Архетектурные памятники Щучинщины

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Апреля 2012 в 13:56, научная работа

Описание работы

Гэта праца з’яўляецца ідэалагічнай і ў той жа час выхаваўчай.
Па-першае, дазваляе актыўна выкарыстоўваць яе як дадатковы матэрыял для пазакласнай працы ў школах і іншых навучальных установах Гродзеншчыны, на уроках літаратуры і гісторыі.

Файлы: 1 файл

для статьи интернет.doc

— 2.77 Мб (Скачать файл)

УДК

АРХІТЭКТУРНЫЯ ПОМНІКІ ШЧУЧЫНШЧЫНЫ

Гэта праца з’яўляецца ідэалагічнай і ў той жа час выхаваўчай.

Па-першае, дазваляе актыўна выкарыстоўваць яе як дадатковы матэрыял для пазакласнай працы ў школах і іншых навучальных установах Гродзеншчыны, на уроках літаратуры і гісторыі.

Па-другое, праца абагульвае ў сабе асноўныя звесткі пра архітэктурныя помнікі Шчучыншчыны, што дае падставу для развіцця турысцка-экскурсійных паслугаў у Шчучынскім раёне і можа прынесці значныя прыбыткі.

Па-трэцяе, была праведзеная праца па сістэматызацыі матэрыялаў пра архітэктурныя помнікі раёна, што істотна спросціць пошук звестак аб іх зацікаўленых асоб.

 

Шчучынская зямля ўнікальна, як і яе археалагічныя, гісторыка-культурныя помнікі, якія дайшлі да нашых дзён. Тут, на Шчучыншчыне, дзе афіцыйна ўзята на ўлік дзяржавай 111 помнікаў гісторыі і культуры, дзе да нашых дзён захаваліся выдатныя помнікі дойлідства ХVІІІ стагоддзя (Шчучынскі касцёл святой Тэрэзы, Рынкавы пляц (захаваўся часткова)),  ХІХ стагоддзя (Шчучынская праваслаўная царква Міхаіла Архангела, Спаса прэабражэнская царква ў Астрыне), палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ стагоддзя. І гэты пералік можна прадоўжыць.

Асноўнай мэтай работы з’яўляецца абагуліць і сістэмізаваць звесткі аб архітэктурных помніках Шчучыншчыны; паказаць іх гістарычную каштоўнасць ; прыцягнуць большую ўвагу грамадскасці да праблем аднаўлення і рэканструкцыі будынкаў, якія з цягам часам могуць знікнуць.

Задачы даследавання:

1.                   Вывучыць літаратуру па данай тэме.

2.                   Знайсці фотаздымкі,чарцяжы, схемы, звязаныя з гісторыяй помнікаў.

3.                   Апрацаваць і абагуліць атрыманыя звесткі.

Аб’ект даследавання: архітэктурныя помнікі Шчучыншчыны.

Прадмет даследвання:  палац Друцкіх-Любецкіх, касцёл св. Тэрэзы, Рынкавы пляц,  культавыя забудовы Шчучыншчыны (цэрквы, касцёлы).

Метады даследвання:

1.                   Пошук і вывучэнне матэрыялаў у бібліятэках горада Шчучына.

2.                   Размова з супрацоўнікамі краязнаўчага аддзела.

3.                   Абагульненне і сістэмацызацыя звестак.

 

Асобую ўвагу варта надаць палацу Друцкіх-Любецкіх – унікальнаму помніку архітуры ХІХ ст., які захаваўся да нашых дзён, з якім звязана мноства таямніц і загадак.

Ды хоць бы тая, што тычыцца гісторыі ягонага ўзнікнення. Яшчэ сёння можна прачытаць у даведніках па архітэктуры, выдадзеных у 70-80 гады, памылковую інфармацыю, што шчучынскі палац быў пабудаваны а другай палове XVIII стагоддзя (С.Т.Богласоў, В. А. Чантурыя). Але зараз устаноўлена, што палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне быў узведзены ў 1900 годзе віленскім архітэктарам Т.Раствароўскім (1862-1928).

Заблытала навукоўцаў існаванне не толькі нашага роднага Шчучына (раней-Шчучын Літоўскі), але і другога - Шчучына-Мазавецкага, які знаходзіцца ў суседняй Польшчы.

Яшчэ адной загадкай з'яўляецца тое, што ў нашага палаца ёсць сусветнавядомы аналаг - Малы Трыанон, які месціцца ў рэзідэнцыі французскіх каралёў - Версалі. Не абавязкова ехаць ў Францыю, дастаткова наведаць Шчучын, каб пабачыць гэты загадкавы помнік і адчуць атмасферу, якая панавала ў ХІХ стагоддзі сярод шляхты. Словам, ёсць на што падзівіцца і цікаўнаму турысту, і дасціпнаму краязнаўцу, і нераўнадушнаму да культурнай спадчыны мясцоваму жыхару.

Нагадаю, што пасля рэканструкцыі ў палацы плануецца размясціць раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, у двух пакоях паабяцалі зрабіць музей.  Але двух пакояў вельмі мала, тым больш, што ў Шчучына багатая культурна-гістарычная спадчына.

 

Цікавасць выклікае і пляц Свабоды ў Шчучыне, які з'яўляецца каштоўным гісторыка-культурным і архітэктурным аб'ектам. Сярод забудовы яго захаваліся гістарычныя будынкі, якія ўяўляюць каштоўнасць як у асобнасці, так і ў комплексе. У ХVІІІ стагоддзі на Рынкавым пляцы размяшчалася грамадская студня. На яе месцы зараз размяшчаецца фантан. Да юбілея горада (470 год), які адзначаўся ў 2007 годзе пляц быў часткова адноўлены. Быў адбудаваны гадзіннік, які існаваў ў ХІХ стагоддзі, але згарэў падчас пажару, пакладзена новая плітка. Але падчас рэканструкцыі пляца вынікала бы аднавіць уласцівыя ёй малыя архітэктурныя формы: капліцу, гарадскую студню.

Вялікае багацце Шчучынскага раёна складаюць помнікі культавай архітэктуры (цэрквы, касцёлы). Яны даносяць да нас многавякавую гісторыю народа, шматпакутны лёс нацыі, яе імкненне да зямнога дабрабыту, міру, ушанавання рэлігійных, агульначалавечых ідэалаў.Культавае дойлідства абуджае і фарміруе нацыянальную самасвядомасць народа, увасабляе ў архітэктурных манументах годнасць чалавека, яго высокае зямное прызначэнне.

Не лішне расказаць і пра касцёл св. Тэрэзы, што ў Шчучыне.

Ён быў пабудаваны ў 1828г., з чырвонай цэглы і ў плане святыня ўяўляе сабой падоўжаны лацінскі крыж, сярэднякрыжжа якога пашыранае і пераходзіць у васьмігранны барабан пад высокім купалам.

Глоўны ўваход касцёла мае чатыры калоны і дзве пабочныя, закруглёныя з аднаго боку. Калоны злучаны з карнізам. Вокны ў касцёле паўкруглыя, упрыгожанныя рознакаляровым шклом.

З цягам часу змяняўся унутраны выгляд касцёла. Звонку ён амаль не змяніўся, толькі ў савецкі час была дабудавана прыбудова.

У выніку даннага даследвання можна зрабіць наступныя высновы:

усе помнікі, якія захаваліся на Шчучыншчыне да нашых дзён, маюць культурна-гістарычнае значэнне і патрабуюць значна большай увагі з боку дзяржавы (асабліва палац Друцкіх-Любецкіх, які знаходзіццаў раённым цэнры) дзеля іх захавання для нашчадкаў.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

1.    І.Г. Крэнь “Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць”. с.45-47

2.    С. У. Данскіх “Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі”  с. 143-144

3.    А.Лісоўская   "Дзянніца"

4.    Л.А.  Алексей “Праваслаўныя і каталіцкія храмы Шчучыншчыны” с. 123-125

 

Информация о работе Архетектурные памятники Щучинщины