Эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2013 в 20:22, реферат

Описание работы

АДРАДЖЭННЕ, Рэнесанс, эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры Новага часу (14 - 1-я пал. 17 ст.). Абумовіла прагрэсіўныя змены ў эканамічным i сацыяльна-палітычным жыцці еўрапейскіх краін : развіццё гарадоў, зараджэнне элементаў буржуазных адносін i таварна-грашовай гаспадаркі, фарміраванне нацыянальных дзяржаў i абсалютных манархій, актывізацыю антыфеадальных рухаў i рэлігіёзнай барацьбы, секулярызацыю духоўнага жыцця грамадства. У паняцце «Адраджэнне» ўключаюць таксама грамадска-культурны рух у еўрапейскіх, у тым ліку славянскіх, народаў, знітаваных агулъным духоуна-культурным уздымам, вызванным барацьбой, абуджэннем нацыянальнай свядомасці i станаўленнем дзяржаўнасці (каралінгскае Адраджэнне, балгарскае Адраджэнне i інш.).

Файлы: 1 файл

АДРАДЖЭННЕ бел.doc

— 123.50 Кб (Скачать файл)

 С.Батычэлі, Анджэліка, П.Перуджына, сем'я^ Беліні,  Ліпі,   скульпгараў Л.  Гіберці, Данатэла, Якопа дэла Кверча, Лука дэла Робія, А.Верок'ё. Апрача станковага жывапісу шырока  развівалася   мастацтва  фрэскі. Рэалізм высокага Адраджэння (канец 15 - 1-я чвэрць 16 ст.)

 дасягнуў класічнай яснасці, манументальнасці вобразаў i абагульнення (Леанарда да Вінчы,   Рафаэль,   Мікеланджэла,  А.Карэджа, Тыцыян, Джарджоне, П. Веранезе, Я.Тынтарэта,

Джуліо Рамана i iнш.). У перыяд феадальнай рэакцыі i Контррэфармацыі (з пач. 16 ст.) у Італіі ўзнікла мастацтва маньерызму, якое

вызначалася суб'ектывізмам, манернасцю,

вытанчанасцю  формы (Я.Панторма, АБранзіна, Ф.Парміджаніна, Б.Чэліні). У дэкаратыўным

мастацтве створаны ўзоры тканін, эмаляў, шкла, маёлікі, вырабаў з металу, каштоўных камянёў

i інш. З 15 ст. развіваецца мастацтва залочанай разьбы, «чартазіянская мазаіка». На новай аснове фарміравалася i архітэктура. Распрацоўваліся

i ажьщцяўляліся прынцыпы рэгулярнай забудовы

гарадоў, у якіх акрамя кулътавых збудаванняў

ствараліся харакгэрныя для італьянскага Адраджэння манументальнага палацца,

 вілы, шпіталі, фантаны i інш. Антычная ордэрная

сістэма ўзбагаціла тэкгоніку будынкаў, унесла ў

дойлідства лагічную суразмернасць i гарманічную яснасць (Ф.Брунелескі, Л.Б.Альберці i інш.). На пач. 16 ст. ў Рыме пачаў складвацца агулъна-італьянскі

архітэктурны стылъ (Д.Брамантэ, Дж. да Віньёла, Дж.Вазары). У Венецыі працавалі архітэктары М.Санмікелі, Я.Сансавіна, А.Паладыо. У Нідэрландах мастацтва Адраджэння супала з росквітам позняй готыкі, узнікла грамадзянская архітэктура. З сярэдзіны 16 ст. тут фарміраваўся архітэктурны стылъ, які арыентаваўся на антычнае i італьянскае дойлідства эпохі Адраджэння. У жывапісе развіваецца пераважна партрэт i пейзаж, асаблівая ўвага звяртаецца на перадачу навакольнага асяроддзя (Parip ван дэр Вейдэн, Хуга ван дэр Гус, Г.Мемлінг, Лука Лейдэнскі, Х.Босх, К.Масейс). Ян ван Эйк залажыў асновы, на якіх пасля развівалася

нідэрландскае мастацтва. У Германіі мастацтва Адраджэння высокага росквіту дасягнула ў канцы 15 -

пач. 16 ст., асабліва ў жывапісе i гравюры (А.Дзюрэр, А.Альтдорфер, Г.Гольбейн Малодшы i iнш.).

У французскім мастацтве Адраджэнне адметна творчасць мастакоў Ж. Фуке, Клуэ, скульптараў Ж.Гужона, Ж.Пілона; для

архітэктуры каралеўскіх і

дваранскіх замкаў характэрны вытанчаны

 стыль   (замак   Шамбор).   Своеасаблівыя рысы

набыло мастацтва Іcпaнii, Чэхіі, Славакіі, Польшчы,

Венгрыі.

Пад уплывам  рэнесансавай культуры

Еўропы у выяўленчым мастацтве Белаpyci

16 - сярэдзіны 17 ст. склаліся асяродкі гуманістычнай

 культуры  (двары Жыгімонта Аўгуста ў Вільні, 

Радзівілаў у Нясвіжы, Алелькавічаў у Слуцку),

развіваліся новыя віды i жанры мастацтва. У жывапісе пашыраўся партрэт, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. На аснове сінтэзу заходне- еўрапейскіх формаў i візантыйскай мастацкай

 спадчыны ўзнік нацыянальны варыянт параднага

 партрэта (партрэт   Miхaiлa   Барысавіча).   Пэўны час ён існаваў побач з рэпрэзентатыўным

  (партрэт  Ю.Радзівіла)  i надзеленым рысамі

псіхалагізму паўфігурным (партрэт

К.Слуцкай-Радзівіл). Складваўся    жанравы 

  i    батальны    жывапіс (А.Вейдэ). Рэлігійнае

мастацтва развівалася   ў   некалькіх   кірунках.

   Алтарная карціна     вызначалася     пластычнасцю формаў,   яркасцю палітры,  элементамі лінейнай перспектывы, атрыбутамі гістарычнай моды  («Пакланенне вешчуноў»,  пасля 1514). У іканапісе з яго поствізантыйскай

традыцыяй з'явілася наватарскаяплынь:

  у  сюжэтную   канву  ўводзіліся бытавыя  

i   этнаграфічныя   дэталі,   архітэктурныя краявіды («Тройца»   з   Дастоева,    «Нараджэнне Марыі з Маларыцкага р-на), узбагачаўся

 эмацыянальны каларыт,  арнаментыка фонаў

(«Параскева Пятніца», Слуцкі р-н; «Лука i Сымон», Лунінецкі р-н). Высокага

  ўзроўню   дасягнула   паліхромная драўляная скульптура i разьба алтароў (Іакім i Ганна, Жабінкаўскі р-н; Праабражэнскі

касцёл у в. Новая  Мыш, Баранавіцкі р-н).

Пашыралася партрэтная пластыка  надмагілляў 

(А.Гаштольда  ў Вільні,     М.К.Радзівіла    ў    Нясвіжы). Складалася медальерная школа (Я.Энгельгарт i інш.).

Дасягнуў росквіту дрэварыт, з канца 16 ст. - медзярыт.

Дасканаласцю выканання  вылучаліся тытульныя

лісты, застаўкі, ініцыялы, канцоўкі i ілюстрацыі     ў

    выданнях Ф.Скарыны (Біблія, 1517-19), у Брэсцкай

 бібліі (1563),  Статуце ВКЛ   1588. Узніклі графічныя партрэты (Скарыны, Жыгімонта   III,    М.Р.Рэдзівіла, В.Цяпінскага),

     геральдычныя     кампазіцыі. Т.Макоўскі  i  iнш.  выконвалі apxітэктурныя пейзажы,

  карты,  ілюстрацьі да навуковых трактатаў.

З 16 - 1-й пал. 17 ст. дайшлі творы   жывапісу, у якіх

адлюстраваны тыповыя рысы еўрапейскага Адраджэння, асабліва ў пашыраным на беларускіх землях парадным (сармацкім) партрэце (Грызельда Сапега,

 Юрыя Радзівіла, Софіі Алелькаўны Радзівіла

 i інш.). У дэкаратырна-прыкладным

мастацтве стылістыка Адраджэння выявілася

ў арнаментацыі абкладаў абразоў (Будслаўская шата), царкоўнага начыння i параднай зброі эмалямі, каштоўнымі

камянямі, літымі i чаканенымі накладкамі. З'явілася кафля з сюжэтнымі, гербавымі i партрэтнымі выявамі (Лагойск, Заслаўе), з каляровым глазураваным пакрыццём. 3 заснаваннем мануфактур (15 ст.) пашыраўся асартымент вырабаў са шкла. У беларускім мастацтве 1-й пал. 17 ст. формы Адраджэння працягвалі суіснавацъ з рысамі манъерызму, але ўсё болып

саступалі месца стылістыцы барока.

У архітэктуры i горадабудаўніцве Беларусі

з эпохай Адраджэння звязаны  спробы

комплекснай рэканструкцыі  гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які формамі набліжаўся да прамавугольніка, авала, паўавала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк). Цэнтрам

яго кампазіцыі звычайна была плошча з ратушай i храмамі. Будаваліся таксама палацы, шпіталі, дамы цэхавых брацтваў i інш. Напачатку рысы рэнесансу

спалучаліся з элементамі готыкі, але гатычныя формы збудаванняў пач.

17 ст. набывалі пластычны дэкор (Мірскі замок, Сынковіцкая царква-крэпасцъ,

 Мураванкаўская царква-крэпасцъ). Свецкая i культавая архітэктура паступова

траціла суровыя абарончыя рысы: палацы афармляліся аркаднымі галерэямі

(палац у Рагачове), з'явіліся храмы на ўзор ратонды з купалам (Смаргонскі калъвінскі збор), вежы некаторых храмаў аздабляліся дэкаратыўнымі элементамі (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква).Інтэр'ер узбагачаўся разнымі алтарамі, скляпенні - ляпнымі нервюрамі, якія ўтваралі дэкаратыўны ўзор (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Вішнеўскі касцёл Марыі).

              Тэатр.  У еўрапейскім тэатры 2-й пал. 15-16 ст. адбываўся паступовы пераход ад аматарскіх тэатральных формаў, звязаных з патрэбамі каталіцкай царквы, да  прафесіанальнага тэатрара, які існаваў як самастойная эстэтычная i эканамічная сістэма i абапіраўся на    здабыткі антычнага тэатральнага мастацтва i тэорыю драмы.                                              

Першыя спробы аднаўлення тэатра на антычны ўзор (напачатку старажытна-рымскі) зрабілі італьянскія гуманісты. З канца 15 ст. ў Рыме,

Ферары, Фларэнцыі на лацінскай, потым i на італьянкай мове ставілі творы П.Тэрэнцыя, Ц.М.Плаўта, Л.А.Сенекі; на пач. 16 ст. — творы нацыянальнай

драматургіі («Куфэрак» Л.Арыёста, «Каляндра» Б.Давіцы, «Мандрагора» Н.Макіявелі), якія былі першай формай арыгінальнага рэнесансавага

тэатра — італьянскай вучонай камедыяй. Потым у рэпертуары з'явіліся трагедыя i пастараль.

 Пры дварах арыстакратаў, дзе звычайна

адбываліся тэатральныя наказы, пачыналі ўзводзіць i першыя тэатральныя будынкі, арыентаваныя

на рэстаўрацыю рымскай традыцыі. Пад уплывам рэнесансавага жывапісу развіваліся

перспектыўныя дэкарацыі. З канца 16 ст. фарміруецца прьнцыпова новы тып

сцэны — сцэна-скрьня, які развіўся ў тэатры барока. Антычнае мастацтва паўплывала на традьцыйныя народныя тэатральныя формы многіх краін Еўропы, найперш на тэатр Італіі, дзе створана камедыя дэль артэ, якая, не маючы сваёй сталай

драматургіі, абапіралася на старажытна-рымскія

традыцыі імправізацыйнага тэатра масак.

У Англіі і Іспаніі ўздым познарэнесансавага еўрапейскага тэатра звязаны з драматургіяй У.Шэкспіра, М.Сервантэса,   Лопэ  дэ Вэгі.  Працэс стварэння нацыянальнага тэатра ў Францыі i на нямецкіх

землях ішоў запаволена. У эпоху Адраджэння

(да пач. 17 ст. склаліся асноўныя прынцыпы

драматургіі, арганізацыі тэатральнай прасторы,

акцёрскага майстэрства, функцыянавання тэатральных труп, якія надоўга вызначылі еўрапейскія тэатральныя традыцыі і ў

многім захаваліся да сучаснасці.

На  Беларусі   першыя   еўрапейскія   тэатральныя формы (літургічная драма, школьны тэатр) з'явіліся ў 16 ст. праз дзейнасць каталіцкай царквы. Пазней, у эпоху

барока, яны разам з  прыдворным тэатрам

сталі важнымі кампанентамі беларускай

тэатральнай культуры.

   Музыка. У 14 - 1-й пал. 17 ст. ў музычным мастацтве адбыліся істотныя змены.

3'явілася    нотадрукаванне,    павялічылася роля    свецкіх    жанраў    (шансон,    мадрыгал, мадрыгальная камедыя, у канцы  16  ст. - опера,   балет),  пашырылася  аматарскае

музіцыраванне,   самастойнай  стала інструментальная

 музыка (харальныя  апрацоўкі, рычэркары, канцоны, 

 прэлюдыі,   такаты,   фантазіі);   адрадзілася  

цікавасць   да   танцавальнага   мастацтва.   У традыцыйных царкоўных жанрах месе i матэце

побач з грыгарыянскімі сталі выкарыстоўваць свецкія мелодыі. З пашырэннем храматызму, фарміраваннем мажору i мінору, гарманічнай функцыянальнасці,     устанаўленнем     новай трохгучнай канцэпцыі вертыкалі зазнала icтoтныя

змены тэхніка кампазіцыі. На аснове агульнастылістычных заканамернасцяў адбывалася актыўнае фарміраванне нацыянальных школ - нідэрландскай

(Г.Дзюфаі, І.Окегем, Я.Обрэхт, Жаскен Дэпрэ),

італьянскай (Палестрына, К.Джэзуальда   ды   Веноза, 

 Л.Марэнцыо),    французскай (К.Жанекен),   нямецкай  

(Г.Фінк,   Б.Рэзінарыус), англійскай (Дж.Данстэйбл, У.Бёрд), icпанскай

(К. дэ Маралес,   Т.Л.   дэ   Вікторыя),   чэшскай  

(Я.Т.Турноўскі, К.Гарант), польскай (Вацлаў з

Шамотул, М.Гамулка). Тэорыю музыкі развівалі ў Італіі І.Тынкторыс, у Швейцарыі Гларэан, у Іспаніі Ф.Салінас i інш.

На Беларусі асноўнымі асяродкамі музычнага Адраджэння  з'яўляліся брацкія   школы, каталіцкія

калегіумы,  дзе была добра пастаўлена музычная адукацыя, практыкаваліся

шматгалосыя харавыя спевы па 5-лінейнай

нотнай сістэме. Асноўным  узорам  новага  запісу стаў псалтыр Яна Гуса, засведчыў   з'яўленне    нотадрукавання. Пратэстанцкія   канцыяналы,   выдадзеныя

ў Брэсце (зб. «Песні хвал боскіх», 1558), Нясвіжы i Любчы, побач з духоўнымі

творамі змяшчалі свецкія песні. Сярод музычных дзеячаў Адраджэння

на Беларусі Вацлаў з Шамотул,  Ц.Базылік,

В.Бакфарк. У гэты час зарадзілася самабытная

 культура беларускага  канта,   што  стала значнай   з'явай   у   прафесійным   свецкім i царкоўным мастацтве.     


Информация о работе Эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры