Цэнтральныя органы кіравання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Октября 2013 в 22:27, лекция

Описание работы

Функцыі вялікага князя: найвышэйшы суддзя; галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны; ажыццяўляў дыпламатычныя зносіны з суседзямі; абяуляў вайну і мір; прызначаў на пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маенткамі. Выбары вялікага князя. Выбіраўся з прадстаўнікоў дому Гедзімінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца ХV ст. - на Вальным (агульным) Сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.

Файлы: 1 файл

Цэнтральныя органы кіравання.doc

— 33.50 Кб (Скачать файл)

Цэнтральныя органы кіравання. Усю ўладу і дзяржаунае кіраванне ў ВКЛ узначальваў  вялікі князь (гаспадар). Яму падпарадкоўваліся  князі і баяры, якія кіравалі ўдзельнымі княствамі і вотчынамі.

Функцыі вялікага князя: найвышэйшы суддзя; галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны; ажыццяўляў дыпламатычныя зносіны з суседзямі; абяуляў вайну і мір; прызначаў на пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маенткамі. Выбары вялікага князя. Выбіраўся з прадстаўнікоў дому Гедзімінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца ХV ст. - на Вальным (агульным) Сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.

Вялікакняжацкая Рада. Напрыканцы ХV - на пачатку ХVІ ст. неабмежаваная княжацкая ўлада, якой яна была ў часы Гедзіміна, Альгерда, Вітаўта, паступова адыходзіла ў нябыт. У дзяржаўным кіраўніцтве ўсе большую ролю пачала адыгрываць Рада. Паны-родныя пачалі ўплываць на прызначэнне таго ці іншага прадстаўніка вялікакняжацкай дынастыі на пасаду гаспадара. 
Пункт погляду. Уладу манарха (вялікага князя) абмяжоўваў парламент, які складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма. 
Поуны склад рады налічваў 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў паноў-родных стала 65. 
Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў на год, і разбірала толькі важныя справы, а ўсе бягучыя гаспадар звычайна вырашаў са сваімі дарадцамі (вузкім колам галоўных сакоўнікаў), якія ўтваралі Тайную Раду.

Сойм. Веча (сойм) - найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады. Яно ўзнікла адначасова з дзяржавай і існавала ва ўсіх старажытных славянскіх дзяржавах. Словамі "веча", "снем", "сойм" у даўнія часы абазначаўся ўсякі сход народа. Веча збіралася ў пэўным месцы, на гандлевай плошчы, каля царквы, Яно лічылася таксама законным, калі збіралася па нейкім прычынам і ў незвычайных месцах. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі і не падначаленыя сямейнай уладзе. Адсутнасць прадстаўнікоў пэўнай часткі насельніцтва магла выклікаць неабавязковасць для іх таго ці іншага рашэння. Таму органы дзяржаўнага кіравання былі зацікаўлены, каб на вечы (сойме) былі прадстаўнікі розных груп насельніцтва. Удзел у палітычным жыцці ўсіх паўнапраўных людзей быў неабходны для нармальнай дзейнасці дзяржавы. Пры невялікім чыноўніцкім апараце органы ўлады вымушаны былі пастаянна шукаць падтрымку ў насельніцтва, а таму ўсе найважнейшыя справы дзяржаўнай палітыкі маглі быць ажыццяўлены толькі са згоды большасці паўнапраўных грамадзян.

Усе пытанні на вечавых  сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася  рашэнне, што выказвала волю найбольш моцнай часткі прысутных, якія былі ў  стане прымусіпь астатніх згадіцца з іх думкай і затым дабіцца  выканання рашэнняў. 
Найбольш важнымі справамі былі: раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне і выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя апалчэння і абароны, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны. 
Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун.

Для вырашэння найбольш важных дзяржаўных спраў збіраўся Вальны Сойм. На ім выбіраўся вялікі князь, вырашаліся пытанні вайны і міру, арганізацыі  абароны, надзвычайных падаткаў, Спачатку Сойм складаўся з усіх паноў і шляхцічаў. У XVI ст. у Вальны Сойм выбіраліся па два прадстаўнікі ад кожнага павету. Апроч абраных, у рабоце Сойма ўдзельнічалі па асабістых запрашэннях вялікага князя вядомыя паны паветаў.

Такім чынам, інстытут Вальных Соймаў дазваляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Гараджане не мелі сваіх прадстаўнікоў у Сойме . 
Мэтазгодна звярнуць увагу на сістэму мясцовага кіравання. Адзначым, што яна была дакладна рэгламентавана, кожная службовая асоба мела пэўныя правы і абавязкі. 


Информация о работе Цэнтральныя органы кіравання