Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Декабря 2012 в 22:07, реферат

Описание работы

Мікалай Крыштоф Радзівіл (мянушка «Сіротка»; 2 жніўня 1549, Чмелеў — 28 лютага 1616, Нясьвіж) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1601) і віленскі (з 1601). Разам з братамі Альбрэхтам і Станіславам стварыў Нясьвіскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, быў першым ардынатам на Нясьвіжы (1586).Мікалай Крыштоф Радзівіл (мянушка «Сіротка»; 2 жніўня 1549, Чмелеў — 28 лютага 1616, Нясьвіж) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1601) і віленскі (з 1601).

Файлы: 1 файл

Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.docx

— 36.55 Кб (Скачать файл)

 

 Стратыграфічныя даследаванні  паказалі, што ўсе часткі навасвержанскага касцёла маюць аднолькавую тэхніку муроўкі фундаментаў, што сведчыць пра іх адначасовую закладку. Але вышэй падмуркаў асноўны аб'ём мае гатычную муроўку, а вежа - рэнесансную, перавязка паміж імі адсутнічае. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць пра тое, што вежа, як звычайна, узведзена пазней за асноўны аб'ём. Нава перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, але гатычныя контрфорсы ў гэтым будынку адсутнічаюць, таму ён мае даволі масіўныя сцены, каб вытрымаць распор скляпення. Таўшчыня бакавой заходняй сцяны ніжняга яруса вежы дадаткова павялічана падпорнай сценкай дзеля размяшчэння ўнутры сцяны лесвіцы на званіцу, што парушае строгую сіметрыю збудавання. У гэтым прыёме бачна жаданне пазбавіцца ад прыбудовы традыцыйнай гатычнай вежачкі з вітымі ўсходамі, што, як пупавіна, знітоўвала новую архітэктуру з папярэднім часам.

 

Касцёл у Новым Свержані. Былы кальвінскі збор.

 

 Вежа-званіца складаецца з трох чацверыковых (квадратных у плане. - Т.Г.) ярусаў, якія паступова нязначна змяншаюцца ў памерах. Верх накрыты пакатым чатырохсхільным шатром-»каўпаком». Вонкавыя вуглы ніжняга яруса, роўнага па вышыні з навай, умацаваны магутнымі пілонамі, што надае яму канструкцыйную і візуальную ўстойлівасць. Сярэдні ярус вылучаецца тыпова рэнесансным дэкорам у выглядзе трайчастай паўцыркульнай аркады, рытмічна падзеленай пілястрамі на фоне глухіх сценаў. Верхні ярус таксама аздоблены плоскімі паўцыркульнымі арачнымі нішамі. Матыў рэнесанснай паўцыркульнай аркі ў дэкоры і канструкцыях будынка надае яму стылёвае адзінства. Першапачаткова сцены не былі атынкаваны, і спалучэнне пабеленых дэкаратыўных элементаў з адкрытай цаглянай муроўкай чырвонага колеру ўзмацняла іх пластычную выразнасць і гарманічны рытм. Вядома, што раней вежа была больш высокай: у 1818 г. ураган знёс дах і часткова разбурыў верх. У хуткім часе вежу аднавілі, але зрабілі больш нізкай, а будынак упершыню атынкавалі.

 

 Успенская царква ў  Новым Свержані. Здымак пачатку  ХХ стагоддзя.

 

 Пасля Петрапаўлаўскага  касцёла князь Радзівіл Сіротка ў 1590 г. заснаваў у Новым Свержані мураваную праваслаўную Успенскую царкву (магчыма для таго, каб знешне падтрымліваць традыцыі Храптовічаў). Дакументам ад 10 верасня 1592 г. ён вылучыў на гэтую царкву тры валокі зямлі, сенажаць і бясплатны памол на млыне. Акрамя таго, святар мог сыціць 10 медніцаў мёду, а воск выкарыстоўваць для царквы. Пазней царква перайшла да уніятаў і пры ёй быў створаны базыльянскі кляштар. У 1743 г. тагачасны ардынат нясвіжскі М.-К.Радзівіл Рыбанька вылучыў базыльянам 74 000 злотых, што дало ім магчымасць часткова аднавіць храм. Па архітэктуры Успенская царква нагадвае Петрапаўлаўскі касцёл. У кампазіцыі дамінуе высокая чацверыковая вежа пры ўваходзе, але трансепт тут адсутнічае і асноўны аб'ём мае просты прамавугольны план.

 

 Відавочна, што будаўнічая  дзейнасць князя Мікалая Крыштофа  Радзівіла Сіроткі, якой уласцівыя праграмнасць, шырыня светапогляду і павага да традыцый, была прадвызначана высокім грамадскім статусам і грамадзянскай адказнасцю гэтай выбітнай асобы нашай айчыннай гісторыі.


Информация о работе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка