Палітыны партрэт З.Жылуновіча
Контрольная работа, 10 Июня 2014, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
З.Жылуновіч… Постаць у нашай гісторыі, у нацыянальнай свядомасці, напэўна, самая трагічная. І не толькі для першай паловы ХХ стагоддзя, наогул для ХХ стагоддзя.
Чалавек, творца і грамадскі дзеяч, які ўсе свае духоўныя і фізічныя памкненні цесна звязаў з рэвалюцыйнымі падзеямі пачатку ХХ стагоддзя, апантана змагаўся за новы лад, адраджаў, усталёўваў, мацаваў нацыянальную дзяржаву, быў гэтым жа ладам, гэтай уладай, гэтай дзяржавай абылганы, зняслаўлены, подла знішчаны.
Пра З.Х.Жылуновіча і ў савецкія, і ў постсавецкія гады напісана нямала, прычым аўтарамі самых розных ідэалагічных поглядаў.
Содержание работы
УСТУП 3
ГЛАВА 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ З.ЖЫЛУНОВІЧА 5
ГЛАВА 2 СЛУЖБОВЫ ШЛЯХ, ТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ 13
ЗАКЛЮЧЭННЕ 15
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 16
Файлы: 1 файл
Кантрольная работа Палітычны партрэт З.Жылуновіча.doc
— 122.50 Кб (Скачать файл)З. Жылуновіч – гэта рэдкі з рэдкіх нашых палітычных, культурных дзеячаў, якога смела можна залічыць да Нацыянальных Герояў Беларусі. Ён параўнаны з такімі выбітнымі палітычнымі постацямі еўрапейскіх краін, як Тамаш Масарык (Чэхаславакія), Юзаф Пілсудскі (Польшча), без непасрэднага ўдзелу якіх наўрад ці з’явіліся б на свет гэтыя славянскія дзяржавы.
Да таго ж яшчэ З. Жылуновіч вялікі пакутнік варварскага, сталінскага таталітарнага палітычнага рэжыму. Большага месца, чым адведзена, заслугоўвае для сябе З. Жылуновіч. Спадзяемся, што так не будзе вечна доўжыцца, і выключна вялікі ўклад З. Жылуновіча ў беларускую нацыянальную дзяржаўнасць ацэняць па заслугах.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
- Гартны, Ц. Насустрач сонцу: Выбр. Апавяданні. / Ц.Гартны. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. – 368 с.
- Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / М.Гарэцкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 479 с.
- Мяснікоў, А.Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / А.Ф.Мяснікоў. – Мінск: Литература и Искусство, 2009. – 344 с.