Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Апреля 2013 в 17:09, реферат
У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі выму-шаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад Чыр-вонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступаль-най, скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было цалкам пра-ведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх част-ка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў.