каля 120 000 чалавек.

Без згоды беларускага  кіраўніцтва 10 лістапада 1939 года ўрад СССР перадаў Літве Вільню і Віленскую  вобласць у абмен на згоду размясціць свае ваенныя базы ў Літоўскай  незалежнай дзяржаве.

 

 

17.  Культурнае  жыццё ў БССР у 1920-30-я гг. 

 

Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А. Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным па-дзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча га-рад оў. Па праектах архітэктара/. Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца  сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыя-нал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Бела-русі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існа-вала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларус-кага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.


Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг