Аграрная рэформа Сігізмунда ІІ Аўгуста ў ВКЛ (1577 г.). Станаўленне фалварчна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2014 в 00:20, контрольная работа

Описание работы

1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны и сутнасць..
2. Станаўленне Фальварачна-панчшчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працесу запрыгоньвання сялян.

Файлы: 1 файл

ИБ.docx

— 36.22 Кб (Скачать файл)

Тема 8. Аграрная рэформа Сігізмунда ІІ Аўгуста ў ВКЛ (1577 г.). Станаўленне фалварчна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян.

План:

  1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны и сутнасць..
  2. Станаўленне Фальварачна-панчшчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працесу запрыгоньвання сялян.

 

  1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны и сутнасць.

       Аснову  эканамічнага развіцця ВКЛ у  ХІІІ-ХVI стст. cкладала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасцi з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай i насiла iерархiчны характар. Вярхоўным уласнiкам зямлi, яе распарадчыкам быў вялiкi князь. Існавалi дзве формы феадальнай уласнасцi на зямлю - умоўная (памесная) i безумоўная (вотчынная), або абмежаваная i неабмежаваная.

       Побач  з вялiкакняжацкiм даменам (у  канцы XIV ст. ён займаў прыкладна 70% тэрыторыi ВКЛ) iснавала вялiкая колькасць незалежных маёнткаў. Вялiкi князь захоўваў у адносiнах да iх толькi права вярхоўнага правiцеля дзяржавы. Iх уладальнiкi распараджалiся сваiмi землямi самастойна, раздавалi iх сваiм слугам. Гэта былi ў асноўным уладаннi нашчадкаў былых удзельных князёў. За iмi было прызнана права вотчыннага землеўладання. Многiя з iх потым папоўнiлi свае валоданнi за кошт "падарункаў" вялiкiх князёў. Аднолькавымi правамi з уладаннямi былых удзельных князёў карысталiся землi, якiя належалi епiскапскiм кафедрам, цэрквам i манастырам.

       Зямельная  маёмасць сярэднiх i дробных феадалаў знаходзiлася ў залежнасцi ад вялiкага князя і насіла першапачаткова ўмоўны i абмежаваны характар. Князь рэгуляваў iх уладаннi ў сваiх ваенна-палiтычных i фiнансавых мэтах. Сваiмi памесцямi гэта катэгорыя феадалаў валодала толькi пры ўмове службы вярхоўнаму ўласнiку зямлi - вялiкаму князю. Памесце адбiралася ад уладальнiка, калi ён не з'яўляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становiшча не задавальняла феадалаў. Яны вялi барацьбу за перадачу iм зямлi ў безумоўнае валоданне. Першымi такога права дамаглiся ад Ягайлы католікі. Праваслаўныя феадалы атрымалi такі прывілей толькi ў 1432 г. У сярэдзіне ХVI ст. колькасць шляхты, якая валодала зямлёй у ВКЛ, складала каля 162 тыс. чалавек (9% усяго насельніцтва).

       Феадал-землеўласнік  не мог абысцiся без сялян. Зямлю трэба было апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны прадукт. Апрацоўвалi яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасцi на зямлю, яны атрымлiвалi яе з рук феадала, але не ва ўласнасць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсёды, пры любых умовах павiнен быў несцi на карысць уласнiка розныя павiннасцi. Гэта i вызначыла розныя формы залежнасцi сялянства. Яны складвалiся ў працэсе эвалюцыi памешчыцкай гаспадаркi.

       Атрыманне  ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі  ў вотчыннае ўладанне стварыла  ў іх зацікаўленасць у тым,  каб мець на сваёй зямлі  пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згаданыя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феадалаў на асабістую волю сялян.

       Першым заканадаўчым крокам у запрыгоньванні сялянства з'явіўся прывілей Казіміра 1447 г., якім абмяжоўваліся сялянскія пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі. Наступным этапам быў Судзебнiк 1468 г. У ім у якасцi юрыдычнага абгрунтавання прымацавання сялян да зямлi ўводзіўся прынцып земскай даўнасцi, цi старажыльства - правiла, паводле якога пражыванне сялян на зямлі феадала на працягу аднаго цi больш пакаленняў рабіла іх "непахожымi", г. зн., страціўшымі права пераходу. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцiгадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсiх святых (Юр'еў дзень на Русi) i на працягу тыдня пасля яго, калi скончацца ўсе сельскагаспадарчыя работы. Статут устанавіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажылое", памер якога вызначаўся ў 5 коп лiтоўскiх грошаў. Гэта вельмi вялiкая на той час сума - за 1 капу лiтоўскiх грошаў можна было купiць чатыры каровы.

       У 1557 г. Жыгiмонт ІІ Аўгуст правёў у сваiх вялiкакняжацкiх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялiчыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, мацi караля, якая ажыццявiла гэтую рэформу ў сваiх уладаннях (Кобрынская i Пiнская эканомii) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспадарання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы ХV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага большыя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі.

       Згодна  з "Уставай на валокі" (дакумент  аб правядзенні рэформы), праводзілася  новае землеўпарадкаванне. За адзінку  вымярэння зямлі і ў той  жа час за адзінку падаткаабкладання  прымалася валока, чаму рэформа  называецца яшчэ "валочная памера". Лепшая зямля адводзiлася пад гаспадарскi двор (фальварак). Памеры фальваркаў былi рознымi - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлi i больш. Сялянскi надзел складала валока памерам у 33 маргi (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га. Нягодная для ворыва зямля, калi яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася адпаведнай дабаўкай. Таму на практыцы валокi былi розных памераў - ад 33 да 46 маргоў, але лiчылiся адной падатковай адзiнкай. Моцныя сялянскiя гаспадаркi бралi i па дзве валокi, малыя - палову, 1/3 валокі - тады прапарцыянальна памяншаўся і памер сялянскіх павіннасцяў. На адну валоку фальварковай зямлi наразалася сем сялянскіх валок. Акрамя падворнага надзелу, сялянам адводзiлiся землi агульнага карыстання: сенажацi, выганы, лясы, азёры.

       Паселеныя  на новых надзелах сяляне дзялiлiся на два разрады - людзей "цяглых" i "асадных". Цяглыя сяляне павiнны былi сваiм iнвентаром i цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўнай павiннасцю была паншчына - два днi ў тыдзень з валокi. Акрамя таго, яны выконвалі вялікі аб'ём іншых павіннасцяў: 4 дні талок у год, плацiлi ваенныя падаткi - сярэбшчыну i пагалоўшчыну, жарнавое і інш.

       Астатнiх сялян вялiкi князь сялiў на "асадзе". Асадныя сяляне павiнны былi плацiць у год, у залежнасцi ад якасцi зямлi, ад 66 да 106 грошаў. Усе астатнiя павiннасцi яны выконвалі ў такiх самых памерах, як i цяглыя, г. зн. плацiць чынш, даваць авёс, сена, гусей, яйкi i г. д.

       У вынiку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм з'явiлася яшчэ адна катэгорыя сялян - "агароднiкi". Яны надзялялiся невялiкiмi ўчасткамi зямлi па 3, 6, 9 i больш маргоў у залежнасцi ад складу сям'i i наяўнасцi свабоднай зямлi. З надзелу памерам у 3 маргi яго ўладальнiк павiнен быў адпрацаваць у фальварку адзін дзень паншчыны ў тыдзень пешшу. З большага надзелу павiннасцi прапарцыянальна павялiчвалiся.

       Спачатку  аграрная рэформа была праведзена  толькi ў вялiкакняжацкiх памесцях i толькi ў заходнiх ваяводствах. Ва ўсходнiх беларускiх ваяводствах яна не праводзiлася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былi горшыя ўмовы для развiцця збожжавай гаспадаркi: балоцiстыя i пясчаныя глебы, аддаленасць ад балтыйскiх портаў i iнш. Не спрыялi i знешнепалiтычныя абставiны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выкарыстаны праваслаўнымі сепаратыстамі для аддзялення і пераходу пад уладу Масквы. З той пары ўсходняя частка Беларусі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.

       Рэформа  распаўсюдзілася і на феадальныя  ўладанні ў заходніх паветах  ВКЛ. Яе галоўным вынікам было  навядзенне парадку ў аграрных  адносінах, умацаванне буйной прыватнай уласнасці на зямлю. ВКЛ зраўнялася ў гэтай справе з перадавымі краінамі Заходняй Еўропы.

 

  1. Станаўленне Фальварачна-панчшчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працесу запрыгоньвання сялян.

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які пра-цаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспа-даркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваенна-служылых людзей.

3 канца XIV ст. побач з  велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадар-скую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. 3 чэлядзі скла-далася першапачатковая сіла феадальнай гаспадаркі. Крыніцы набо-ру гэтага саслоўя былі тыя ж, што і ў Рускай дзяржаве: купля-про-даж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі чэлядзь выконвала і іншыя функцыі ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён. Жыла чэлядзь і пры гаспадарскім двары, і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія на-дзелы-”прыробкі” на пустых землях. Іншыя не мелі нічога. Утрымлівалася чэлядзь нявольная месячынай, якая была формай аплаты яе працы. Месячыну плацілі ў асноўным хлебам, які адпус-каўся з запасаў гаспадарскага двара. Чэлядзь, у якой былі свае “прыробкі”, мела меншую месячыну, чым тая, што не мела нічога. Гэта група насельніцтва была невялікая. Яна цалкам далучалася да гаспадара, пазбаўлялася волі нераездаў і права ўладкавання свайго лёсу. Чэлядзь нявольная не мела маёмасці і правоў абароны.

Асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяля-не ўсіх найменняў. У параўнанні з нявольнай  чэляддзю яны мелі меншую ступень  асабістай залежнасці ад уладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспа-дарчым прызначэнні. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных угоддзяў.

Для сялянскага землекарыстання  была характэрна надзвычайная цераспалосіца  ў размеркаванні надзелаў і сядзіб. Сялянскія надзелы перапляталіся  не толькі адзін з адным, але і  з землямі іншых уласнікаў. Такі зямельны лад складваўся гістарычна, на працягу доўгіх часоў і з’явіўся вынікам свабоднага займання і распрацоўкі  пустэч і палеткаў цэлым шэрагам  сялянскіх пакаленняў. Схематычна гэта можна паказаць так. Сялянскія сем’і сяліліся ў пэўным месцы, будавалі сяло, а потым займаліся распрацоўкай навакольных зямель. Зямля, узараная сям’ёй, а таксама расчышчаная ёю сенажаць становяцца яе набыткам. 3 рос-там сям’і і ўзнікненнем новых патрэб распрацоўваліся палеткі ў болып аддаленых месцах, паколькі бліжэйшыя ўжо былі заняты суседзямі. Так з павелічэннем насельніцтва сяла пашыраўся і раён яго гаспадар-чай дзейнасці, пакуль не даходзіў да межаў, дзе пачыналіся надзелы іншага сяла ці непрыдатныя для алрацоўкі землі.

Велікакняжацкая ўлада ў  Вялікім княстве Літоўскім да другой паловы XVI ст., за малым выключэннем, не прымала планамернага землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем’ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз’язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з цяглымі сялянамі. Першапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.

Такімі былі асноўныя катэгорыі сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV – XVI стст.

У сувязі з ростам гарадоў  у канцы XV — першай палове XVI ст. значна вырас попыт на збожжа і іншыя  сельскагаспадарчыя прадукты як у самой  краіне, так і ў Заходняй Еўропе, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць прыбыткі і таму пашыралі пашні, павялічвалі пасевы ў фальварках (гаспадарскіх за-пашках) з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнут-раны і знешні рынак.

Велікакняжацкі двор таксама  стаяў перад праблемай павелічэння  прыбытковасці. Частыя войны паставілі  вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбыт-ковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні ў дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “валочная памера”. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, валокі, памерам 21,3 га кожны. Лепшыя ўрадлівыя землі забіраліся пад княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі панш-чыну. Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся пры-гонным. 3 валокі вызначалася і кола розных павіннасцей. Яны былі розныя для цяглых і асадных сялян. Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальвар-ку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птуш-кай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маёнткаў валочная памера была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней — ва ўсходніх і паўднёвых.

Информация о работе Аграрная рэформа Сігізмунда ІІ Аўгуста ў ВКЛ (1577 г.). Станаўленне фалварчна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян