Культура Беларуси в 20 годы 20 столетия
Курсовая работа, 02 Июня 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Такім чынам актуальнасць дадзенай працы выяўляецца ў неабходнасці грунтоўнага асэнсавання тых працэсаў, якія адбываліся ў культурным развіцці беларускай сацыялістычнай дзяржавы. Бо, на маю думку, менавіта ў разглядаемы перыяд было скончана фармаванне таго культурнуга падмурка, на якім сёння паўстае сучасная беларуская культура.
Аб’ектам дадзенага даслежвання будзе з’яўляцца гісторыя беларускай культуры ў 20-х гадах ХХ стагоддзя, а яе прадметам – сукупнасць грамадска-палітычных працэсаў у культурным жыцці БССР у разглядаемы перыяд.
Асноўная задача дадзенай працы бачыцца у грунтоўным вывучэнні і даследванні тых грамадска-палітычных варункаў, у якіх развівалася беларуская культура ў БССР ў 20-х гадах ХХ стагоддзя.
Содержание работы
УВОДЗІНЫ 3
1. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШЫЯ ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІЯ ГАДЫ: ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 6
1.1 Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў першыя гады савецкай улады 6
1.2 Ідэйная барацьба па пытанні зместа і шляхоў развіцця беларускай культуры 9
2. СТАН БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў 20-Я Г.Г. ХХ СТ. 16
2.1. Адукацыя і навука 16
2.2 Мастацкая літаратура 21
2.3 Тэатр, кіно, музыка 25
2.4 Выяўленчае мастацтва 30
ЗАКЛЮЧЭННЕ 33
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 35
Файлы: 1 файл
чыставік (2) (Автосохраненный).docx
— 87.17 Кб (Скачать файл)Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гiстарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi новага и навейшага часу |
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСI Ў 20 гг. XX СТАГОДДЗЯ
Курсавая работа студэнткi 1 курса завочнай формы навучання
Спецыяльнасць: Дакументазнаўства (па накiрунках)
Навуковы кiраўнiк: |
Мiнск, 2012 |
З М Е С Т
УВОДЗІНЫ 3
1. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШЫЯ ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІЯ ГАДЫ: ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 6
1.1 Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў першыя гады савецкай улады 6
1.2 Ідэйная барацьба па пытанні зместа і шляхоў развіцця беларускай культуры 9
2. СТАН БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў 20-Я Г.Г. ХХ СТ. 16
2.1. Адукацыя і навука 16
2.2 Мастацкая літаратура 21
2.3 Тэатр, кіно, музыка 25
2.4 Выяўленчае мастацтва 30
ЗАКЛЮЧЭННЕ 33
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 35
УВОДЗІНЫ
Беларуская культура мае глыбокія гістарычныя карані і традыцыі. Аднак гістарычныя акалічнасці склаліся такім чынам, што нават да пачатку ХХ стагоддзя культура беларускага народа не склалася як цэласная сістэма. Яна знаходзілася ў дыфузным стане, вельмі павольна ішоў працэс прафесіяналізацыі, практычна адсутнічалі культурныя інстытуты1. Паскоранае развіццё нацыянальнай беларускай культуры пачалося ў сувязі з працэсам станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Савецкі перыяд у шматвяковай гісторыі беларускай культуры займае адмысловае месца. Мадэрнізацыйны прарыў, які здзейсніла савецкая дзяржава, спрыяў прафесіяналізацыі і інстытуцыяналізацыі культуры і культурнага жыцця беларускага народа, вывеў яе на еўрапейскі ўзровень. Аднак гэты імклівы ўздым суправаджаўся маральнымі і матэрыяльнымі выдаткамі, драматычнымі і нават трагічнымі падзеямі.
Савецкая культурная палітыка была абумоўлена асаблівасцямі ідэалогіі і палітычнага ладу краіны. У аснову культурнай палітыкі савецкай дзяржавы была пакладзена ўтапічная ідэя фармавання "новага чалавека", здольнага рацыянальна распараджацца прыродай, лёсам свету і сваім уласным. Ідэалагічную аснову культурнай палітыкі савецкай дзяржавы складалі такія фундаментальныя прынцыпы, як класавы падыход да з'яў культуры, прызнанне яе часткай ідэалогіі і прыладай для дасягнення палітычных мэт. Сродкі культуры выкарыстоўваліся для ўкаранення ў свядомасць мас адмоўнага стаўлення да чужой ідэалогіі, для засваення дзяржаўнай ідэалагічнай дактрыны і для апалагетыкі сацыялістычнага ладу2.
Такім чынам актуальнасць дадзенай працы выяўляецца ў неабходнасці грунтоўнага асэнсавання тых працэсаў, якія адбываліся ў культурным развіцці беларускай сацыялістычнай дзяржавы. Бо, на маю думку, менавіта ў разглядаемы перыяд было скончана фармаванне таго культурнуга падмурка, на якім сёння паўстае сучасная беларуская культура.
Аб’ектам дадзенага
Асноўная задача дадзенай працы бачыцца у грунтоўным вывучэнні і даследванні тых грамадска-палітычных варункаў, у якіх развівалася беларуская культура ў БССР ў 20-х гадах ХХ стагоддзя.
Пастаўленая задача вызначыла асноўныя мэты дадзенай працы, сярод якіх асноўнымі будуць з’яўляцца:
аналіз асноўных мерапрымстваў кіраўніцтва БССР у культурнай сферы развіцця грамадства;
аналіз стану беларускай культуры ў БССР ў разглядаемы перыяд;
вызначэнне адметных асаблівасцяў культурнай палітыкі БССР у разглядаемы перыяд.
Структура працы вызначана пастаўленымі мэтай і задачамі, і складаецца з уводзін, дзвюх частак, шасці падпунктаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры.
1. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШЫЯ ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІЯ ГАДЫ: ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ
1.1
Станаўленне беларускай нацыянальнай
ідэі ў першыя гады савецкай
улады
Развіццё беларускай культуры ў перыяд з 1917 па 1920 г.г. праходзіла ў спецыфічных умовах. Недоўгачасовы, але вельмі актыўны перыяд даводзіўся на час існавання БНР. Германскія акупацыйныя ўлады кантралявалі ўсе важныя пытанні, але дазвалялі досыць вольна праводзіць культурную працу. Яны былі зацікаўлены ў максімальным адасабленні заходніх губерняў ад астатняй Расіі. У гэты перыяд Урад БНР - Народны Сакратарыят - прыняў пастанову пра дзяржаўны статут беларускай мовы. У 1918 г. у Вільні Б.Тарашкевіч выдаў "Беларускую граматыку для школ". Гэта была першая навуковая спроба сістэматызаваць, спарадкаваць і сфармуляваць граматычныя і лексічныя нормы літаратурнай беларускай мовы1.
Урад БНР вялікуя ўвагу надаваў стварэнню сістэмы адукацыі. За нядоўгі перыяд існавання БНР па розных дадзеных працавала ад 150 да 350 пачатковых школ, 5 беларускіх гімназій у Менску, Слуцку, Наваградку, Гародні, Будславе, функцыянавала музычная школа. Педагагічныя кадры для навучальных устаноў рыхтавалі на адмысловых настаўніцкіх курсах і ў Менскім педагагічным інстытуце, дзе выкладалі Я. Карскі, В. Іваноўскі, В. Ігнатоўскі, Б.Тарашкевіч. Высілкамі Народнага сакратарыята асветы ў 1918 г. было падрыхтавана да выдання 16 школьных падручнікаў. Урад БНР планаваў стварэнне Беларускага ўніверсітэта ў Менску, сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў.
Друкаваную прадукцыю на беларускай мове выпускалі некалькі выдавецтваў, найбольш буйнымі з якіх з'яўляліся Выдавецтва Народнага сакратарыята БНР, "Бацькаўшчына". Пры падтрымцы Народнага сакратарыята выходзіла звыш дзясятка газет і часопісаў на беларускай мове ("Гоман", "Вольная Беларусь", "Беларускі шлях", "Беларускі Ілюстраваны часопіс" і інш.).
Упершыню
беларускі тэатр атрымаў
Яшчэ з вясны 1917 г. на тэрыторыі Беларусі сярод беларускай інтэлігенцыі, навучэнцаў стаў развівацца культурна-асветніцкі рух. У траўні 1917 г. пачало дзейнічаць Таварыства беларускай культуры. У гэты ж перыяд працавалі культурна-асветніцкія кружкі беларускай моладзі. Падобныя самадзейныя арганізацыі існавалі ў Менску, Бабруйску, Слуцку, Гародні, Вільні. Актыўнай працай вылучалася культурна-асветніцкае грамадства "Папараць-кветка", створанае пры Слуцкай беларускай гімназіі ў верасні 1917 г. і якое праіснавала да канца 1920 г.
У жніўні 1919 г. тэрыторыя Літоўска-Беларускай ССР была занята польскімі войскамі. Ва ўмовах акупацыі аднавіла сваю дзейнасць БНР. У гэты перыяд (жнівень 1919 - ліпень 1920 г.г.) беларуская культурна-асветніцкая праца зноў актывізавалася. Адкрыліся дзве беларускія гімназіі і тры прагімназіі, працавалі пачатковыя школы, ствараліся выдавецтвы, функцыянавалі Беларускі нацыянальны тэатр, культурна-асветніцкія арганізацыі. У той жа час польская акупацыйная адміністрацыя ўвяла цэнзуру і пераследвала беларускія перыядычныя выданні. Пад падставай магчымага распаўсюду сацыялістычных ідэй забараняліся пастаноўкі п'ес беларускіх аўтараў - Я.Купалы, К.Каганца і інш4.
У выніку БНР апынулася нежыццяздольнай утварэннем. Аднак досвед яе культурнай палітыкі і ўсё больш шырокі распаўсюд ідэй нацыянальна-культурнага адраджэння ўжо немагчыма было не ўлічваць.
У 1918 - 1920 гг. нацыянальна-культурная праца сярод беларускага насельніцтва праводзілася таксама ва ўмовах савецкай улады на тэрыторыях Беларусі і Савецкай Расіі. Узначаліў гэту дзейнасць Беларускі нацыянальны камісарыят - Белнацкам, які дзейнічаў з лютага 1918 па сакавік 1919 г. спачатку ў Петраградзе, а затым у Маскве. Ён быў створаны пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацкам працаваў у цеснай сувязі з беларускімі секцыямі РКП(б). Яго кіраўнічае ядро складалі беларускія нацыянал-камуністы А.Г.Чарвякоў, З.Ф.Жылуновіч, І.В. Лагун і інш.
Асноўны змест дзейнасці Беларускага нацыянальнага камісарыята складала палітычная і культурна-асветніцкая праца сярод уцекачоў. Белнацкам меў свае пададзелы ў Петраградзе, Віцебску, Смаленску. Па яго ініцыятыве адкрываліся беларускія школы, клубы ("Беларуская хатка" ў Петраградзе і "Беларус" у Маскве). Белнацкам выдаваў кнігі па гісторыі і культуры Беларусі, рыхтаваў да выдання падручнікі і мастацкую літаратуру, садзейнічаў стварэнню ў Маскве Беларускага народнага універсітэта, Беларускага навукова-культурнага таварыства, у Петраградзе - Беларускага вольнага эканамічнага таварыства і Таварыства аматараў беларускай народнай творчасці. Белнацкам выпускаў першую савецкую газету на беларускай мове "Дзянніца" (сакавік 1918 - люты 1919 г.г.), часопісы "Чырвоны шлях", "Беларуская крыніца". На іх старонках друкаваліся артыкулы вядомых навукоўцаў-беларусаведаў, беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў - Я.Ф. Карскага, У.І. Пічэты, Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш5.
Новая палітыка па нацыянальным пытанні была абвешчана кіраўніцтвам РКП(б) у 1921 г. і стасавалася да розных нацыянальных рэгіёнаў СССР. На Беларусі гэта палітыка атрымала назву беларусізацыі, і канчаткова стала дзяржаўнай палітыкай у 1924 г.
1.2 Ідэйная барацьба па пытанні зместа і шляхоў развіцця беларускай культуры
Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. у Расіі адкрылі рэальныя магчымасці для ажыццяўлення праграмы беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, асноўныя элементы якой склаліся напачатку ХХ ст. Абвяшчэнне шырокіх дэмакратычных свабод у краіне адкрыла перспектывы для легальнай дзейнасці ў гэтым кірунку. Адразу пасля лютаўскіх падзей пачаўся працэс аднаўлення беларускіх грамадска-палітычных і культурных арганізацый. На неакупаванай тэрыторыі Беларусі, у гарадах Расіі, дзе знаходзіліся беларускія ўцекачы, узнікалі нацыянальныя арганізацыі рознай палітычнай арыентацыі.
Актывізацыя
беларускага палітычнага і
Менавіта ў асяроддзі інтэлігенцыі, якая згрупавалася вакол "Нашай нівы", склалася ідэйная аснова праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння. Ідэолагі беларускага нацыянальнага руху шукалі вытокі нацыянальнага адраджэння ў мінулым беларускага народа. Аснову поспеху ў справе развіцця беларускай культуры яны бачылі ў пераемнасці гістарычнага досведу і народных традыцый. Адгэтуль іх пільная цікавасць да гісторыі і стварэнне ўласнай канцэпцыі гістарычнага мінулага. У гэтай канцэпцыі адмысловае месца адводзілася асвятленню гісторыі Вялікага княства Літоўскага - перыяду, які яны ідэалізавалі і лічылі "залатым векам" беларускай культуры.
Прыход бальшавікоў да ўлады спарадзіў у часткі дзеячаў беларускага нацыянальнага руху надзеі на хуткую рэалізацыю праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння. "Дэкларацыя правоў народаў Расіі", прынятая савецкім урадам 2 лістапада 1917 г., абвясціла асновамі сваёй дзейнасці па нацыянальным пытанні роўнасць і суверэннасць народаў Расіі. Яна прызнавала іх права на вольнае самавызначэнне, аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы, адмяняла ўсе нацыянальныя і рэлігійныя прывілеі і абмежаванні, гарантавала вольнае развіццё нацыянальных меншасцяў. Аднак шлях да ўвасаблення на практыку ідэй нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа апынуўся няпростым7.
Лідары партыі бальшавікоў лічылі нацыянальнае пытанне другарадным, бо спадзяваліся на хуткае здзяйсненне сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны недаацанілі маштабу і сілы нацыянальных рухаў, якія развярнуліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Беларускі рух, які не адрозніваўся глыбінёй пранікнення ў масы, сутыкнуўся з неразуменнем і супрацівам з боку бальшавікоў, асабліва на месцах. У ЦК РКП (б), СНК РСФСР імкненне беларусаў да палітычнага і нацыянальна-культурнага самавызначэння ўспрымалася з разуменнем і спагадай. У той жа час кіраўнікі Паўночна-заходняга абласнога камітэта РКП(б), Выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронта і абласной Рады Народных Камісараў - А.Мяснікоў, К.Ландэр, В.Кнорын, М.Калмановіч і інш., ігнаравалі нацыянальную праблематыку. Яны лічылі, што сусветная рэвалюцыя разам з класавымі нівеліруе і нацыянальныя адрозненні. Яны разглядалі стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы і беларускі нацыянальна-культурны рух як перашкоды, якія неабходна ўхіліць на шляху да галоўнай мэты - усталявання сусветнай Рэспублікі Саветаў8.
Кіраўніцтва Паўночна-заходняй вобласці займалася пераважна справамі Заходняга фронта, мела зносіны па большай частцы з дэнацыяналізаванымі пластамі насельніцтва з ліку салдатаў, працоўных і гараджан, і таму лічла нацыянальны рух у Беларусі "безгрунтоўным", які не меў каранёў у народных масах. Прадстаўнікі Паўночна-заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) неаднаразова заяўлялі, што "беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх адрозніваюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжыты". У сувязі з гэтым перад камуністамі ставілася задача не падтрымліваць беларускі рух, якую б форму ён не насіў і на якой бы ідэалагічнай платформе не стаяў.